*Струмкава́ты, струмкова́тый ‘няроўны, вузлаваты’ (Сл. Брэс.), струмковаты ‘тс’ (Уладз.). З струпковатый (гл. струпаваты) з менай п > м або, што больш дакладна фанетычна, з *страмкаваты < стромкі (гл.), магчыма, з першасным значэннем ‘той, які крута, туга спрадзены’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
lumpy
[ˈlʌmpi]
adj.
1) камякава́ты, з камяка́мі
2) выбо́істы, няро́ўны, бугры́сты
3) цяжкі́ й няўклю́дны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ізанама́лы
(ад іза- + гр. anomalos = няроўны)
ізалініі адхіленняў велічыні пэўнага метэаралагічнага элемента (атмасфернага ціску, тэмпературы паветра і інш.) ад значэння, прынятага за норму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бугры́сты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты буграмі. Бугрыстая дарога. Бугрыстае поле. □ Потым ўдарылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду.Дамашэвіч.//Няроўны, з буграмі. Стоячы пры лямпе, якая асвятляла бугрысты, з залысінамі лоб,.. [старшыня валвыканкама] моўчкі перагледзеў некалькі лісткоў.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
The numbers 27 and 9 are uneven numbers — Лі́кі 27 і 9 — няцо́тныя лі́кі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гайда́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм.Няроўны, неспакойны ход судна, самалёта, машыны і пад. у час руху. Баранцава мора вельмі неспакойнае, асабліва цяпер, увосень. Як толькі наш параход увайшоў у яго воды, пачалася гайданка.Бяганская.Гайданка аўтобуса не перашкаджае жанчынам гаварыць і гаварыць.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
úngleich
1.aняро́ўны, неадно́лькавы;
éine ~e Zahl няцо́тны лік
2.adv непараўна́льна, зна́чна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛАЕ МО́РА,
унутрымацерыковае мора Паўн. Ледавітага ак., на ПнЗ Еўрапейскай ч. Расіі. Глыбока ўдаецца ў сушу паміж п-вамі Кольскі і Канін. На Пн злучаецца з Баранцавым м. пралівамі Горла і Варонка. Пл. 90 тыс.км². Найб.глыб. 350 м у зах. частцы, усх. больш мелкаводная (30—120 м); сярэдняя глыб. 60 м. Размешчана ў зоне шэльфа. Рэльеф дна няроўны, шмат упадзін і жалабоў, якія чаргуюцца з мелямі і банкамі. Залівы (губы): Кандалакшскі, Анежскі, Дзвінскі, Мязенскі. Вялікія а-вы: Салавецкія, Маржавец, Мудзьюгскі. Берагі моцна парэзаныя, паўн.-зах. высокія і скалістыя, паўд.-ўсх. спадзістыя і нізкія. Упадаюць рэкі: Паўн. Дзвіна, Анега, Мязень, Паной і інш.
Клімат пераходны ад марскога палярнага да кантынентальнага ўмеранага. Т-ра вады на паверхні ад 6 да 15 °C, зімой ніжэй за 1 °C. Салёнасць ад 24‰ на Пд да 34,5‰ на Пн. З ліст. да мая ўкрыта дрэйфуючым (у бухтах суцэльным) лёдам. Існуе пастаянны водаабмен Белага мора з Баранцавым м. Прылівы правільныя паўсутачныя да 10 м (Мязенская губа). Рыбалоўства (селядзец, навага, сітавыя), промысел цюленяў. Беламорска-Балтыйскі канал дае выхад у азёры і рэкі бас. Балтыйскага м. і да Волга-Балтыйскага воднага шляху (да Каспійскага, Азоўскага і Чорнага мораў), суднаходства марскіх каналаў зімой падтрымліваецца ледаколамі. Гал. парты: Архангельск, Анега, Беламорск, Кем, Кандалакша.