1.На дзве прыблізна роўныя палавіны; надвае. Зламацца напалам. Падзяліць напалам. □ Сама вялікая шаша рэжа гэтае месца напалам.Чорны.Кандрат паклаў разламаную напалам бульбіну і прыліп тварам да шыбы.Галавач.
2. У роўнай долі, на паях з кім‑н. Наймаць пакой напалам.//перан. Перажываць што‑н. разам. Ішлі наўсход шляхамі белымі, Дзялілі напалам бяду.Панчанка.
3. Удвая. Рыгорка разарваў канверт і выняў адтуль складзены напалам лісток.Краўчанка.
4. Напалавіну, у сумесі з чым‑н. Мы пяклі праснакі Напалам з лебядою І чакалі вясны, Каб адтала кара.Броўка.Па абодва бакі дарогі стаяла няскошаная, напалам з цімафееўкай канюшына.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паязджа́нін, ‑а, м.
Уст.Абл. Той, хто знаходзіцца ў дарозе, едзе куды‑н.; падарожнік. Гэтыя дзве машыны пайшлі следам за трыма грузавікамі з салдатамі, а за імі пайшлі яшчэ тры грузавікі з салдатамі. Так усе гэтыя паязджане выехалі з Баранавіч на Сіняўку і далей проста імчаліся па Маскоўска-Варшаўскай шашы, наўсход.Чорны.Ціхамір глянуў на гадзіннік — была ўжо шостая гадзіна, але ў вакзале яшчэ было цемнавата. — Ды праз гадзіну [буфет] адчыняць, — сказаў Ціхамір тонам бывалага паязджаніна.Чыгрынаў.// Удзельнік вясельнага поезда. Як у моры ў белым снегу Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць паязджане.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пульвына́ ’мясцовасць наўсход ад Камянца і Брэста ў бок Пінска, дзе мала лесу і балот, многа палёў’ (кам., ЖНС). З фанетычна змененага *полевина ад поле (гл.), параўн. назву людзей з гэтых мясцовасцей — полюхи ’палевікі’ (Клімчук, там жа). Аднак польск.pólwy (pulwy) ’затопленыя нізіны’, гідронім Пульва (назва рэчкі, што ўпадае ў Буг), нямецкія (з Прусіі) і балтыйскія паралелі дазваляюць бачыць тут заходнебалтыйскі ўплыў, параўн. Непакупны (Связи, 142–144): суадносіць з прус.Palwe ’пустка, зарослая нізкарослым хмызняком’, збліжэнне з поле лічыць другасным. Лаўчутэ (Балтизмы, 126) звязвае з літ.palves ’марошка; ягада, якая расце ў забалочаных мясцінах’, palios ’вялікія балоты’, лат.pali ’забалочаны бераг возера’, што малаверагодна. Бяднарчук (ABSl, 9, 51) адносіць балтыйскія формы да уграфінізмаў, параўн. карэл.palvi ’населеная мясцовасць’, эст.palu ’паляна, лес на пясчанай глебе; зарослая кустамі раўніна’.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паўно́чны1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поўначы 1; які знаходзіцца на поўначы, размешчаны на поўнач ад чаго‑н. Паўночны полюс. Паўночнае паўшар’е. Паўночны напрамак. Паўночнае лета. □ Там .. [Туравец] даведаўся, што штаб брыгады знаходзіцца непадалёк, у гэтым жа лесе, на паўночнай ўскраіне.Мележ.// Які дзьме з поўначы (пра вецер). На дварэ дзьмуў рэзкі паўночны вецер.Якімовіч.// Уласцівы поўначы, характэрны для поўначы 1 (у 1 знач.). Паўночная расліннасць.
•••
Паўночнае ззяннегл. ззянне.
Паўночны захадгл. захад.
Паўночны ўсходгл. усход.
паўно́чны2, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да поўначы 2; які адбываецца, бывае ў поўнач. Я прачнуўся паўночнай парой. — Зуб на зуб не трапляе.Куляшоў.І якое можна суцяшэнне Ў паўночны час прыдумаць мне.Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца ружовым, афарбоўвацца ў ружовы колер. Неба на паўночным усходзе святлела, і срэбная паласа паўзла наўсход і паступова шырылася, ружавела.Шамякін.Ледзь-ледзь пачаў ружавець усход і змрок ночы змяніўся перадранішняй бледнасцю.Краўчанка.//безас. Пра наступленне раніцы. За акном ужо ружавела.
2. Чырванець, пакрывацца румянцам. Чорныя .. [Рыгоравы] вочкі гарэлі, як вугалькі, і смуглыя шчокі сарамліва ружавелі.Колас.Янка маўчыць, толькі вушы яго ружавеюць яшчэ больш.Брыль.
3. Выдзяляцца сваім ружовым колерам, віднецца (пра што‑н. ружовае). Сям-там ружавеюць шапкі цыбатых мухамораў.Кандрусевіч.Ён [Нішка] з дарогі звярнуў адзінока І кароткі зрабіў адпачынак, Дзе на ўзмежку самотная вішня Ружавела дарамі галінак.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каляро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Афарбаваны ў які‑н. колер, не чорны і не белы. Каляровае шкло. Каляровыя алоўкі. □ Каляровыя палосы перасякалі неба з захаду наўсход. На поўдні яны былі яскрава-чырвонымі, над галавою — нейкія жоўтыя.Шамякін.// Рознакаляровы. Каляровы фільм. Каляровая лінагравюра. □ Пярэстая панарама горада, раскінута, як каляровы бухарскі халат.Бядуля.То незвычайную медную гайку прывязе бацька, то фарфоравы ізалятар, .. а то проста, каменьчыкаў розных, каляровых.Лынькоў.
2. Не белы, з чорнай або жоўтай скурай (пра людзей). Каляровае насельніцтва. Каляровыя народы.
3. Які мае адносіны да вытворчасці ўсіх металаў, акрамя жалеза. Каляровая металургія.
•••
Каляровыя металыгл. метал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каляя́, ‑і́; мн. кале́і (зліч.2,3,4 каляі́), кале́й; ж.
1. Пара паралельна пракладзеных рэек; чыгуначны пуць. Шырокая каляя. Вузкая каляя. □ Наўсход і захад, амаль праз кожныя паўгадзіны, па дзвюх сталёвых каляях грымяць цягнікі.Навуменка.— Бач ты, колькі збожжа сёння загрузілі! — казаў Петрык дружкам сваім, ідучы паўз .. чараду вагонаў, што стаялі на дальняй ад станцыі каляі.Шынклер.
2. Тое, што і каляіна (у 1 знач.). І вось грэбля з разбітай і засохлай каляёй застаецца ззаду.Ракітны.Дарога ўся ў лужах. Размыта Дажджом праліўным каляя.Багдановіч.
•••
Выбіцца з каляігл. выбіцца.
Выбіць з каляігл. выбіць.
Увайсці ў каляюгл. увайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памале́ньку, прысл.
1. Патроху, у невялікай колькасці. Селі поп з дзякам ды папіваюць сабе памаленьку.Якімовіч.
2. Не спяшаючыся, паціху. [Бацька] ужо змірыўся з бол[ем], ды так і тупае памаленьку то каля дому, то ў калгасе.Сачанка.Матор глуха фыркнуў, аўтобус задрыжаў і памаленьку крануўся з месца.Адамчык.
3. Паступова, не адразу. Сонца.. перапаўзло, хаваючыся за далягляд, на паўночны ўсход і спынілася, каб пачаць памаленьку выныраць наверх.Брыль.[Дзяўчынка] спахмурнее, маўчыць або плача. А потым памаленьку, памаленьку пачаў боль адыходзіць у яе ад сэрца.Васілевіч.
4.Разм. Асцярожна. Як прынеслі Бандароўну Да святліцы новай, Палажылі памаленьку На лаве дубовай.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эшало́н, ‑а, м.
1.Спец. Частка баявога парадку войск, калі размяшчэнне падраздзяленняў зроблена ў глыбіню ці ўступамі, а не па фронту. На світанні наша разведка данесла, што старыя нямецкія франтавыя ўмацаванні, першага і другога эшалона, пустыя.Машара.
2. Пры паходным перамяшчэнні войска — асобная частка агульнай калоны, якая рухаецца на пэўнай адлегласці ад другой. Калі ў 6 гадзін 30 мінут пачаць адвал ад левага берага першай хвалі дэсанта, то штурмавыя батальёны дывізій першага эшалона прычаляць да таго берага ў 7 гадзін 30 мінут.«Звязда».
3. Чыгуначны састаў, аўтакалона, група самалётаў для масавых перавозак спецыяльнага прызначэння. Эшалон з вугалем. □ Цяпер усе станцыі і пуці забіты ваеннымі эшалонамі, што так паспешліва гналіся наўсход.Няхай.[Страмілін:] Мы адпраўляем першы эшалон нашых самазвалаў на Волга-Дон.Крапіва.
[Фр. échelon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)