смеласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць смелага. Смеласць выступленне. ▪ А потым глядзіш, гэты факт, памножаны на смеласць думкі і дасціпнасць домыслу, становіцца ўжо тым грунтам, на якім вырастаюць нарысы, эсэ, манаграфіі. «Маладосць».
2. Смелыя паводзіны; храбрасць, адвага. Смеласць і бясстрашша, якімі валодаў Уладзімір Ільіч, перадаваліся і прысутным. Гурскі. Цяпер адна смеласць [падпольшчыкам] не памагала, патрэбна была яшчэ і хітрасць. Новікаў. У знішчальніка павінна быць дзёрзкая смеласць. Алешка. // Рашучасць. Нініна ўсмешка, мусіць, паддала хлопцу смеласці, ён таксама ўсміхнуўся і сеў каля Ніны. Арабей. А смеласці [у Антона] не хапала падысці, слова сказаць [Паліне]. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)