enlarge [ɪnˈlɑ:dʒ] v. павялі́чваць; павялі́чвацца; пабо́льшваць; пабо́льшвацца; пашыра́ць; пашыра́цца

enlarge on [ɪnˌlɑ:dʒˈɒn] phr. v. fml гавары́ць (больш) падрабя́зна;

He enlarged on the last point. Ён больш падрабязна спыніўся на апошнім пункце.

enlarge upon [ɪnˌlɑ:dʒəˈpɒn] phr. v. = enlarge on

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Zwachs m -es прыро́ст;

auf ~ на разво́д (тс. жарт.);

inen nzug auf ~ mchen пашы́ць касцю́м на вы́раст;

~ bekmmen* павялі́чвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БЕ́ЛІ,

паталагічныя выдзяленні з палавых органаў жанчыны; сімптом парушэння сакраторнай функцыі палавых органаў пры хваробах палавой сферы (ганарэя, трыхаманоз, септычныя запаленчыя працэсы, пухліны і інш.), а таксама сімптом агульных захворванняў. У здаровай жанчыны выдзяленні могуць павялічвацца перад менструацыяй і пасля яе, пры цяжарнасці, юрлівасці, у гэтых выпадках яны светлыя, хутка знікаюць.

Адрозніваюць похвенныя, вестыбулярныя, шыйкавыя, матачныя і трубныя белі. Найчасцей бываюць похвенныя белі белаватага колеру пры агульных хваробах (туберкулёз, інфекц. хваробы, хваробы шчытападобнай залозы і інш.), а таксама ў жанчын пры згасанні функцыі яечнікаў і парушэнні глікагенаўтварэння ў слізістай абалонцы похвы. Усе похвенныя белі (жоўтага колеру) могуць узнікаць ад інфекцыі пры разрывах прамежнасці і зеўранні палавой шчыліны, пры апушчэнні сценак похвы, мочапалавых і кішачна-палавых свішчах як вынік няправільных і непатрэбных спрынцаванняў. Прычына вестыбулярных беляў — запаленне вульвы або вял. залоз перад уваходам у похву (барталінавыя залозы). Белі збіраюцца ў складках вульвы і выклікаюць раздражненне. Шыйкавыя белі белаватага або гемарагічнага колеру ўзнікаюць пры запаленнях і пашкоджаннях, паліпах і раку маткі; у норме яны празрыстыя, слізістыя, найчасцей у першую фазу менструальнага цыкла і перад авуляцыяй. Матачныя белі ў другую фазу (сакраторную) менструальнага цыкла толькі ўвільгатняюць паверхню эндаметрыя. Пры вострых запаленчых працэсах яны гнойныя, пры хранічных — вадзяністыя, пры ракавым пашкоджанні — колеру мясных памыяў. Трубныя белі ўтвараюцца пры запаленчых працэсах у трубах, праз матку і похву яны выдзяляюцца вонкі і праз ампулярны аддзел трубаў у брушную поласць. Бываюць серозныя, вадзяністыя або гнойныя. Лячэнне беляў залежыць ад прычыны хваробы.

І.​У.​Дуда.

т. 3, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бала́буха ’булачка з начынкай’ (Жд.) > бала́буш(к)а, балайбу́шка ’хлеб з аржанога або пшанічнага цеста’ (Нас.), бала́бушка ’булачка з пшанічнай або ржаной мукі’ (Вешт.). Укр. бала́буха, бала́бух ’булачка’ (таксама ’гуз; камяк’), рус. бала́буш(к)а, бала́бышка і г. д. Магчыма, да асновы *bal‑, *bаla‑, якая часта ўжываецца ў слав. мовах для абазначэння круглых прадметаў. Паходжанне гэтай асновы няяснае. Можа, гукапераймальнае (як у *bala‑, гл. бала́каць). Другая частка слова, магчыма, да бух‑ (= слав. bux‑nǫti ’пухнуць, павялічвацца’). Параўн. і польск. дыял. bałabuch. Рудніцкі (60) таксама лічыць усю групу слоў цёмнай па паходжанню.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

багаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца багатым, багацейшым. Панская пільня! Яна належала пану, а трымаў яе ад пана і багацеў з яе нейкі падпанак з гарадка. Чорны. Цяжка было жыць пасля вайны. Але год за годам калгас багацеў, больш важкім рабіўся працадзень. Гроднеў. // Абзаводзіцца чым‑н., разжывацца на што‑н. Краіна пасля вайны багацела на самую дасканалую тэхніку. Паслядовіч. // Станавіцца паўнейшым, павялічвацца. Гумно паўнела з колевым годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас. // Набываць якасна новыя рысы. Багацець духоўна. // Развівацца, удасканальвацца. Багацее мова, узнімаецца яе культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mount2 [maʊnt] v.

1. разгарну́ць; арганізава́ць (кампанію, выставу)

2. павялі́чвацца, узраста́ць;

Mortality continues to mount. Смяротнасць працягвае ўзрастаць.

3. fml падыма́цца;

She slowly mounted the stairs. Яна павольна паднялася па сходах.

4. садзі́цца (на каня, веласіпед)

5. устаўля́ць у ра́мку (карціну, фотакартку)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

multiply [ˈmʌltɪplaɪ] v.

1. мно́жыць, памнажа́ць; 2 multiplied by 3 is/equals/makes 6. Два памножанае на тры раўняецца шасці́.

2. павялі́чваць; павялі́чвацца;

Every time he multiplied his demands. Кожны раз ён павялічваў свае патрабаванні.

3. размнажа́цца, размно́жвацца;

Rabbits multiply rapidly. Трусы хутка размнажаюцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

extend

[ɪkˈstend]

1.

v.t.

1) праця́гваць, падава́ць (руку́)

2) падаўжа́ць (адпачы́нак)

to extend a table — рассу́нуць стол

3) павялі́чваць; пашыра́ць (уплы́ў, дзе́йнасьць); разбудо́ўваць (дом)

4) дава́ць

to extend help — дава́ць дапамо́гу, дапамага́ць

2.

v.i.

1) распасьціра́цца; цягну́цца

2) бо́льшаць, павялі́чвацца

3) сяга́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Змага́цца ’адстойваць, спаборнічаць, імкнуцца перамагчы’. Укр. змагати́ся ’тс’, польск. zmagać się ’змагчы, імкнуцца перамагчы’, в.-луж. (ці сюды?) zmahać ’хвалявацца (аб вадзе), развявацца (аб флагу)’, н.-луж. zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’, чэш. zmáhati ’перамагаць’, zmáhati se ’авалодваць (пра цялесныя і духоўныя станы)’, уст. ’напружвацца’, славац. zmáhať saпавялічвацца, умацоўвацца, набываць магчымасць’, славен. zmȃgati ’змагчы, дапамагаць’, zmȃgati se ’перамагаць, перамагацца’, серб.-харв. сма́гати, смо̀ћи ’змагчы, саўладаць, мець у дастатку’, балг. смо̀гвам, макед. смогне ’змагчы’. Ст.-рус. съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Прасл. sъmagati () з коранем mag‑/mog‑, гл. магчы; прэфікс дае значэнне ’змагчы’, а чаргаванне o/a пераводзіць дзеяслоў у незакончанае трыванне, выражае працягласць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узраста́ць, узрасці́

1. у розн. знач. (вырастаць) wchsen* vi (s), ufwachsen* vi (s), groß wrden; hernwachsen* vi (s) (падрастаць);

2. (павялічвацца, расці) nwachsen* vi (s), znehmen* vi; stigen* vi (s) (пра цэны);

цэ́ны істо́тна ўзраслі die Prise sind bedutend gestegen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)