2. (пакаленне) Generatión f -, -en, Geschlécht n -(e)s, -er
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бясхма́р’е, ‑я, н.
Адсутнасць хмар; чыстае неба. Добры жаўранак бясхмар’е Прывітаў Лірычнай гамай І пазваў на неба сонца З-за лясоў, З-за небакраю...Карызна.//перан. Нічым не засмучанае жыццё. Жартавалі іншыя замнога, Што ў бясхмар’і човен наш плыве, Што, нібы за пазухай у бога, Пакаленне юнае жыве.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нашча́дак ’наследнік, патомак’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр.наща́док ’тс’. З на і *шча́дак, параўн. укр.ща́док ’тс’, ст.-польск.szcządek ’патомства’, szczęd (szczęt) ’рэшткі’ (гл. шчэнт), ст.-чэш.ščědie ’пакаленне’, што ў сваю чаргу з *iz‑čędьje, параўн. ст.-слав.иштѧдиѥ; усё да *čędo, гл. чада (Брукнер, 542; Махэк₂, 92–93; Бязлай, 1, 76).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзе́ці, дзяцей, дзецям, дзецьмі, (аб) дзецях.
1.Мн.да дзіця.
2. Маладое пакаленне, бліжэйшыя патомкі. Нашы дзеці будуць працягваць нашу справу. □ — Трэба, каб гэтую казку заўсёды памяталі нашы дзеці і ўнукі, каб яны мацней любілі і бераглі тое, што ёсць у іх, — нібы гаворачы сам з сабою, пачаў Рыгор Васільевіч.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАМЕТАФІ́Т (ад гаметы + ...фіт),
палавое пакаленне ў раслін, якія развіваюцца з чаргаваннем пакаленняў, або прадстаўнік палавога пакалення. Гаметафіт чаргуецца ў цыкле развіцця з бясполым пакаленнем (спарафітамі) і ўтвараецца са споры. Для клетачных ядраў гаметафіта характэрны палавінны (гаплоідны) набор храмасом у параўнанні з клетачнымі ядрамі спарафіта. У многіх раслін гаметафіт вядзе самаст. існаванне і мае выгляд спарафіта (напр., гаметафіт многіх водарасцей) або рэзка адрозніваецца ад яго (напр., зарасткі дзярэз, хвашчоў, папарацей). У кветкавых раслін гаметафіт моцна рэдукаваны да пылінкі (мужчынскі гаметафіт) і зародкавага мяшка (жаночы гаметафіт).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Náchwuchsm -es
1) маладня́к (аб лесе, аб жывёле)
2) падраста́ючае пакале́нне, зме́на
3) спарт. маладзёжная кама́нда
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БУРАКО́ВАЯ НЕМАТО́ДА (Heterodera schachtii),
паразітычны круглы чарвяк сям. Heteroderidae, які пашкоджвае карані буракоў і інш. раслін з сям. капуставых і лебядовых (капуста, турнэпс, радыска, рыжак, шпінат). Пашырана ва ўсіх раёнах буракасеяння; на Беларусі найб. шкодная ў Брэсцкай і Мінскай абласцях.
Вясной лічынкі пранікаюць у карані раслін, праходзяць стадыі развіцця, ператвараюцца ў самак і самцоў. За вегетац. перыяд бураковая нематода дае 1 пакаленне. У пашкоджаных раслін утвараецца густая сетка дробных каранёў (барадатасць), лісце жаўцее і робіцца кучаравае, караняплоды буракоў дробныя, з паніжанай цукрыстасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́СТА (партуг. casta род, пакаленне ад лац. castus чысты),
1) эндагамная група людзей, аб’яднаных адзінствам спадчынных прафесій, строга абмежаваная ў зносінах з інш.сац. групамі. У старажытнасці прыкметы падзелу грамадства на К. сустракаліся ў Кітаі, Іране, Японіі, Егіпце і інш. У Індыі яны сталі пануючай сілай (у 1940-я г. было каля 3,5 тыс. К. і падкастаў); эканам. і грамадскую дзейнасць членаў К. кантралявалі каставыя саветы (панчаяты); выгнанне з К. ставіла чалавека па-за грамадствам. Паводле Канстытуцыі Індыі (1950) фармальна прызнана раўнапраўе К. Гл. таксама брахманы, варна, «недатыкальныя».
2) У пераносным значэнні К. — замкнёная грамадская групоўка.