1. Даць магчымасць падысці, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Густы хмызняк шчыльна прыкрываў засаду. Партызаны падпусцілі .. [немцаў] метраў на дваццаць і тады адкрылі агонь.Дзенісевіч.
2.перан.Разм. Надаць (мове, выказванню і пад.) дадатковы сэнс, якое‑н. адценне; дапоўніць сказанае чым‑н. Маўчаць Іван Пятровіч не ўмеў — ён увесь час каменціраваў гульню: то жарт падпусціць, то прыказку якую прыгадае, то анекдоцік раскажа.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасту́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, да якога можна прайсці, падысці. Глухое, даступнае толькі заядлыя рыбакам,.. [возера] сягоння стала зборышчам людзей.Арочка.// Адкрыты для зроку. Даступны для назірання.
2. Магчымы, пасільны для ўсіх, многіх. Даступныя цэны.
3. Лёгкі для разумення, даходлівы. Перадаць думку ў даступнай форме. □ Купала па-майстэрску перадае старажытны тэкст у форме, лёгка даступнай нашаму мастацкаму ўспрыманню.Палітыка.
4. Які лёгка выклікае прыхільнасць да сябе; просты, абыходлівы. Невысокі, кучаравы, у панто[ф]лях і чорнай рабочай кашулі, .. [К. Чорны] быў увесь нейкі хатні, даступны.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насу́праць
1.нареч. напро́тив;
падысці́ да до́ма н. — подойти́ к до́му напро́тив;
2.предлог срод. напро́тив, про́тив;
сядзе́ць н. акна́ — сиде́ть напро́тив (про́тив) окна́;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. падыходзіць — падысці (у 1, 4 знач.).
2. Месца, па якім набліжаюцца, падыходзяць да чаго‑н. Падыход да мосцікаў перагароджваў калючы дрот.Карпаў.Шматслойны агонь адсякаў падыходы да рэк і водных каналаў.«Звязда».
3. Сукупнасць спосабаў, прыёмаў разгляду чаго‑н., адносін да каго‑, чаго‑н. Крытычны падыход да справы. □ Размысловіч упэўнены, што чалавек у сваёй аснове добры і толькі трэба знайсці падыход да яго.Арабей.У.. камандзіра атрада быў адзін падыход да ўсіх — грубавата-паблажлівы.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Словамі, жэстамі папрасіць, прымусіць падысці, адазвацца; паклікаць. — Пазаві сюды хлопцаў! — сказаў Нічыпар свайму напарніку.Кулакоўскі.— Галаска, цюцік! На, цю, на! На, цю, на! — пазваў я.. [сабаку].Колас.// і без дап. Звярнуць на сябе чыю‑н. увагу. — Панічыку! — пазвала бабка, толькі што ўвайшоўшы на парог пакойчыка. Мусіць вы, панічок, нядобрае пісьмо атрымалі?Колас.//перан. Заклікаць да чаго‑н. Ды, на шчасце, быў я аднагодак Тых, каго пазваў пярэдні край.Гілевіч.// Запрасіць куды‑н. Пазваць у кіно. Пазваць на вячэру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Падысці, прыстаць да берага, прыстані (пра параход, лодку і пад.). Карабель прычаліў да берага, і ў ягоны борт ляніва біла стомленая хваля.М. Стральцоў.Пакуль я стаяў на палубе і любаваўся прыгожай панарамай горада і порта, наш цеплаход прыпаліў.В. Вольскі.// Наблізіцца на лодцы, параходзе і пад. да берага, прыстані і пад. Сухаў між тым спакойна прычаліў да берага, памог Картыжову завесці ў лодку матацыкл.Чыгрынаў.Дзеці, ледзь толькі мы прычалілі да берага, акружылі наш цеплаход.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сме́ласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць смелага. Смеласць выступленне. □ А потым глядзіш, гэты факт, памножаны на смеласць думкі і дасціпнасць домыслу, становіцца ўжо тым грунтам, на якім вырастаюць нарысы, эсэ, манаграфіі.«Маладосць».
2. Смелыя паводзіны; храбрасць, адвага. Смеласць і бясстрашша, якімі валодаў Уладзімір Ільіч, перадаваліся і прысутным.Гурскі.Цяпер адна смеласць [падпольшчыкам] не памагала, патрэбна была яшчэ і хітрасць.Новікаў.У знішчальніка павінна быць дзёрзкая смеласць.Алешка.// Рашучасць. Нініна ўсмешка, мусіць, паддала хлопцу смеласці, ён таксама ўсміхнуўся і сеў каля Ніны.Арабей.А смеласці [у Антона] не хапала падысці, слова сказаць [Паліне].Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
взойти́сов.
1.в разн. знач. узысці́;
взойти́ на крыльцо́ узысці́ на га́нак;
взошло́ со́лнце узышло́ со́нца;
ячме́нь хорошо́ взошёл ячме́нь до́бра ўзышо́ў;
2.(о тесте)падысці́;
3.(быть впору) узле́зці;
сапо́г взошёл на́ ногу бот узле́з на нагу́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)