НАТАГРА́ФІЯ (ад лац. nota знак, заўвага + ...графія),
1) апісанне нотных выданняў і рукапісаў; дапаможнікі (паказальнікі, агляды, спісы, каталогі), у якіх апісаны і сістэматызаваны нотныя выданні і рукапісы; дапаможная галіна музыказнаўства.
2) Навук. дысцыпліна, што вывучае гісторыю, тэорыю і методыку апісання і класіфікацыю муз. твораў у іх нотным запісе. У заходнееўрап. краінах Н. як самаст.навук. галіна не вылучаецца, нотныя выданні і рукапісы вывучае муз. бібліяграфія.
Найб. ранняя форма Н. — індэксы ў рукапісных танарыях 9—11 ст. (зборы грыгарыянскіх песнапенняў, што размеркаваны па ладах). Адна з першых друкаваных Н. — сістэматычны спіс 1299 нотных, пераважна ням., выданняў у кнізе П.Болдуана «Філасофская бібліятэка» (1616). З 18 ст. ў краінах Еўропы і ЗША выходзяць разнастайныя нотаграфічныя спісы, агляды, каталогі, у большасці з іх змяшчаюцца Н., складзеныя ў нац. аспекце. У Расіі першай формай Н. былі выдавецка-гандл. каталогі 2-й пал. 18 ст. На Беларусі вядомы з 1-й пал. 19 ст. З пач. 20 ст. нотныя выданні рэгіструюцца ў «Нотной летописи» (1931). З 1805 рэгулярна выдаваліся каталогі выд-ва І.Завадскага (Вільня). «Летапіс друку Беларусі» мае спец. раздзел «Летапіс нотаў» (з 1924), бібліягр.паказальнік «Беларуская ССР у друку СССР і зарубежных краін» (1946—91) — раздзел «Ноты». Нотаграфічныя спісы і агляды змяшчаюцца ў дадатку да бюлетэня «Новыя кнігі Беларусі». Рэтраспектыўныя паказальнікі «Музычная літаратура БССР» (1963, 1977) і «Музычная літаратура Беларусі» (1997) улічылі нотныя выданні, якія выйшлі ў 1917—90, а таксама муз. творы бел. фальклору і бел. кампазітараў, апублікаваныя за межамі рэспублікі, матэрыялы перыяд. друку Беларусі 1945—90. Нотаграфічныя спісы прыводзяцца ў разнастайнай інфарм., навук.-даследчай, метадычнай і пед. л-ры па музыцы, бібліягр. даведніках (гл.Лексікаграфія музычная), бел. праграмах для муз. школ, вучылішчаў, Бел. акадэміі музыкі, персанальных бібліягр. паказальніках і інш.
Літ.:
Отраслевые библиографии БССР. Мн., 1979. С. 163—164;
Паказальнік бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі, 1997. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
га́ма2
(гр. gamma = трэцяя літара грэчаскага алфавіта)
1) пазасістэмная адзінка масы;
2) стотысячная доля эрстэда;
3) паказальнік на сувязь з гама-выпрамяненнем у складаных словах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАРЫЁМЕТР (ад лац. vario змяняю + ...метр),
1) авіяцыйны — паказальнік скорасці падняцця і спуску лятальнага апарата. Вымярае рознасць ціскаў паветра ў атмасферы і ўнутры прылады, якая злучана з атмасферай капілярам. Пры гарыз. палёце гэтая рознасць роўная 0.
2) Варыёметр гравітацыйны — прылада для вымярэння змен паскарэння свабоднага падзення. Выкарыстоўваецца ў сейсмалогіі і гравіметрыі.
3) Варыёметр магнітны — прылада для вымярэння часовых змен геамагн. поля. Бывае стацыянарны (у магн. абсерваторыях) і палявы (для магнітаразведачных работ).
4) Варыёметр радыётэхнічны — сістэма дзвюх або больш шпуляў індуктыўнасці, адна з якіх рухомая. Прызначаны для плаўнай змены індуктыўнасці (узаемаіндуктыўнасці). Калі шпулі не злучаны, варыёметр пераўтвараецца ў высокачастотны трансфарматар з пераменнай сувяззю. Выкарыстоўваецца для настройкі тэле- і радыёпрыёмнікаў, выхадных каскадаў генератараў у шырокім дыяпазоне частот, у вымяральных прыладах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАРО́ДСКІ Аляксандр Паўлавіч (1850—24.10.1910),
гісторык, педагог, грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскі гіст.-філал.ін-т (1876). З 1876 выкладчык Мінскай мужчынскай гімназіі, адначасова з 1887 сакратар Мінскага губ. стат. к-та. На працягу 10 гадоў адказны за выданне «Памятных кніжак Мінскай губерні», дзе змяшчаў свае артыкулы. Яго працы мелі кампілятыўны характар, напісаны ў вялікадзярж. духу. С. адмаўляў самастойнасць бел. народа і яго мовы. Да 9-га Усерас.археал. з’езда ў Вільні (1893) падрыхтаваў бібліягр.паказальнік публікацый па археал. даследаваннях у Мінскай губ., па выніках працы з’езда выдаў брашуру «Дзевяты археалагічны з’езд у Вільні і яго значэнне для Мінскай губерні» (1893). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў газ.«Белорусский вестник», ініцыятараў стварэння Мінскага царк.-археал.к-та (1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
index
[ˈɪndeks]1.
n., pl. -dexes or -dices
1) і́ндэкс, пака́зьнік, паказа́льнік, сьпіс -у m.; пералі́к -у m
2) паказа́льнік -а m. (даро́гаў)
3) стрэ́лка f. (у прыла́дах)
4) Math. пака́зьнік -а m. (ступе́ні, ко́раня)
2.
v.t.
1) упі́сваць, запі́сваць, зано́сіць (у сьпіс)
2) рабі́ць індэ́кс, пералі́к
•
- the index finger
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
флюга́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Эмблема карабля, змешчаная таксама і на рэчах, якія належаць караблю ці адносяцца да яго (шлюпкі, буйкі і пад.). // Флажок з гэтай эмблемай.
2. Рухомая жалезная труба, якая ўстанаўліваецца над дымавой або выцяжной трубой і аблягчае выхад дыму пры ветры.
3. На чыгунцы — стрэлачны паказальнік на стрэлках-пераводах.
4.Разм. Тое, што і флюгер (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАТА́ЦЫ Ніна Барысаўна (н. 14.5.1908, г. Цэсіс, Латвія),
бел. бібліёграф, літаратуразнавец. Засл. дз. культуры Беларусі (1963). Скончыла БДУ (1930). У 1930—92 працавала ў Нац. б-цы Беларусі (з 1945 — гал. бібліёграф аддзела бел. л-ры і бібліяграфіі). Складальнік фундаментальных бібліягр. паказальнікаў асобных выданняў бел.маст. л-ры, літ.-знаўства і крытыкі. Унікальны па шырыні зафіксаваных звестак даведнік «Беларуская савецкая драматургія, 1917—1965» (1967). Склала бібліягр. даведнікі па творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага, К.Крапівы, П.Труса, І.Шамякіна, П.Панчанкі і інш.бел. пісьменнікаў. Даследуе жыццё і творчасць М.Багдановіча: склала літ. альбом пра яго жыццё і творчасць (1968, разам з А.Лойкам), зборнік успамінаў і біягр. матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліягр.паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай л-ры «Максім Багдановіч» (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Мікалай Уладзіміравіч (16.10.1911, Масква —20.2.1997),
расійскі фалькларыст. Д-рфілал.н. (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1940). З 1953 працаваў у Ін-це рус. л-ры (Пушкінскі дом), з 1967 у Ін-це этнаграфіі імя М.М.Міклухі-Маклая АНСССР (Ленінградскае аддзяленне). Даследаваў гісторыю рус. і бел. фалькларыстыкі, рус., бел. і ўкр. казкі, узаемаадносіны казкі з інш. жанрамі і відамі нар. творчасці, узаемаўплыў фальклору і л-ры. Аўтар шматлікіх прац, у т. л. манаграфій «П.В.Шэйн. Кніга пра збіральніка і выдаўца рускага і беларускага фальклору» (1972), «Вобразы ўсходнеславянскай чарадзейнай казкі» (1974), «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (1979, у сааўт.). Укладальнік зб-каў казак і аўтар уступных артыкулаў, каментарыяў да іх [«Казкі П.П.Гаспадарова», 1941, «Рускія казкі ў ранніх запісах і публікацыях (XVI—XVIII ст.)», 1971].