раствор, што знаходзіцца ва ўмовах тэрмадынамічнай раўнавагі з лішкам растворанага рэчыва. Канцэнтрацыю рэчыва ў Н.р. наз.растваральнасцю рэчыва ў дадзеным растваральніку. Ненасычанымназ. раствор з канцэнтрацыяй рэчыва, меншай за канцэнтрацыю Н.р. ў дадзеных умовах (т-ра, ціск). Перанасычаны раствор, канцэнтрацыя якога перавышае канцэнтрацыю Н.р., можа існаваць толькі ў пераахалоджаным стане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ЛЬНЫ ЭЛЕМЕ́НТ,
узорны гальванічны элемент, які служыць мерай эрс і напружання пастаяннага току. Выкарыстоўваецца ў вымяральнай апаратуры (напр., у патэнцыёметрах), прынцып дзеяння якой заснаваны на параўнанні з мерай.
У якасці Н.э.найб. пашыраны ртутна-кадміевыя элементы Вестана з вадкім электралітам (насычаныя і ненасычаныя) і насычаныя без вадкага электраліту (малагабарытныя). Патрабаванні да Н.э. стандартызаваныя. НасычаныН.э. з вадкім электралітам узнаўляе эрс з дакладнасцю да 0,0005%, змены эрс да 5 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 1 мкА. У пераноснай апаратуры выкарыстоўваюцца пераважна ненасычныя Н.э., якія маюць дакладнасць да 0,002%, змены эрс да 20 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 10 мкА, менш адчувальныя да мех. уздзеянняў і змен т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕКСА́Н,
нармальны гексан (н-гексан), насычаны вуглевадарод CH3—(CH2)4—CH3. Бясколерная вадкасць, tкіп 69 °C, шчыльн. 659,4 кг/м³ (20 °C). Гексан маюць бензінавыя фракцыі нафты і газавых кандэнсатаў. Пры хім. перапрацоўцы нафтапрадуктаў (напр., каталітычным рыформінгу) дэгідрацыклізуецца ў бензол. Непажаданы кампанент сінт. бензіну з-за нізкага актанавага ліку (25). Выкарыстоўваюць як растваральнік і вадкасць у нізкатэмпературных тэрмометрах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМАНТА́Н,
трыцыкладэкан, хімічнае злучэнне, насычаны цыклічны вуглевадарод C10H16, мал. м. 136,23. Бясколерныя лятучыя крышталі з пахам камфоры, tпл=269 °C, шчыльн. 1,071·103кг/м. Устойлівы да 660 °C, яго атамы вугляроду ўтвараюць структуру алмазу. Адамантам і яго гамолагі ёсць у нафце.
Атрыманы ізамерызацыяй з тэтрагідрапентадыену. Вытворныя адамантану выкарыстоўваюцца як лек. сродкі (рэмантадзін), сінт. змазкі, мадыфікатары для атрымання злучэнняў з высокай тэрмічнай і хім. трываласцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДУДА́РЫКІ»,
бел. сцэнічны мужчынскі танец. Створаны ў 1960-я г. балетмайстрам І.Серыкавым з выкарыстаннем элементаў традыц.нар. лексікі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Мае гумарыстычны характар, выконваецца любой колькасцю ўдзельнікаў, якія па чарзе саліруюць, імітуючы ігру на дудцы, выяўляючы сваю вынаходлівасць, дасціпнасць, уменне весяліць народ. Насычаны тэхнічна складанымі рухамі.
Літ.:
Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Мн., 1978. С. 339—353.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗААКТА́Н, 2,2,4-трыметылпентан,
насычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, (CH3)3CCH2CH(CH3)2. Празрыстая бясколерная вадкасць з пахам бензіну, tкіп 99,24 °C, шчыльн. 691,9 кг/м³ (20 °C). Не раствараецца ў вадзе, неабмежавана змешваецца з вуглевадародамі. Вызначаецца высокімі антыдэнацыйнымі ўласцівасцямі: яго актанавы лік прыняты за 100. Тэхнічна чысты атрымліваюць дымерызацыяй ізабутылену з наступным каталітычным гідрыраваннем. Выкарыстоўваюць як эталон для вызначэння гатунковасці бензіну; кампанент авіяц. бензіну, растваральнік.
рускі гісторык і публіцыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1861). У 1869—71 праф. Кіеўскага ун-та, у 1871—83 рэд.газ. «Голос» у Пецярбургу. Памяркоўны ліберал, прыхільнік бурж. рэформаў. Займаўся гісторыяй сярэдневяковай Германіі і Францыі і рус. гісторыяй 18 ст. Вызначыўся ў жанры гіст. біяграфіі. Няскончанае даследаванне «Гісторыя Кацярыны II» (т. 1—2, 1890—96) і інш. працы насычаны багатым фактычным матэрыялам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАФТЭ́НЫ,
насычаныя аліцыклічныя вуглевадароды, што змяшчаюцца ў нафце. Найважнейшыя — цыклагексан, метылцыклагексан і метылцыклапентан. У нафце ёсць таксама і больш складаныя вуглевадароды, што маюць ад 2 да 5 цыклаў у малекуле — бі- і поліцыклічныя Н.: біцыклаактан, біцыклананан, β-каратан (насычаны β-карацін), адамантан і іх вытворныя, насычаныя вуглевадароды стэроіднага і тэрпеноіднага тыпаў. У прам-сці з бензінавай фракцыі нафты вылучаюць цыклагексан і метылцыклагексан. Гл. таксама Аліцыклічныя злучэнні.