You had best leave before the storm breaks — Лепш вы ідзе́це, паку́льне пачне́цца навальні́ца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
іне́рцыя
(лац. inertia = нерухомасць, бяздзейнасць)
1) уласцівасць цела захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя прычына не выведзе яго з гэтага стану;
2) перан. вяласць, бяздзейнасць, коснасць (напр. і. мыслення, і. быту).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прахало́да Цяністае месца непадалёку ад вады («Звязда», 31 мая 1966 г.); пад зялёнымі шатамі дрэў (Сачанка. Пакульне развіднела, 1966, 248).
□в. М. Ухалода Барыс. («Звязда», 9 снежня, 1966 г.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Перамо́ўчка ’момант, калі сабака не падае голасу ў пагоні за зверам’ (б.-каш., Мат. Гом.). З рус.перемітиш ’перапынак у брэху ганчака, які, згубіўшы след праследуемага звера, ненадоўга сціхае, пакуль зноў не возьме след’, якое да пера- і маўчаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЬТЭРА́ЦЫЯ (ад лац. alteratio змяненне) у музыцы, 1) павышэнне або паніжэнне ступені асн. гукарада без змены яе назвы. Знакі альтэрацыі: ♯ (дыез, павышэнне на паўтон), ♭ (бемоль, паніжэнне на паўтон), 𝄪 (дубль-дыез, павышэнне на тон), ♭♭ (дубль-бемоль, паніжэнне на тон), ♮ (бекар, адмаўленне ад папярэдняга павышэння ці паніжэння гуку). Знакі альтэрацыі, выстаўленыя ў пач. нотнага радка пры ключы, дзейнічаюць ва ўсіх актавах, пакуль іх не зменяць, знакі альтэрацыі перад нотай (выпадковыя) — толькі ў адной актаве ў межах аднаго такта.
2) У вучэнні аб гармоніі — адзін з тыпаў храматыкі (гл.Храматызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕГАТО́РНЫ ІСК (ад лац. actio negotoria іск адмовы) у цывільным праве і працэсе, патрабаванне ўласніка маёмасці да асобы, якая сваімі проціпраўнымі дзеяннямі перашкаджае яму ажыццявіць права карыстання ці распараджэння гэтай маёмасцю. Напр., пад’езд да гаража ўласніка загрувашчаны буд. матэрыяламі суседа. што стварае перашкоду нармальнаму ажыццяўленню правоў уласніка. Зместам Н.і. з’яўляецца: спыненне дзеянняў адказчыка, устараненне парушальнікам сваімі сіламі і сродкамі створаных ім перашкод і забарона іх учынення на будучае. Н.і. можа быць задаволены толькі да таго часу, пакуль працягваецца правапарушэнне або не ліквідаваны яго вынікі; уласнік таксама мае права патрабаваць кампенсацыі нанесеных страт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ту́йка ‘пудзіла’, ‘гультайка’ (Касп.). Няясна; магчыма, ад выклічніка туй, варыянтнага да ту (гл. папярэдняе слова), параўн. ту́кала ‘неслух, які нічога не робіць, пакульне накрычаць на яго’ (Нас.), гл. ту́каць ‘лаяць, крычаць’, польск.дыял.tuknǫć ‘крыкнуць на ваўка звыклым спосабам: tu! (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́ркасць, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і горыч. Малая не магла ўседзець дома.., пакульне сплыла патроху горкасць з душы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жані́цца, жаню́ся, жэ́нішся, жэ́ніцца; зак. і незак., з кім.
1. Пра мужчыну: уступіць (уступаць) у шлюб.
Сын жэніцца.
2. (адз. л. неўжыв.). Уступіць (уступаць) у шлюб.
Сусед з суседкай жэняцца.
Пакуль ж., загаіцца (прыказка).
|| зак.ажані́цца, ажаню́ся, ажэ́нішся, ажэ́ніцца (да 1 знач.) іпажані́цца, -жэ́німся, -жэ́ніцеся, -жэ́няцца (да 2 знач.).
Сын сёлета ажаніўся.
Вырашылі п.
|| наз.жані́цьба, -ы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Віктар Мікалаевіч (23.1.1906, г. Адэса, Украіна — 28.7.1984),
украінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1960). З 1922 у вандроўных т-рах. З 1926 у Адэскім укр.драм. т-ры. У 1939—63 у Кіеўскім укр.драм. т-ры імя І.Франко, у 1964—84 у Кіеўскім рус.драм. т-ры імя Лесі Украінкі. Сярод роляў: Міхайла Гурман («Украдзенае шчасце» Франко), Карп Ветравой («Калінавы гай» А.Карнейчука; Дзярж. прэмія СССР 1951), Макбет (аднайм. п’еса Шэкспіра), Агаба Бачверадзе («Пакуль арба не перакулілася» А.Іаселіяні) і інш. З 1926 здымаўся ў кіно: «Пётр I», «Подзвіг разведчыка», «У стэпах Украіны» і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1983.