перамо́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -мо́г, ж.

1. Поспех у бітве, вайне, поўнае паражэнне праціўніка.

Дабіцца перамогі над ворагам.

2. Поспех у барацьбе за што-н., ажыццяўленне, дасягненне чаго-н. у выніку барацьбы, пераадолення чаго-н.

П. ў спаборніцтве.

Пірава перамога (кніжн.) — перамога, здабытая вялікімі ахвярамі і таму роўная паражэнню [па імені эпірскага цара Піра].

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перамо́га

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Перамо́га
Р. Перамо́гі
Д. Перамо́зе
В. Перамо́гу
Т. Перамо́гай
Перамо́гаю
М. Перамо́зе

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перамо́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перамо́га перамо́гі
Р. перамо́гі перамо́г
Д. перамо́зе перамо́гам
В. перамо́гу перамо́гі
Т. перамо́гай
перамо́гаю
перамо́гамі
М. перамо́зе перамо́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перамо́га ж.

1. (успех в каком-л. деле) побе́да;

п. над во́рагам — побе́да над враго́м;

дабі́цца ~гі ў спабо́рніцтве — доби́ться побе́ды в соревнова́нии;

2. (триумф) торжество́ ср.;

п. дэмакра́тыі — торжество́ демокра́тии;

Пі́рава п. — Пи́ррова побе́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.

1. Поспех у змаганні (вайне, баі і пад.). Адгрымелі салюты ў гонар перамогі. Шахавец. І там гараць нямецкія танкі. Вялікая перамога над ворагам. Чорны. І на палях варожых бой Мы перамогай закончым. Танк. // Поспех у працоўным або спартыўным спаборніцтве. Дабіцца перамогі ў сацыялістычным спаборніцтве. // Поспех у ажыццяўленні чаго‑н., дасягнуты ў выніку барацьбы, пераадолення якіх‑н. цяжкасцей. Перамога сацыялістычнага ладу. Перамога справы міру. Вытворчыя перамогі.

2. Поўны поспех, трыумф. Перамога ідэй ленінізма.

•••

Пірава перамогаперамога, здабытая вялікімі ахвярамі і таму роўная паражэнню (ад гістарычнай падзеі — перамогі эпірскага цара Піра над рымлянамі, якую ён атрымаў цаной вялікіх ахвяр).

Скласці (аддаць, узлажыць, прынесці) што на алтар перамогі гл. скласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перамо́га (пірямо́га) ’поспех у змаганні, на вайне; поўны поспех, трыумф’, ’пераадоленне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Бяльк.), перамага́ць ’пераадольваць’ (Шат., Касп.), ’браць верх’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’пераганяць каго-небудзь, апярэджваць’ (Ян.), перамагчы́, перамогчы́, пірямо́ч ’перамагчы’ (ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.), рус. смал. взяць перемо́гу ’ўзяць верх’. Укр. перемо́га, палт. перема́гаперамога’, польск. малаўжывальнае і семантычна адрознае przemoga ’сіла, моц’, якія з’яўляюцца ўтварэннямі з прыстаўкі пера- і дзеяслова магчы (гл.) < прасл. *per‑ і *mogti > *per‑magati (параўн. яшчэ ст.-усх.-слав. перемогати ’намагацца перамагчы’ (1216 г.), перемогати се (1140 г.), перемочи ’перамагчы’ (1216 г.), а таксама польск. przemóc, przemagać, чэш. přemoci, přemáhati, славац. premôcť, premáhať, славен. premȏči, серб.-харв. према́гати ’перамагаць, перамагчы’) пры дапамозе суфікса ‑а з абстрактным значэннем (як слав‑а, кар‑а, а‑барон‑а, трав‑а). Аналагічная будова слоў з той жа семантыкай заўважана ў балт. мовах (Непакупны, Связи, 84–84): з прыстаўкай ap‑/ab‑ і дзеяслова са значэннем ’магчы’ — гэта пруска-літоўска-беларускі арэал (прус. ep‑war(r)īsnan (В. скл.) — літ. жамойцк. ap‑galė < паўд.-літ. ap‑galėti ’перамагчы’ — бел. гродз. абмага́ць (гл.) і з прыстаўкай per‑ літоўска-беларуска-ўкраінскі арэал (літ. per‑galėбел. пера‑могаукр. перемо́га).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пі́раў,

У выразе: пірава перамога (кніжн.) — перамога, якая дасягаецца цаной вялікіх ахвяр [ад імя эпірскага цара Піра, які перамог рымлян].

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́раў, ‑ава.

У выразе: пірава перамога гл. перамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пи́рров / пи́ррова побе́да а) ист. Пі́рава перамо́га; б) перен. пі́рава перамо́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пі́раў: пі́рава перамо́га пи́ррова побе́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)