неспако́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. неспако́й
Р. неспако́ю
Д. неспако́ю
В. неспако́й
Т. неспако́ем
М. неспако́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неспако́й, -ю, м.

1. Трывога, душэўнае ўзбуджэнне.

Яго ахапіў н.

2. Масавае хваляванне, узбуджэнне.

Грамадскі н.

3. Турботы, клопаты аб кім-, чым-н.

Н. за сына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспако́й, -ко́ю м.

1. трево́га ж., беспоко́йство ср.;

яго́ ахапі́ў н. — его́ охвати́ла трево́га (охвати́ло беспоко́йство);

2. (недовольство) броже́ние ср., волне́ние ср.;

за дурно́й галаво́й нага́м н.посл. дурна́я голова́ нога́м поко́я не даёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неспако́й, ‑ю, м.

1. Душэўная трывога, узбуджэнне, выкліканыя чым‑н. (страхам, апаскай, чаканнем і пад.). Я пачынаю хвалявацца, адчуваю, як нараджаецца неспакой. Галавач. У юных сэрцах неспакой — то радасць, то трывога: Як павядзе іх у прастор жыццёвая дарога? Ставер. Шабуня па адзін міг кінуў на камісара быстры адкрыты позірк, у якім, быў відаць неспакой і трывога. Мележ. // Шум, рух, хваляванне. На пероне былі яшчэ большая мітусня, шум і неспакой, і.. [жанчына] разгубілася. Мележ.

2. Масавае хваляванне, узбуджэнне. Тым часам наступаў вялікі неспакой сярод польскіх войскаў. Чарот. Навокал было неспакойна, і Мікодым у гэтым грамадскім неспакоі шукаў сабе рады. Сабаленка.

3. Турботы, клопаты. Благаслаўляю адзіноту, Але такую, за якой Прыходзіць свет тае работы, Якая любіць неспакой... Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мітрэ́нга, -і, ДМэ́нзе, ж. (разм.).

Трывога, неспакой, непрыемнае здарэнне.

Тут пачалася нейкая м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патурбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., каго (што).

Прычыніць некаторы клопат, неспакой, турботы каму-н.

Дазвольце вас п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. Пачаць хвалявацца.

Мора захвалявалася.

Натоўп захваляваўся.

2. Адчуць унутраны неспакой (перан.).

Дзяўчынка захвалявалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; незак.

1. Адчуваць неспакой, трывогу; хвалявацца.

Н. перад дакладам.

2. Праяўляць клопат, турбавацца.

Н. за сына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адру́піць

‘вы´клікаць неспакой, хваляванне, пэўнае жаданне (яму адрупіла прыйсці)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адру́піць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. адру́піла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пару́піць

‘вы´клікаць неспакой, хваляванне, пэўнае жаданне (яму парупіла прыйсці)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пару́піць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. пару́піла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)