Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паказа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Надпіс, стрэлка, прыбор ці іншае прыстасаванне, якое паказвае што-н.
П. дарог.
Светлавы п.
П. скорасці.
2. Даведачныя кнігі або даведачны спіс у кнізе.
Бібліяграфічны п.
Чыгуначны п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паказа́льнікм., в разн. знач. указа́тель;
п. імён — указа́тель имён;
п. даро́г — указа́тель доро́г
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паказа́льнік, ‑а, м.
1. Надпіс, вяха, стрэлка і пад., якія служаць для паказвання чаго‑н. Паказальны дарог. □ Марудна пасоўваўся па беламу цыферблату чорны мінуты паказальны.Бядуля.
2. Даведачная кніга або даведачны спіс у кнізе. Бібліяграфічны паказальны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАКАЗА́ЛЬНІК,
пералік упарадкаваных паводле алфавітнай, храналагічнай, нумарацыйнай ці інш. прыкметы апісанняў твораў друку і пісьменства, назваў прадметаў, уласных імён, абазначэнняў і інш., які дазваляе хутка знаходзіць неабходныя звесткі ў адпаведным інфарм. масіве. Паводле зместу і прызначэння традыцыйна адрозніваюць П. бібліягр. і дапаможныя. Бібліягр. П. з’яўляецца разнавіднасцю бібліягр. дапаможнікаў; мае самаст. даведачнае значэнне (гл.Бібліяграфія). Дапаможны П. не мае самаст. даведачнага значэння; выступае ў якасці даведніка па тэксце, ён абавязковы для даведачных, навук. і навуч. выданняў. Складаецца са спасылак да тэксту (старонкі, нумары параграфаў і да т.п.), якія паказваюць на месца знаходжання інфармацыі. У залежнасці ад зместу рубрык П. бываюць імянныя, прадметныя, геагр. і інш.; паводле прынцыпу размяшчэння матэрыялу — алфавітныя, сістэматычныя, храналагічныя і інш.; паводле структуры рубрык — простыя і разгорнутыя П., а пры наяўнасці дадатковых звестак — анатаваныя. Па ступені раскрыцця зместу дакумента бываюць П. да ўсяго тэксту, часткі тэксту, па аднаму ці некалькіх аспектах. Выбар тыпу П. залежыць ад зместу выдання, яго чытацкага прызначэння, аб’ёму, традыцый у канкрэтных галінах ведаў. Чым больш складаны тэкст выдання, тым больш разнастайныя П. да яго.
Літ.:
Кунце Х. Составление вспомогательных указателей: Пер. с нем. М., 1977;
Призмент Э.Л., Динерштейн Е.А. Вспомогательные указатели к книжным изданиям. М., 1988.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нуль-паказа́льнікм., спец. нуль-указа́тель
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАВЕ́ТРАНАЙ СКО́РАСЦІ ПАКАЗА́ЛЬНІК,
прылада для вымярэння скорасці палёту лятальнага апарата адносна паветр. асяроддзя. Мае анероідную (гл.Анероід) і манаметрычную (гл.Манометр) каробкі, спалучаныя трубаправодам з прыёмнікам поўнага ціску і перадатачным механізмам — са стрэлкамі. У паказанні прылады аўтаматычна ўводзяцца папраўкі на змены параметраў паветр. асяроддзя ў залежнасці ад вышыні палёту.