СТА́ЙКІ,

вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск — Брэст. Цэнтр Мядзеневіцкага с/с і калгаса. За 23 км на ПнУ ад г. Баранавічы, 225 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Перамога. 526 ж., 235 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)