одолева́ть несов.

1. (побеждать) адо́льваць, перамага́ць, асі́льваць;

2. перен. (завладевать, подчинять себе) адо́льваць, апано́ўваць;

меня одолева́ет сон мяне́ адо́львае сон;

3. перен. (овладевать) разг. адо́льваць, асі́льваць;

4. перен. (мучить, лишать покоя) апано́ўваць; му́чыць, заму́чваць;

ка́шель одолева́ет ка́шаль му́чыць (заму́чвае);

му́хи одолева́ют му́хі апано́ўваюць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няду́га (nieduha) ’хвароба, слабасць’ (Федар., Маш., ТС). Сюды ж няду́жыць ’хварэць’ (Нас.), неду́говаты ’тс’ (Булг.), нэду́гі ’нядужы, слабы’ (беласт., Сл. ПЗБ), няду́жы, неду́жы ’слабы, хваравіты’ (Нас., Сцяшк., Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ), няду́жны, неду́жны ’тс’ (Бяльк., Булг.), укр. неду́га ’хвароба, слабасць’, рус. не́дуга, н́еду́г ’тс’, кашуб. ńedåga ’тс’, чэш., славац. neduh, neduha ’тс’, славен. дыял. nedȏžje ’тс’, макед. недуг ’хвароба; фізічны недахоп’, балг. недъ́г, недъ́га, неду́г, неду́га ’тс’. Суадносяць з чэш., славац. duh ’добрае адчуванне, удача’, кашуб. dåga ’моц, сіла’, ст.-польск. dążyćперамагаць’, рус. не в дугу́ ’нічога не разумець’ (Фасмер, 3, 59; Бязлай, 2, 218), што дае падставы, нягледзячы на фармальныя цяжкасці, узвесці да прасл. *dǫgъ ’сіла, моц’; магчыма, тут адбылося змяшэнне асноў *dǫg‑ і *dug‑ (гл. дужы), пра што сведчыць паралелізм формаў з ‑ǫ‑ і ‑u‑ (Слаўскі, 1, 142; Папоўска–Таборска, Szkice z Kaszubszczyzny, Gdańsk, 1987, 24), што, аднак, ставіцца пад сумненне (Трубачоў, Эт. сл., 5, 100)). Паводле Махэка₂, 394, *nedǫgъ < *nedolǫgъ, гл. недалягаць, недалужны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lick

[lɪk]

1.

v.t.

1) ліза́ць, аблі́зваць

2) вылі́зваць

The cat licked the plate clean — Кот чы́ста вы́лізаў тале́рку

3) informal біць, калаці́ць, лупцава́ць

4) informal перамага́ць (у бо́йцы, спабо́рніцтве)

2.

n.

1) аблі́званьне n.

2) informal уда́р -у m.

3) мала́я ко́лькасьць, крыха́ f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Тое, што і каціць (у 1 знач.), аднак абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках. Качаць бярвенне. □ Дзеці дружна на бульвары Абручы качаюць. А. Александровіч. На палубе матросы качаюць бочкі, носяць скрынкі. Сіпакоў.

2. Размякчаючы рукамі і рухаючы па якой‑н. паверхні, надаваць чаму‑н. акруглую форму. Глядзелі хлопцы, як на дзіва, Як дзядзька, цеста замяшаўшы, Качаў галушкі, міску ўзяўшы. Колас.

3. Паварочваць з боку на бок у чым‑н. сыпкім, вязкім. Качаць рыбу ў муцэ. Качаць бульбіну ў тлушчы.

4. Разгладжваць, выпростваць з дапамогай качалкі, качалак. Качаць бялізну. // Спец. Рабіць пракатку. Качаць ліставое жалеза.

5. Разм. Падкідваць каго‑н. на руках, выражаючы радасць, захапленне і пад. А тут падхапілі Міколку на рукі і ну качаць. Лынькоў. Адкасілі шчыра — Сенажаці чыстыя... І качаюць брыгадзіра Дзецюкі плячыстыя. Маляўка.

6. Валіць на зямлю, перамагаць (пры дужанні, бойцы і пад.). [Валя] абівала ў мяне з плячэй снег, калі Пеця качаў нас у гурбах. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАНГО́ЛЬСКІЯ ЗАВАЯВА́ННІ ў 13 ст., шэраг заваёўніцкіх войнаў і паходаў манголаў супраць народаў Азіі і Еўропы. Пачаліся пасля аб’яднання да 1206 Чынгісханам мангольскіх плямён і стварэння дзяржавы. У ходзе М.з. склалася Мангольская імперыя. Баяздольнасць манг. войска, размеркаванага на тумены (дзесяткі тысяч), цьмы (тысячы), сотні, дзесяткі, была абумоўлена жорсткай дысцыплінай, вял. манеўранасцю і мабільнасцю, выкарыстаннем ваен. і тэхн. дасягненняў захопленых краін і народаў, перадавой ваен. тактыкай, хітрасцю і інш. Гэта дазваляла манголам перамагаць нават намнога большыя сілы праціўніка, браць добра ўмацаваныя крэпасці і гарады (з тэхнікай аблогі гарадоў манголы пазнаёміліся ў Кітаі). У 1207—11 манголы падпарадкавалі народы Паўд. Сібіры і Усх. Туркестана. З 1211 пачалося заваяванне Кітая, у 1215 захоплены Пекін (Яньцзін). У канцы 1218 манг. войскі (каля 200 тыс. чал.) на чале з Чынгісханам уварваліся ў Сярэднюю Азію, у 1219—21 разбілі войскі харэзмшаха Мухамеда і яго сына Джэлал-ад-дзіна, захапілі і разбурылі большасць буйных гарадоў, у т. л. Харэзм, Хаджэнт, Мерв, Ургенч. У 1220 войска на чале з Джэбе і Субэдэем уварвалася ў Паўн. Іран, адтуль — у Закаўказзе і ў 1222 разбіла груз. войска. Потым манголы перайшлі Каўказскія горы і ўварваліся ў палавецкія стэпы. 31.5.1223 яны перамаглі войска рус. і палавецкіх князёў у бітве на р. Калка і ў 1224 вярнуліся ў Манголію. У 1226—27 знішчана тангуцкая дзяржава Сі-Ся. У час праўлення сына Чынгісхана Угедэя канчаткова заваяваны Паўн. Кітай і знішчана дзяржава чжурчжэняў (1234). У 1236 пачаўся вял. паход на Захад на чале з унукам Чынгісхана Батыем (Бату). Разграміўшы Балгарыю Волжска-Камскую, манг. войска ўварвалася ў паўн.-ўсх. Русь. 21.2.1237 яно захапіла Разань, у снеж.—лютым 1238 — б.ч. Уладзімірска-Суздальскай зямлі. 4.3.1238 у бітве на р. Сіць разгромлена аб’яднанае войска ўладзімірска-суздальскіх князёў, загінуў вял. князь Юрый Усеваладавіч. У 1240 Батый пачаў новы паход на Пд Русі і Захад. 6.12.1240 захоплены і разбураны Кіеў. У пач. 1241 манг. войска спустошыла Галіцка-Валынскія землі, пацярпелі і некаторыя гарады Палесся. Пачалася мангола-татарская няволя на Русі (пра манг. паходы на ПнЗ Русі і адносіны манголаў з ВКЛ гл. ў арт. Залатая Арда). У лют. 1241 манголы ўварваліся ў Польшчу, 3.3.1241 разбілі каля Кракава польск. войска на чале з Баляславам V, 9.4.1241 — апалчэнне ням. і польскіх князёў пры Лягніцы. аднак пасля гэтага яны пацярпелі паражэнне ад чэхаў 24.6.1241 у Оламаўцкай бітве 1241. Другое манг. войска ўварвалася ў Венгрыю, дзе 11.4.1241 у бітве пры Шаё разбіла войска караля Белы IV. У канцы 1241 пачаўся новы паход, спынены весткай пра смерць вял. хана Угедэя. М.з. аднавіліся ў час праўлення Мункэ. Яго брат Хулагу заваяваў у 1256 Іран, у 1258 захапіў Багдад і ліквідаваў халіфат Абасідаў, але быў спынены пасля паражэння 3.9.1260 пры Айн-Джалуце ад войск егіп. султана. У той жа час пачалося заваяванне Паўд. Кітая (скончана ў 1279). М.з. завяршыліся паходам 1300 у М’янму, аднак драпежніцкія паходы мангола-татар на Русь і інш. краіны працягваліся ў 14—15 ст. М.з. былі адной з вял. катастроф у гісторыі: загінула вял. колькасць людзей, былі знішчаны цэнтры стараж. цывілізацыі, што негатыўна паўплывала на далейшае развіццё народаў Азіі і Усх. Еўропы.

В.​У.​Адзярыха, Р.​Ч.​Лянькевіч.

т. 10, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

foil

I [fɔɪl]

1.

v.t.

1) разла́джваць, зрыва́ць (пля́ны, наме́ры); перашкаджа́ць; адбіва́ць (ата́ку); перамага́ць

2) зьбіва́ць з тро́пу

2.

n.

сьлед зьвяра́

II [fɔɪl]

1.

n.

1) фо́льга f.; станіёль -ю m.

2) фон, які́ падкрасьля́е прыгажо́сьць і́ншага прадме́ту

3) Arch. арна́мэнт у фо́рме лісто́ў

2.

v.t.

пакрыва́ць фо́льгай (шкло для лю́страў)

III [fɔɪl]

n.

шпа́га f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

floor

[flɔr]

1.

n.

1) падло́га f.

2) паве́рх -у m.

ground floor — ні́жні, пе́ршы паве́рх, партэ́р -у m

3) дно n.о́ра, пячо́ры)

4) за́ля пасе́джаньняў

to have, to take the floor — выступа́ць (на пасе́джаньні), бра́ць сло́ва

2.

v.i.

1) кла́сьці падло́гу

2) валі́ць на падло́гу, зьбіва́ць з ног

3) informal

а) перамага́ць

б) зьбіва́ць з панталы́ку, ста́віць у тупі́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

поверга́ть несов.

1. уст. (валить) зва́льваць, валі́ць; (бросать) кі́даць; (класть) кла́сці; (свергать) звярга́ць, зрына́ць;

2. перен. (побеждать) перамага́ць, адо́льваць;

3. перен. (приводить в тяжёлое состояние) прыво́дзіць (у ця́жкі стан); (бросать) кі́даць; (нагонять) наганя́ць (што); (погружать) аго́ртваць (чым);

эта мысль поверга́ет её в отча́яние гэ́та ду́мка прыво́дзіць (кі́дае) яе́ ў ро́спач;

поверга́ть в скорбь прыво́дзіць у сму́так, засмуча́ць;

поверга́ть к стопа́м уст. кла́сці (кі́даць) да ног;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поража́ть несов.

1. (наносить удар) паража́ць; удара́ць; (попадать во что-л.) папада́ць (у што), трапля́ць (у што);

2. (побеждать) паража́ць, перамага́ць; (разбивать) разбіва́ць;

3. мед. пашко́джваць; разбіва́ць; (лишать зрения, слуха и т. п.) пазбаўля́ць зроку (слы́ху і да таго́ падо́бнае), рабі́ць сляпы́м (глухі́м і да таго́ падо́бнае);

4. перен. (производить сильное впечатление) уража́ць, ура́жваць; (удивлять) здзіўля́ць, дзіві́ць;

5. юр. пазбаўля́ць (каго, чаго); см. порази́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НА́РЫС,

эпічны жанр, які сінтэзуе заканамернасці навук. і маст. пазнання. Рэальны факт і вобраз суіснуюць у Н. як цэлае двухадзінства публіцыст. зместу і формы. Спецыфіка Н. выяўляецца ў аператыўнасці асвятлення надзённых праблем сучаснасці, выразнасці грамадскай пазіцыі аўтара. Для Н. характэрны свабода жанрава-кампазіцыйнай будовы, жанравая разнастайнасць (Н. падарожны, партрэт, эсэ, аналітычны і інш.).

Пачаткам Н. лічаць «Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі» Л.​Стэрна (Лондан, 1768). Рускі Н. развіваецца з 2-й пал. 18 ст. (А.​Радзішчаў, М.​Карамзін). У гэтым жанры выступалі У.​Даль, Дз.​Грыгаровіч, А.​Пушкін, М Гогаль, М.​Някрасаў, І.​Тургенеў, М Салтыкоў-Шчадрын. М.​Мамін-Сібірак, Л.​Талстой, М.​Ляскоў, У.​Караленка, А.​Чэхаў, В.​Верасаеў, М.​Памялоўскі, В.​Сляпцоў, Ф.​Рашэтнікаў, М.​Лявітаў, Г.​Успенскі, У.​Гіляроўскі і інш. Вял. роля ў развіцці Н. ў сав. л-ры належыць М.​Горкаму, А.​Серафімовічу, Дз.​Фурманаву, Л.​Рэйснер, М.​Шагінян, М.​Кальцову, В.​Авечкіну, Б.​Агапаву, Я.​Дорашу, Г.​Радаву, Г.​Траяпольскаму, Ю.​Казакову, В.​Пяскову, М.​Міхайлаву і інш.

Вытокі бел. Н. — у палемічнай л-ры 2-й пал. 16—1-й пал. 17 ст. («Трэнас» М.​Сматрыцкага, «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча і інш.). Зараджэнне Н. як жанру ў бел. л-ры адносіцца да сярэдзіны 19 ст. (краязнаўчыя нататкі П.​Шпілеўскага, У.​Сыракомлі). Фрагменты Н. ёсць у этнагр. працах П.​Шэйна, Е.​Раманава, М.​Нікіфароўскага (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.). Зрух у развіцці Н. абумоўлены ўзнікненнем першых легальных нац. выданняў (газ. «Наша доля», «Наша ніва», 1906). Пачынальнікі Н. — першапраходцы новай бел. л-ры: Ядвігін Ш. («Лісты з дарогі», 1910), Я.​Купала («Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры», 1910), Цётка («З дарогі», «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», абодва 1914), М.​Багдановіч («З летніх уражанняў», 1916), Я.​Колас («З румынскага фронту», 1917), М.​Гарэцкі («На імперыялістычнай вайне», 1914—19, апубл. 1926). Паскоранае развіццё Н. адбывалася ў 1920-я — пач. 1930-х г. На старонках перыяд. і асобных выданняў (каля 30 кніг) адлюстраваны рэв. пераўтварэнні ў жыцці вёскі і горада: «1200 вёрст па Беларусі» М.​Чарота (1924), «Падарожжа на новую зямлю» М.​Зарэцкага (1929), «Па сонечным шляху» В.​Сташэўскага (1930), «Наступ на горны» Ц.​Гартнага (1932), «Ад Мядзведжай гары да Белага мора» П.​Галавача (1934) і інш. З Н. выступалі Я.​Колас, К.​Чорны, Я.​Скрыган, М.​Лынькоў, З.​Бядуля, Э.​Самуйлёнак, П.​Броўка, П.​Глебка, Х.​Шынклер, С.​Баранавых, У.​Мяжэвіч, Ю.​Лявонны і інш. У Вял. Айч. вайну публіцыстыка цэнтр. і армейскага друку (творы К.​Чорнага, К.​Крапівы, Я.​Купалы, Я.​Коласа, Лынькова) адлюстроўвала характэрнае ў жыцці фронту, тылу, акупіраванай тэр. Беларусі. У пасляваен. час апублікаваны цыкл Н. «Шляхамі вайны» Лынькова (1945), «У родных лясах» Г.​Шчарбатава (1946), «Пульс жыцця» (1949) і «Дзённік сувязіста» (1957) Шынклера і інш. Набыткі Н. 1950—60-х г., пераважна «вясковага», вызначаны арыентацыяй на праўдзівы паказ жыцця; «Светлы шлях» (1958) і «Зямныя вузлы» (1965) І.​Дуброўскага, «Ключы ад Сезама» (1964) і «Дзівасіл» (1968) В.​Палтаран. Урбаністычная тэма прадстаўлена ў У.​Дадзіёмава, А.​Кулакоўскага, В.​Мысліўца, Э.​Ялугіна і інш. Н. пашырыў свае геагр. абсягі: «Вачыма друга: Польскі дзённік» (1956) і «На другім баку планеты» (1960) Я.​Брыля, «Ліпень у дарозе» І.​Мележа (1956), «За акіянам» Лынькова (1962), «Казкі янтарнай краіны» У.​Караткевіча (1963), «Два месяцы ў Нью-Йорку» І.​Шамякіна (1964), «Эль Махрыб» В.​Вольскага (1965) і інш. Атрымала развіццё тэндэнцыя паглыблення гістарызму ў Н.: «Зямля маіх продкаў» Б.​Сачанкі (1964), «Акно, расчыненае ў зіму» (1969) і «Па зялёную маланку» (1970) Я.​Сіпакова, «Зямля пад белымі крыламі» Караткевіча, «Астравеччына, край дарагі» А.​Мальдзіса (абодва 1977) і інш. Аналітычны Н. 1970—80-х г. адзначыў непаўторнасць творчай індывідуальнасці публіцыстаў: «Гамоніць Палессе» (1977) і «Час сеяць і час жаць» (1982) Дуброўскага, «Дыханне» (1977), «Далёка наперадзе» (1981) і «На маёй далоні — лінія ракі» (1987) А.​Казловіча, «Час гаспадароў» М.​Герчыка (1983), «Чорны хлеб» В.​Праскурава (1984), «Дайсці да ладу» (1985) і «Вясковыя дыспуты» (1987) В.​Якавенкі, «Хлеб і мужнасць» Л.​Левановіча (1987) і інш. Ідэйна-тэматычны змест Н. 1990-х г. вызначаны працэсамі сац.-эканам. і псіхал. перабудовы, творчай пераарыентацыяй і адпаведна наяўнасцю альтэрнатыўных пазіцый, поглядаў, пераважна па праблемах дзярж. будаўніцтва, нац. адраджэння — далейшага развіцця бел. мовы і культуры.

Тэма першага плана ў Н. — экалогія і дэмаграфія Беларусі пасля Чарнобыльскай катастрофы: «Сталі воды горкімі» В.​Гігевіча і А.​Чарнова (1991), «Калі б ды каб жа» Казловіча (1994), «Чарнобыль. Дзесяць гадоў пасля» Якавенкі (1996), «Вяртанне ў радыяцыю» Левановіча (1997), зб. «Лісты да жывых. Дайджэст газеты «Набат» (1999) і інш. Тэма аховы духоўных скарбаў спадчыны, уздыму культуры, маральнага аздараўлення сучаснага грамадства ў кн. нарысаў «Крыж на зямлі і поўня ў небе» В.​Карамазава (1991), «Расплата: Сямейная хроніка» У.​Глушакова (1993), «Зерне да зерня» (1996), «Хто мы, адкуль мы...» (кн. 1—2, 1996—98) А.​Марціновіча, «Гаснуць вулканы» Дуброўскага (1997), «Палескія вандроўнікі» Г.​Пашкова (1998), у дзённіку «Бацькі і дзеці» (1995) і Н. «Падранкі» (1999) У.​Ліпскага і інш. На матэрыяле мінулага ў Н. розных форм і памераў асэнсоўваюцца надзённыя праблемы дэмакратызацыі і гуманізацыі жыцця: «Памяць» (1988) і «Народжаны перамагаць» (1998) С.​Паўлава, «Без эпітафіі» Ялугіна (1989), «Такія сінія снягі» (1988) і «Зона маўчання» (1990) С.​Грахоўскага і інш.

Публ.:

Беларускі савецкі нарыс. Т. 1—2. Мн., 1977.

Літ.:

Журбина Е. Искусство очерка. М., 1957;

Шкраба Р. Цэлы свет // Шкраба Р. Скарбы. Мн., 1973;

Юрэвіч У. Нарыс — гэта даследаванне // Юрэвіч У. Абрысы. Мн.. 1976;

Стральцоў Б. Публ шыстыка: Жанры. Майстэрства. Мн., 1977;

Лысенка А.Ф. Нарыс // Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс. Мн., 1971;

Яе ж. Сучасны беларускі нарыс. Мн., 1978;

Яе ж. З трывогай і надзеяй: Бел. публіцыстыка 80-х гг. Мн., 1991.

А.​Ф.​Лысенка.

т. 11, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)