2. Той, хто няўмела, неахайна робіць што‑н. (пераважна пра мастака, пісьменніка). На торг не спяшаўся [мастак], Як пэцкаль адзін мой знаёмы, Што лепіць пачвараў І возіць збываць у раёны.Гілевіч.Сапраўдны ты рыбак ці проста пэцкаль?!Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пілі́каць (пілі́каті) ’няўмела іграць на скрыпцы’ (Нас., ТСБМ, Варл.), ’рэзаць чым-н. тупым’ (Нас.; ТС; беласт., Сл. ПЗБ; жытк., б.-каш., Мат. Гом.; баран., Сл. Брэс.), ’пілаваць’ (Шат.). Утворана пры дапамозе імітацыйнага суф. ‑ка‑ ад піліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кавярза́ць ’няўмела рабіць (плесці, шыць)’ (Юрч.), къвірзаць ’пісаць абы-як, неразборліва, абы-што’ (Нар. лекс.), кывярзыць ’няўмела плесці лапці’ (Бяльк.). Бел. словы (паўн. і ўсх.) утвараюць адзін арэал з рус.смал., пск.каверзать ’рабіць што-н. нядбайна, абы-як’, якое ад коверзати ’плесці (лапці) і да т. п.’ Пераноснае значэнне ’рабіць абы-як’ абумоўлена, па-першае, характарам самой работы (плесці лапці), а па-другое, больш новай і дыфузнай семантыкай экспрэсіўных дзеясловаў коверзати/каверзити, параўн: на той жа тэрыторыі: ’блытаць’, ’гарэзіць’, ’займацца чым-н. ад няма чаго рабіць і да т. п.’ Адносна этымалогіі апошніх слоў гл. кавярзень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
daub
[dɔb]1.
v.
1) абма́зваць не́чым; тынкава́ць
2) ма́заць, нама́зваць (кле́ем)
3) пэ́цкаць; бру́дзіць, пля́міць
4) пэ́цкаць; няўме́ла малява́ць
2.
n.
бла́га намалява́ная карці́на; мазані́на, мазьня́, пэцкані́на f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ка́вярза выраз кавярзні каверзаць ’плесці лапці’ · «кавярзні», узняць на каго «кавярзу» ’гаварыць няпраўду, апіраючыся па праўдзівыя, але перакручаныя факты’ (Нік. Напаў.). Гл. кавярзень.
*Кавярза́, къвірза ’зусім няўмелы і неахайны’ (міёр., З нар. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад коверзати ’няўмела рабіць і да т. п.’ Гл. кавярзаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
замы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.
1. Адмыць пляму, не мыючы ўсю адзежыну. Зажыць рукаў.
2. Сапсаваць, няўмела ці занадта часта мыючы. Замыць сукенку.
3. Змыць няроўнасці на пяску, зямлі і пад. (пра цякучыя воды). Гэткі дождж — любы след замые!Савіцкі.// Занесці пяском, жвірам вусце ракі, які‑н. прадмет на дне ракі. /убезас.ужыв.Камень замыла пяском.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)