Калыма́га ’даўнейшая карэта з высока размешчаным кузавам’ (ТСБМ), ’калёсы’ (ТСБМ; карм., Мат. Гом.); як прыклад да адказу на пытанне «Павозка для агульных работ» прыводзіцца ў Інстр. I. Што датычыць лексемы ў ТСБМ, гэта відавочнае «слоўнікавае» запазычанне; адносна паходжання калымага ’калёсы’ гл. каламажка1.
|| незак.аб’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—4 знач.).
|| наз.аб’е́зд, -у, М -дзе, м. (да 1—3 знач.).
Ехаць у а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самату́жкі, ‑жак; адз.няма.
Разм. Прымітыўная павозка на двух колах, а таксама невялікія сані для перавозкі чаго‑н. саматугам. Дарога на вуліцы была добрая, цупкая, выкаўзаная, і саматужкі, павіскваючы палазамі, аж самі беглі, хоць на іх ляжала ладная вязка сена.Капыловіч.Упр[о]гшыся ў нагружаныя дрывамі саматужкі, па дарозе памалу, відаць, моцна стомленая, крочыла пажылая жанчына.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Па́луба ’суцэльнае гарызантальнае перакрыццё ў выглядзе падлогі на судне’ (ТСБМ). Рус.па́луба ’тс’, укр.па́луба ’страха з лубу над павозкай’, польск.pałub ’ствол дрэва (выдзеўбаны ўнутры)’, pałuba ’павозка’, чэш.palubeň ’ствол дрэва, полы ўнутры’. Да луб (гл.) (Фасмер, 3, 194). У словаўтваральных адносінах — гэта аддзеяслоўны дэрыват ад *polubiti ’пакрыць лубам’ < paluba.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАГО́Н (франц. wagon ад англ. waggon павозка),
транспартны сродак для перавозкі пасажыраў або грузаў па рэйкавых пуцях. Бываюць несамаходныя (перамяшчаюцца лакаматывамі) і самаходныя (аўтаматрысы, маторавагонныя секцыі, вагоны метро, трамвая); шырокакалейныя (1525 мм) і вузкакалейныя (750, 900 і 1060 мм); двух-, чатырох-, шасці- і шматвосевыя. З вагонаў фарміруюцца чыг. саставы.
Асноўныя тыпы пасажырскіх вагонаў: агульнага прызначэння (для перавозкі пасажыраў, паштовыя, багажныя, вагоны-рэстараны) і спецыяльныя (санітарныя, лабараторныя, службовыя, клубы); далёкага накіравання, міжабласных зносін і прыгарадныя; купэйныя і некупэйныя. Асноўныя тыпы грузавых вагонаў: універсальныя (крытыя, паўвагоны, платформы, цыстэрны, вагоны ізатэрмічныя) і спец. прызначэння (для перавозкі жывёлы, бітуму, мукі, цэменту, шматвосевыя платформы-транспарцёры для перавозкі грувасткіх і цяжкавагавых грузаў, бункерныя паўвагоны, вагоны-майстэрні, пажарныя і інш.), магістральныя (агульнапуцявыя) і прамысл. транспарту (думпкары, ваганеткі, шлакавозы і інш.). Складаюцца звычайна з хадавой часткі (колавыя пары, буксы, рысорныя падвескі), рамы, кузава ці платформы, тармазных і ўдарна-цягавых прыстасаванняў. У краінах СНД найчасцей выкарыстоўваюцца чатырохвосевыя вагоны грузападымальнасцю 50—65 т. Вагоны ізатэрмічныя прызначаны для перавозкі скорапсавальных грузаў. Маюць цеплаізаляваныя кузавы і халадзільныя ўстаноўкі. Бываюць універсальныя для грузаў усіх відаў і спец. для транспарціроўкі жывой рыбы, віна і інш. З вагонаў ізатэрмічных фарміруюць цягнікі для маршрутных перавозак або секцыі па 5 і 12 вагонаў. Выкарыстоўваюць і адзіночныя (аўтаномныя) вагоны-рэфрыжэратары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНЭ́Н, Ле Нэн (Le Nain),
французскія жывапісцы, браты. Нарадзіліся ў г. Лан (Францыя).
АнтуанЛ. (1588? — 25.5.1648); ЛуіЛ. (1593? — 23.5.1648); МацьёЛ. (1607? — 20.4.1677). З канца 1620-х г. мелі агульную майстэрню ў Парыжы, часта працавалі разам. У 1648 прыняты ў Каралеўскую акадэмію жывапісу і скульптуры. У творах сял. жанру («Наведванне бабулі», «Шчаслівая сям’я», «Кузня»), інтэр’ерных («Стары музыкант», 1644) і пленэрных («Павозка», 1641; «Сяляне на фоне пейзажа») сцэнах вызначылі рэаліст. тэндэнцыі ў франц. жывапісе. Пад уплывам галандскага мастацтва пануючы афіц. парадны тып партрэта трансфармавалі ў больш камерны, блізкі да жанравых сцэн («Маркіз дэ Трэвіль», «Партрэт сталай жанчыны», абодва 1644; групавыя партрэты «Кардэгардыя», 1643; «Збор аматараў» і інш.). Некаторыя карціны блізкія да караваджызму («Гульцы ў карты», «Бойка», каля 1640). Падзел твораў паміж братамі праблематычны. Звычайна Антуану прыпісваюць карціны з дзецьмі і невял. групавыя партрэты («Сямейны партрэт», 1642), Луі — пераважна псіхал.сял. сцэны («Сялянская сям’я», «Сям’я малочніцы», 1640-я г.), Мацьё — элегантныя групавыя партрэты («Гульцы ў трык-трак», 1640-я г.). Сярод манум. твораў: паліпціх «Гісторыя Марыі» (1630—32) для капэлы Пці-Агюстэн у Парыжы, 4 алтарныя карціны для сабора Парыжскай Божай маці.
Літ.:
Каган М. Братья А, Л. и М. Ле Нэн: [Альбом]. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фу́ра, ‑ы, ж.
1. Вялікія калёсы для перавозу грузаў, паклажы. Дзёмін вынес на двор мінамёт, паклаў на параконную фуру, на якой стаялі скрынкі з мінамі.Кудравец.След вёў на бліжэйшую леснічоўку і заканчваўся пад нагружанай сухім ламаччам фурай стражніка.Паслядовіч.
2. Крытая павозка. Вялізныя санітарныя фуры стаялі ў строгім парадку.Асіпенка.За апошняй цыганскай фурай валюхае на жалезным ланцугу злінялы, з бурай поўсцю мядзведзь.Навуменка.
3. Крыты кузаў на калёсах, машыне і пад. [Мятліцкі] прыцягнуў аднекуль каламажку, з фураю наверсе, але лёгкую ў хадзе, на гумавых колах.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́хня, ‑і; Рмн. ‑хань; ж.
1. Памяшканне з печчу або плітой для гатавання ежы. //Павозка або машына з катламі і плітой для гатавання ежы ў паходных умовах. Палкавая кухня. □ У вёсцы палалі кастры, дымілі паходныя кухні — гатавалася агульная вячэра.Лось.//Разм. Гатаванне ежы. Займацца кухняй.//перан.; чаго або якая. Разм. Скрыты, закулісны бок якой‑н. дзейнасці. Дыпламатычная кухня.
2. Падбор страў, характар ежы. Польская кухня. Французская кухня.
•••
Малочная кухня — а) стравы, прыгатаваныя на малацэ, з малака; б) установа, якая гатуе сумесі розных адвараў з малаком для грудных дзяцей.
[Ад ням. Küche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Воз (БРС, Бяльк., Касп., Грыг., Дзмітр., Маш., Інстр. I), ву͡оз, ’воз; сузор’е’ (Бес.). Рус.воз, укр.віз, род. скл. во́зу, ст.-слав.возъ, балг.воз, серб.-харв.во̑з, славен.vȏz, чэш.vůz, славац.voz, польск.wóz, в.-луж.woz. Прасл.vozъ (Махэк₂, 704). Іншая ступень чаргавання ў ве́зці, вязу (гл.). Роднасныя: літ.ùžvažas, ст.-ісл.wagn ’павозка’, грэч.Ϝὄχος ’тс’, ст.-інд.vahanam ’язда; судна’, vahas ’той, хто едзе’; звязана чаргаваннем з гоц.wigs ’дарога’ (Гл. Траўтман, 357; Праабражэнскі, 1, 70; Фасмер, 1, 333).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ambulans, ~u
м.
1. машына хуткай дапамогі; павозка для перавозкі параненых і хворых;
2. палявы шпіталь;
ambulans pocztowy — а) паштовая карэта;
чыг. паштовы вагон
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)