1) pron indef (ва ўскосных склонах man замяняецца наéiner: Géines, Déinem, aéinen) не перакладаецца, ужываецца ў якасці дзейніка ў няпэўна-асабовых сказах:
~ sagt ка́жуць;
~ kann nie wíssen ніко́лі не вядо́ма;
~ muss das tun трэ́ба гэ́та зрабі́ць;
~ darf das nicht tun гэ́тага рабі́ць не́льга
2) ужываецца ў няпэўна-асабовых пабуджальных сказах:
~ stélle sich vor уяві́це сабе́;
wenn éinem nicht wohl ist, bleibt ~ líeber zu Háuse калі́хто-н. дрэ́нна сябе́ адчува́е, няха́й застае́цца до́ма
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Сібі́р звычайна м. р. ‘край за Уралам’ (Ласт., Стан.), Сібі́р, Сыбі́р ‘тс’ (Некр. і Байк.), Сібі́р, Сібе́р ‘тс’ (Янк. 1), сібе́р ‘пагібельнае месца’ (Шат.). З рус.Сиби́рь, ад назвы сталіцы ханства ў Прыіртышшы, якую выводзяць ад гунскага этноніма Σάβειροι (Праабражэнскі, 2, 282; Фасмер, 3, 616). Не выключана і польскае пасрэдніцтва, паколькі на карце польскага географа Антонія Віда (1542) паказаны горад Сібір на рацэ Абі (Фралоў, Всесоюзная конф. “Исторические названия — памятники культуры”. M., 1989, 89). Рамстэт (362) узводзіць назву да манг.Sibir, калм.šiwr̥ ‘зараснікі, сырая мясцовасць’, адкуль, у прыватнасці, ідуць назвы: тат.s̥ibir, табол.-тат.Sėbėr, Sėvėr і г. д., што вельмі няпэўна. У аснове назвы этнонімы сипыр (варыянты себер, сыбыр), si pyr (RÉS, 39, 190) — племя, што, згодна з паданнямі сібірскіх татараў, жыло на гэтай тэрыторыі. Усё няпэўна, гл. Анікін, 493–494 (з аглядам версій і літ-ры). Пра спробы звязаць паходжанне назвы з балг.шубра́к ‘хмызняк’ гл. Сімяёнаў, БЕ, 28, 50–52; Дурыданаў, Studia Etym. Brun., 3, 69–71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брэ́дзіць ’хлусіць, узводзіць паклёп’ (Нас.), брэдня́ ’хлусня, брахня, лухта’ (Нас.), брэ́дзіць ’трызніць’, брэд трызненне’ (Сцяшк. МГ). Рус.бре́дить, бред, укр.бредня́ ’лухта, хлусня’. Этымалогія гэтай групы слоў не вельмі ясная. Параўноўваюць з дзеясловам *bresti *bredǫ ’ісці’, а таксама з с.-н.-ням.praten ’балбатаць’, ст.-англ.breodian ’крычаць, клікаць’. Гл. Фасмер, 1, 210. Ст.-бел.брэ́дня ’глупства’. Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам (польск.brednia). Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 1, 41–42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Быкі́ ’буякі, Vaccinium uliginosum’ (карэліц., Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 82: дыял. форма быке́). Як думае Арашонкава і інш., там жа, гэта вытворнае ад буякі́ ’тс’. Няпэўна, ёсць і іншыя назвы з падобнай семантыкай. Параўн. бугаі́ ’буякі’, буякі́ (там і матывацыя). Не выключаецца, што і быкі ’буякі’, як і бугаі ’тс’, толькі «пераклад» слова буякі, якое пры пашырэнні з дыялекту ў дыялект «асэнсавалася» як вытворнае ад буяк ’бык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гара́чка ’гарачка’ (БРС, Сцяшк. МГ), ’тыф’ (Шат., Касп.). Рус.горя́чка, укр.гаря́чка, горя́чка, польск.gorączkaчэш.horečka і г. д. (гл. Слаўскі, 1, 319). У аснове ляжыць стары слав. дзеепрыметнік *gorǫt‑, *goręt‑ (гл. гара́чы), ад якога суфіксам ‑ka быў утвораны адпаведны назоўнік (Слаўскі, там жа; там і аб праблематыцы, звязанай з польск. суфіксам ‑cz‑). Вельмі няпэўнаШанскі, 1, Г, 145, які гэту групу слоў лічыць звязанай з дзеясловам тыпу рус.горячи́ть (?!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дазо́рца ’дазорац’ (БРС). Параўн. укр.дозо́рця, дозо́рець. Слова дозорца ’стораж, наглядчык’ сустракаецца ўжо ў ст.-бел. помніках XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Слова ўзята з польск.dozorca ’тс’ (з тыповай зах.-слав. суфіксацыяй). Адносна бел.дазо́рац, укр.дозо́рець можна меркаваць, што гэта таксама паланізмы, але з замененай суфіксацыяй (з прыстасаваннем яе да ўсх.-слав. тыпу). Трубачоў (Эт. сл., 5, 90) лічыць, што бел. слова дазо́рац, укр.дозо́рець < прасл.*dozorьcь. Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрын ’кій’ (Сцяшк.), ’кіёк, дручок’ (Сцяц.), ’палка’ (Сл. паўн.-зах.). У слоўніку Трубачова (Эт. сл., 5, 145) бел. слова адсутнічае. Параўн. рус.дыял.дрын, укр.дыял.дрін ’тс’. Паводле Трубачова, там жа (у Фасмера, Бернекера гэтых слоў няма), магчыма, да і.-е.*drūno‑ (ад і.-е.*dru‑ ’дрэва’); параўн. ст.-інд.druṇa‑ ’лук (зброя)’, перс.durūna ’дуга, вясёлка; лук’; першапачатковае значэнне ’драўляны’ (гл. яшчэ Трубачоў, ВЯ, 1975, № 1, 135). Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сара, сора́ ’зачэпы на дне ракі’ (ТС). Параўн. рус. на Волзе сор ’усялякая перашкода (камяні, кусты) для цягі судна лінай’, якое Даль (4, 276) дае ў гняздзе сор ’смецце’, а таксама тэрміналагічнае ж. р. сора́ ’пячное і іншае смецце, якое апрацоўваецца для здабычы часціц серабра і золата, якія туды трапілі’. Змяненне рода можа быць абумоўлена прафесійным словаўжываннем. Няпэўна; генетычная тоеснасць або запазычанне рус.сор, сора? Тады няяснымі застаюцца шляхі запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарапа́та ’гора, бяда’ (Сцяшк. Сл.), тарапа́ты ’клопат, турботы’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел.тарапата ’клопат, цяжкасць’ (1606 г., КГС). Параўн. польск.tarapata ’шум, грукат; клопат, турботы’, ’трашчотка’, якое лічыцца крыніцай запазычання (Булыка, Лекс. запазыч., 137), далей выводзяць з ням.Strapanze ’цяжкая праца, клопат’ (Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 520), што няпэўна. Звязваюць таксама з польск.trapacić, trapacować ’мучыць, гнясці, непакоіць’, што з іт.strapazzo, strapazzare ’мука, мучыць’ (Брукнер, 575).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тка́ха ’ткалля’ (Некр. і Байк., Ян., Жд. 1, Растарг., Нас., Ласт., Сцяшк. Сл., Уладз., Сл. Брэс., Шатал., Крыч.; ветк., ЛА, 4). Укр.тка́ха ’тс’, рус.дыял.тка́ха ’тс’. Паводле Сяткоўскага (Słow. nazwy, 114), скарочаная форма ад ткачы́ха з павелічальным (аўгментатыўным) значэннем; хутчэй ад тка́чка ’ткалля, прадзільшчыца’ (гл. ткач). Няпэўна; магчыма, утворана пад уплывам рус.пря́ха ’пралля’, параўн. ни пряха, ни ткаха (Нас.), вядомага і на частцы беларускай тэрыторыі.