вёска ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Масква—Брэст. Цэнтр сельсавета і аграфірмы «Перамога». За 27 км на ПнУ ад г. Дуброўна, 110 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст. Краснае. 595 ж., 85 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыу́мф, ‑у, м.
1. Урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў Старажытным Рыме ў сувязі з дасягнутай перамогай.
2. Бліскучы поспех, выдатная перамога; урачыстасць. Трыумф ленінскай нацыянальнай палітыкі. □ Міцеў трыумф пачаўся ў красавіку, калі ён занёс дырэктару заяву з просьбай прыняць экзамены за тры чвэрці дзевятага класа.Навуменка.
[Лац. triumphus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цемраша́льства, ‑а, н.
Погляды і паводзіны цемрашалаў; варожасць да прагрэсу, адукацыі; абскурантызм. [Скарына] паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню, якое з цягам часу ператварылася ў магутны фактар пашырэння пісьменнасці і барацьбы супраць царкоўнага цемрашальства.Алексютовіч.Перамога савецкага народа над фашызмам з’яўлялася перамогай вялікіх прынцыпаў гуманізму над сіламі зла і сярэдневяковага цемрашальства.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перамага́нне (пірімыга́ньня) ’перамога’ (Бяльк.), польск.przemaganie, чэш.přemáhání, славен.premáganje. Да перамага́ць < пера- і магчы́ (гл.). Магчыма, яшчэ праслав.*per‑magati (як *po‑magati), параўн. укр.перемага́ти(ся), рус.перемога́ть(ся), польск.przemagać (się), чэш.přemáhati (se), славац.premáhať (sa), славен.premágati, серб.-харв.према́гаты ’перамагаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБАРА́ЙРСКАЯ БІ́ТВА 451,
адбылася паміж паўстаўшымі армянамі на чале з палкаводцам Варданам Маміканянам і арміяй Сасанідскага Ірана (спрабаваў навязаць сваю рэлігію) 26 мая на Аварайрскім полі (Цэнтр. Арменія). Абодва бакі панеслі вял. страты, у бітве загінуў Маміканян. Перамога іранцаў, армія якіх была ўтрая большая, не была канчатковая — барацьба працягвалася, пакуль Іран не прызнаў права армян на хрысціянскае веравызнанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
probable2[ˈprɒbəbl]adj. імаве́рны, магчы́мы;
highly/most probable найбо́льш вераго́дны;
A victory doesn’t seem probable at this stage.Перамога не здаецца магчымай на дадзеным этапе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАЛЕ́ТЫКА (Яўсей Піліпавіч) (? — 19.12.1820),
бел. і рускі артыст балета. У 1780—90-я г. прыгонны танцоўшчык Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800, пасля смерці С.Г.Зорыча, у ліку 14 шклоўскіх танцоўшчыкаў пераведзены ў С.-Пецярбург і залічаны ў балетную трупу Дырэкцыі імператарскіх т-раў, дзе працаваў да 1817. Вядома, што ён выконваў ролю дэпутата ў балеце «Перамога Расіі, або Рускія ў Парыжы» (балетмайстар І.Вальберх).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎЖЭ́НКА (Аляксандр Пятровіч) (11.9.1894, г.п. Сосніца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 25.11.1956),
украінскі і расійскі кінарэжысёр, пісьменнік. Засл. дз. маст. Украіны (1939), нар.арт. Расіі (1950). Скончыў Глухаўскі настаўніцкі ін-т (1914). Вучыўся ва Укр. акадэміі мастацтва ў Кіеве (1917—19). У 1926—28 працаваў на Адэскай кінафабрыцы, у 1929—41 — на Кіеўскай студыі маст. фільмаў (з 1957 носіць яго імя), з 1946 — на «Масфільме». Сярод фільмаў: «Сумка дыпкур’ера» (1927), «Звянігара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930), «Іван» (1932), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939), «Мічурын» (1949); дакумент. «Бітва за нашу Савецкую Украіну» (1943) і «Перамога на Правабярэжнай Украіне» (1945, разам з Ю.Сонцавай). Фільмы Д. філасофскія, рамантычна прыўзнятыя, паэтычныя, з метафарычнасцю кінамовы, блізкія да традыцый укр. фальклору. Аўтар апавяданняў («Маці», «Перад боем», «Перамога» і інш.), аўтабіягр. аповесці «Зачараваная Дзясна» (выд. 1957), кінааповесцей «Аповесць палымяных гадоў» (1944—45), «Паэма пра мора» (1956). Ленінская прэмія 1959 (пасмяротна), Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
runaway2[ˈrʌnəweɪ]adj.
1. які́ ўцёк, збе́глы
2. лёгкі, які́ дастаўся без пра́цы;
a runaway victory лёгкая перамо́га
3. нястры́мны, які́ хутка расце́;
runaway inflation нястры́мная інфля́цыя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЖО́ДЗІШСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР Існаваў пры езуіцкім калегіуме ў в. Жодзішкі Смаргонскага р-на ў 1-й трэці 18 ст. Захаваліся праграмы трох пастановак 1716—30: канікулярная драма «Вянец духа-красамоўства» (са стараж.-рым. гісторыі) з інтэрлюдыямі пасля 1-га і 2-га актаў; масленічная «Палемонія за сталом, якую, па прыкладу Вітэлія, спасцігла смерць» з аргументам П.Каяловіча (1724, з алегарычным антыпралогам, харамі і інтэрлюдыямі паміж актамі) і «Перамога саюзу любві» (1730).