ДАМАШЭ́ВІЧ (Уладзімір Максімавіч) (17.2.1928, в. Вадзяціна Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1953). Працаваў у выд-вах, час. «Полымя» і «Маладосць». Друкуецца з 1958. Асн. тэмы апавяданняў і аповесцей — жыццё сялян Зах. Беларусі, барацьба супраць ням.-фаш. захопнікаў, пасляваен. адбудова, маральныя праблемы сучаснага вясковага і гарадскога жыцця, каханне (зб-кі «Заклінаю ад кулі», 1960, «Між двух агнёў», 1963, «Абуджэнне», 1968, «У лабірынце вуліц», 1979, аповесць-хроніка «Порахам пахла зямля», 1973, дакумент. аповесць «Першым заўсёды цяжка», 1986, з У.​Сазановічам). Раман «Камень з гары» (1990) пра падзеі 1950—60-х г., калі быў развянчаны культ асобы. Героі твораў Д. — людзі сумленныя і працалюбівыя, мужна імкнуцца да праўды і справядлівасці, высокага маральнага ідэалу. Проза пісьменніка злабадзённая па тэматыцы, псіхалагічна паглыбленая, стрыманая ў фарбах, вылучаецца жывой нар. мовай. За аповесць «Кожны чацвёрты» (1991) Літ. прэмія імя І.​Мележа 1992. Пераклаў на бел. мову раман Е.​Путраманта «Верасень» (з Я.​Міско), апавяданні К.​Федзіна, Ю.​Нагібіна, У.​Салаухіна і інш.

Тв.:

Выбранае. Мн., 1977;

Выбр. творы. Мн., 1988.

Літ.:

Александровіч С. У пошуках гераічнага і незвычайнага // Полымя. 1960. № 8;

Ярош М. Творчы неспакой пісьменніка // Там жа. 1963. № 12;

Няхай М. Пара творчай сталасці // Бел. літаратура. Мн., 1979. Вып. 7;

Тычына М. Змена квадры. Мн., 1983.

І.​У.​Саламевіч.

У.М.Дамашэвіч.

т. 6, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

завіру́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

1. Моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам; мяцеліца, завея. А завіруха гудзела, памятала гурбы, прыкрывала снегам чорныя галавешкі пажарышча. Лынькоў. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі марозы, вылі снежныя завірухі. Шамякін.

2. перан. Разм. Неспакой, сумятня, бязладзіца. Ваенная завіруха падхапіла і Ганну, закінула яе ў далёкі ўральскі горад. Марціновіч. Звінелі кілішкі. Пры ўсёй гэтай завірусе пан Чарнецкі аднак не выпускаў з віду сваю дачку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыво́ганеспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Федар. 4, Пятк. 2, Мал., ТС, Кліх, Вруб., Сл. ПЗБ, Вушац. сл.; палес., віл., рас., талач., мсцісл., касцюк., ЛА, 5), ‘сполах, непакой’ (Некр. і Байк.), ‘замяшанне, перапалох’ (Ласт.), ‘небяспечнае становішча’, ‘сігнал, які апавяшчае аб ім’ (ТСБМ, Шат.), трыво́жыць ‘прыходзіць у стан непакою’, ‘парушаць спакой, турбаваць’, ‘раздражняць, разыгрываць’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., ТС, Юрч. Сін.; паўсюдна, ЛА, 3), трывожны (лоеў., ЛА, 2), трыво́жыцца (ТС), ст.-бел. трвога ‘трывога’ (1538 г.), ‘неспакой, бунт; клопат, турбота’, тривога, тревога, трывога ‘тс’ (1574 г., ГСБМ). Укр. триво́га, трево́га, рус. трево́га ‘трывога’, ст.-польск., польск. trwoga ‘стан, адчуванне неспакою’, ‘спалох, страх, боязь’, ‘спрэчка, звада’, ‘хваляванні, небяспека’, каш. trvoga ‘няшчасце, бяда, бедства’, балг. тревога ‘тс’ (відаць, з рус. тревога). Прасл. *trъvoga, а ўлічваючы рускую форму, — *trьvoga. Этымалогія няпэўная: Фасмер (4, 97) звязвае з рус. отва́га; Борысь (646) дапускае ўтварэнне польск. trwoga ад прасл. *trъvati ‘трываць, цярпець’ з дапамогай суф. *‑oga; гэтаксама раней Брукнер (578), выводзячы лексему з дзеяслова trwać (гл. трываць). Сумненні адносна названых і іншых этымалогій гл. Фасмер, 4, 97.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заспако́іць, ‑кою, ‑коіш, ‑коіць; зак., каго-што.

Развеяць чый‑н. неспакой, хваляванне, узбуджанасць; прывесці ў стан спакою; супакоіць. Азаркевіч захваляваўся, ён баяўся, каб .. [абсталяванне] не паіржавела, але стары яго заспакоіў, што нічога не здарыцца, бо ён сам упакоўваў. Гурскі. Старалася .. [Агата] перамагчы ўсе вялікія трывогі свае і заспакоіць неспакойнае сэрца. Чорны. // Суняць, зменшыць (смагу, боль і інш.). Пякучы боль і гнеў мы толькі помстай заспакоім, каб вораг больш не смеў таптаць наш край ніколі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смуткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

1. Гараваць з прычыны чыёй‑н. смерці. Мы б хацелі, Каб чулі яны [загінуўшыя героі], Як смуткуе радзіма над імі! Броўка.

2. Перажываць смутак; сумаваць, журыцца. Сохне і смуткуе хлопец лета, Неспакой, трывога на душы: — Разлюбіла? Не, не веру ў гэта, Шле лісты і просіць: — Адкажы. Прануза. // Засмучацца, бедаваць. Думаючы пра ўсё гэта, Васіль хоць і смуткаваў у душы, што Усцю не застаў дома.., аднак іншы раз адчуваў задавальненне. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Un=

прыстаўка назоўнікаў, паказвае на:

1) адмаўленне: nruhe неспако́й

2) адмоўную ацэнку: nmensch m вы́людак

3) узмацненне значэння слова: nsumme f вялі́кая су́ма

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Суята́ (суета́) ’непакой’, ’мітуслівы, неспакойны чалавек, які ўсюды лезе’ (Нас.), суjета́ ’клопат, турбота’ (Вруб.), суетня́ ’клопат, суматоха’ (Нас.), ст.-бел. суета ’марнасць, пустка, непатрэбшчына’ (Альтбаўэр), суетныи ’марны; мітуслівы’ (там жа). Параўн. укр. суєта́, суята́ ’клопат, неспакой, прыгнечанасць’, суятня́неспакой’, рус. суета́ ’тс’, балг. суета́ ’марнасць; мітусня’, суетня́ ’клопат, турботы’, макед. суета ’марнасць; фанабэрыя’, ст.-слав. соуѥта ’марнасць, пустка’. Хутчэй за ўсё, запазычана са стараславянскай праз біблейскія тэксты, параўн. біблеізм соуѥта соуѥтъ ’марнасць’, што адпавядае грэч. ματαιότης ματαιοτήων, лац. vanitas vanitatum ’тс’ — выраз, што лічыцца гебраізмам, параўн. ст.-бел. ажно все суета, суета суетная (Альтбаўэр). Выводзіцца са ст.-слав. соуѥ ’несапраўднае, ілжывае’, соуи ’пусты’, з суф. ‑ѥта (< *‑ota пасля ‑j‑, гл. Глухак, 593), параўн. стараж.-рус. суи ’пусты, нязначны, несапраўдны’, чэш. sujný ’дарэмны’, што да прасл. *sujь ’пусты, марны’, якое параўноўваюць з літ. sáuja ’жменя’, ст.-інд. çūnyás ’пусты’, лац. cavus ’пусты, з поласцю ўсярэдзіне’ (гл. Фасмер, 3, 797); паводле Варбат (Этимология–1983, 38) — беспадстаўна, паколькі значэнне ’парожні’ адсутнічае ў славянскага слова, больш верагоднай падаецца сувязь з *sovati (гл. соваць, суваць). Параўн., аднак, пярэчанні Кожынавай (Супр. чыт., II, 58) на падставе перакладу з грэчаскай біблейскага фрагмента пꙋстошь пꙋстошемъ всє пꙋстошь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Сеяць неспакой сярод каго‑н., уносіць разлад, неразбярыху. — Ты [Якім] зноў усіх баламуціш! — ускіпеў з яшчэ большай ярасцю Рыгорка. Дуброўскі. [Сцяпан:] — Я дык што? Я — нічога. Хведар усё. Ён людзей баламуціць. Асіпенка. // Бударажыць, хваляваць. Загараліся і беглі па жылках маладыя іскры. Будзілі, баламуцілі, падбівалі стары імпэт. Баранавых.

2. Зачароўваць, спакушаць. Чорт бы вас пабраў, дзяўчаты: баламуціце вы нашага брата і годзе! Колас.

•••

Баламуціць светам — выклікаць якімі‑н. несправядлівымі дзеяннямі непакой, нездавальненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Непамысло́та ’непрыемнасць’ (Сцяшк.), сюды ж niepamysnaść, nipamysłaśćнеспакой, устурбаванасць’ (Варл.), непамы́снасць, непамы́сносць ’непрыемнасць’ (Сл. ПЗБ). Утворана ад непамы́слны ’неадпаведны думцы, намеру, жаданню’ (Нас.), што, відаць, магло быць запазычана з польск. niepomyślny ’няўдалы, неспрыяльны’ (гл. Сл. ПЗБ); пра гэта сведчыць перш за ўсё фанетыка і лінгвагеаграфія — словы фіксуюцца пераважна на захадзе беларускай моўнай тэрыторыі; адзінкавае рус. кастрам. непомыс́ленный ’такі, які не падабаецца, не па душы’ можна разглядаць як самастойнае ўтварэнне са спалучэння *не по мысли ’не так, як думалася, меркавалася, хацелася’. Параўн. наўмысля, наўмысна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

і́сціна, ‑ы, ж.

1. Тое, што адпавядае сапраўднасці, адлюстроўвае рэчаіснасць; праўда (у 1 знач.). Дашукацца ісціны. □ Разам з выступленнямі ў палках, батальёнах, ротах, на фабрыках, заводах, у вёсках прадстаўнікоў партыі — агітатараў, вялікую ролю адыгрывалі таксама калектыўныя агітатары — газеты, якія простай, даступнай мовай растлумачвалі рабочым, сялянам і салдатам ісціны жыцця. «Полымя». — Я вельмі паважаю Івана Фядотавіча, — і Вабрыцкі адважыў паклон у бок Салаўёва, — але як кажуць, Платон мне друг, ды ісціна даражэй. Дуброўскі.

2. У філасофіі — дакладнае веданне, якое правільна адлюстроўвае аб’ектыўную рэальнасць у свядомасці людзей. Сцвярджэнне прыродазнаўства, што зямля існавала да чалавецтва, ёсць аб’ектыўная ісціна. Ленін.

3. Палажэнне, сцверджанне, меркаванне, якое выяўлена навукай, праверана практыкай, вопытам. Бясспрэчная ісціна. Старая ісціна. □ Усё мае свой пачатак і канец. Ісціна гэтая вядома людзям з малых гадоў. Якімовіч. Няўжо не так? Няўжо вам не ахвота, Прыслухацца да ісціны старой, Што неспакой не лечыць адзінота, Што адзіноту лечыць неспакой? Куляшоў.

•••

Абсалютная ісціна — правільнае, вычарпальнае, поўнае веданне пра з’явы, прадметы аб’ектыўнай рэальнасці.

Адносная ісціна — правільныя, але няпоўныя веды, якія патрабуюць паглыблення і ўдакладнення.

Крытэрый ісціны гл. крытэрый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)