Насычаны якім‑н. пахам. Афанасій мінуў прапахлую жывіцай прасеку.Лукша.Трухановіч сеў ля стала, грабянуў прапахлымі ад бензіну пальцамі сваю непаслухмяную шавялюру.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флама́стэр
(англ. flowmaster)
карандаш, у якім пішучым элементам з’яўляецца порысты стрыжань, насычаны фарбавальнікам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цёмна-...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: больш насычаны, з цёмным адценнем (у параўнанні з колерам, названым у другой частцы слова), напрыклад: цёмна-зялёны, цёмна-жоўты, цёмна-чырвоны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАРМА́ЛЬНЫ ЭЛЕМЕ́НТ,
узорны гальванічны элемент, які служыць мерай эрс і напружання пастаяннага току. Выкарыстоўваецца ў вымяральнай апаратуры (напр., у патэнцыёметрах), прынцып дзеяння якой заснаваны на параўнанні з мерай.
У якасці Н.э.найб. пашыраны ртутна-кадміевыя элементы Вестана з вадкім электралітам (насычаныя і ненасычаныя) і насычаныя без вадкага электраліту (малагабарытныя). Патрабаванні да Н.э. стандартызаваныя. НасычаныН.э. з вадкім электралітам узнаўляе эрс з дакладнасцю да 0,0005%, змены эрс да 5 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 1 мкА. У пераноснай апаратуры выкарыстоўваюцца пераважна ненасычныя Н.э., якія маюць дакладнасць да 0,002%, змены эрс да 20 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 10 мкА, менш адчувальныя да мех. уздзеянняў і змен т-ры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЕКСА́Н,
нармальны гексан (н-гексан), насычаны вуглевадарод CH3—(CH2)4—CH3. Бясколерная вадкасць, tкіп 69 °C, шчыльн. 659,4 кг/м³ (20 °C). Гексан маюць бензінавыя фракцыі нафты і газавых кандэнсатаў. Пры хім. перапрацоўцы нафтапрадуктаў (напр., каталітычным рыформінгу) дэгідрацыклізуецца ў бензол. Непажаданы кампанент сінт. бензіну з-за нізкага актанавага ліку (25). Выкарыстоўваюць як растваральнік і вадкасць у нізкатэмпературных тэрмометрах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ду́шны, ‑ая, ‑ае.
Гарачы, насычаны выпарэннямі. Ноч была ціхая, душная, і паветра моцна пахла пылам, .. збажыной і яблыкамі.Шамякін.// З цяжкім, нясвежым паветрам (пра памяшканне). Ачуняла Галя ў цёмным, душным сутарэнні.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)