эпіфра́гма

(ад эпі- + гр. phragma = перагародка)

плеўка з застылай слізі, якой пры неспрыяльных умовах многія бруханогія малюскі закупорваюць вусці ракавіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Schidewand f -, -wände

1) перагаро́дка

2) перашко́да (тс. перан.);

die ~ zehen* праве́сці грань

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АБСО́РБЕР (ад лац. absorbere паглынаць),

апарат для паглынання (абсорбцыі) газаў з іх сумесі вадкімі абсарбентамі. У хім. і нафтаперапр. прам-сці выкарыстоўваюць некалькі канструкцый. Паверхневы абсорбер — рэзервуар з абсарбентам, над паверхняй якога прапускаюць газ, і кампаненты газавай сумесі часткова паглынаюцца абсарбентам. Выкарыстоўваюць, калі газавая сумесь добра раствараецца ў абсарбенце. Насадачны абсорберверт. метал. або керамічная калона (труба) з некалькімі гарыз. рашоткамі, на якія насыпаюць слаі насадкі (кокс, каменне, метал. або керамічныя кольцы і інш.). Абсарбент падаецца зверху і праз насадку сцякае ўніз, а сумесь газаў — знізу. У талерчатым абсорберы (гл. рыс.) газавую сумесь з рэчывамі, якія неабходна выдаліць, прадзімаюць знізу ўверх праз абсарбент, што сцякае з талеркі на талерку па пераліўных трубках. Адбываецца барбатаж (перамешванне) вадкасці з газам, што спрыяе паглынанню рэчываў абсарбентам. Абсорбер выкарыстоўваюць і ў сістэмах жыццезабеспячэння касм. апаратаў.

Схема абсорбера: 1перагародка; 2 — патрубак; 3 — каўпак; 4 — пераліўная трубка; 5 — абсарбент.

т. 1, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

przegroda

ж.

1. перашкода;

2. загарода, перагародка;

3. вайск. загарода;

przegroda minowa — мінная загарода

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

за́гарадка і загаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Невысокая перагародка, звычайна ўнутры памяшкання. За загарадкаю на свабодна расстаўленых сталах працавала шмат канторшчыкаў. Гартны. Стаеннік злосна грыз зубамі загарадку, неспакойна біў капытоў цагляную падлогу. Васілевіч.

2. Месца, адгароджанае перагародкаю, плотам. Пасярод [хлява] вузкі калідор, а па баках загарадкі для свіннёй, кожнай асобна. Галавач. [Вера] пазаганяла кароў па загародках. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераймо́ ’узнагарода, плата за знойдзенае (рэч), або за перанятую скаціну’ (Нас., Гарэц., Чач., Шат., Касп.; Нік. Напаў.), пірайма́ ’тс’ (Варл.), перэймо́ ’своеасаблівы выкуп на вясковым вяселлі’ (Растарг.); укр. харк. пере́йма ’узнагарода за злоўленае на рацэ’, рус. пере́йма ’плата за аддадзеную знаходку’. У гэтым значэнні — усх.-слав. лексема. Аднак, прыняўшы пад увагу іншыя значэнні ўкр., рус. пере́йма, польск. przejm, przejma ’перарванне, перагародка; папярочка паміж бэлькамі ці кроквамі’, н.-луж. pśejmaперагародка; шчыліна; перашыек, праліў’, славен. prejèm ’прыём, атрыманне’, prejémek, prejémki ’заробак, плата’, можна меркаваць пра прасл. *per‑jьmъ/*per‑jьma/*per‑jьmo. Да перайма́ць (гл.). Сюды ж пі́рійма ’наперарэз’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адбі́ты ’агароджаны’ (Жд.), адбіць ’адгарадзіць’ (БРС) калька з літ. atmùšti ’адбіць, аддзяліць, адгарадзіць’. Параўн. літ. pérmušti ’перагарадзіць’ і бел. перабіўкаперагародка’ (Жд.). Літ. mùšti азначае не толькі ’біць’, але і ’дзяліць на часткі’ (гл. Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакле́так, перакле́ць ’каморка ля ганку клеці’ (Нас., Касп.: паст., Сл. ПЗБ), перэкле́ць ’шырокі ганак з навесам перад дзвярамі ў клець’ (ТС). З ⁺перад‑клетак, ⁺перадклець. Да перад і клець (гл.); перэкле́ткаперагародка паміж клеткамі’ (ТС) да пера- і кле́тка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Verschlg m -(e)s, -schläge

1) перагаро́дка (у памяшканні)

2) камо́ра

3) тэх. зно́шванне інструме́нта

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шы́рма

(ням. Schirm)

1) перасоўная перагародка з драўляных створак або з абцягнутых тканінай ці паперай рам;

2) перан. усё, што служыць для прыкрыцця сапраўдных мэт, спраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)