(фр. alcoholisme, ад alcohol < ар. al-kuhl = далікатны парашок)
хранічная хвароба, якая ўзнікае ад празмернага і частага ўжывання спіртных напіткаў (алкаголю 2).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЛІМО́ННАЯ КІСЛАТА́,
2-гідроксі-1,2,3-прапантрыкарбонавая кіслата, (HO)OCCH2 C(OH)COOH, арганічная трохасноўная кіслата. Належыць да класа оксікіслот, малекулярная маса 192,12. Добра раствараецца ў вадзе і спірце, з воднага раствору пры т-ры ніжэй за 36,5 °C крышталізуецца ў выглядзе монагідрату. Адыгрывае важную ролю ў працэсах вугляводнага абмену і дыхання клетак. У адрозненне ад жывёл шэраг раслін і мікраарганізмаў назапашваюць Л.к. ў вял. колькасці (6—8% у пладах цытрусавых, 8—14% у сцёблах махоркі, да 10% у культ. вадкасці грыбка Aspergillus niger). Асн.прамысл. спосаб атрымання Л.к. — лімоннакіслае браджэнне цукроў ці патакі з дапамогай грыбка Aspergillus niger; здабываюць таксама з пладоў лімона, лісця бавоўніку і інш. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці напіткаў, кандытарскіх вырабаў, медыцыне (для кансервавання крыві), фарбаванні, вырабе пластмас, фатаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ЛЬНІК,
сапанарыя (Saponaria), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі 2 віды: М. лекавы — мыльны корань, ці сабачае мыла (S. officinalis), і інтрадукаваны ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН — М. базілікападобны (S. ocymoides). Трапляецца ў хмызняках, на лясных палянах, па берагах рэк.
Адна-, двух- і шматгадовыя травы. Сцёблы голыя ці апушаныя, прамастойныя, ляжачыя або прыўзнятыя. Карані пры расціранні ў вадзе мыляцца і даюць пену (адсюль назва). Лісце шырокалінейнае ці лопасцевае. Кветкі двухполыя ў мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — каробачка. Карэнішча і карані М. лекавага (т.зв.чырв. мыльны корань) маюць сапаніны, слізь і выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі, для мыцця шэрсці і шоўку, вырабу халвы, шыпучых напіткаў, піва. У кветкаводстве вырошчваюць махровыя формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ННЫЯ КІСЛО́ТЫ, дыгідраксібурштынавыя кіслоты,
група стэрэаізамерных дыкарбонавых к-т, HOOC — CH(OH) — CH(OH) — COOH. Існуюць 3 стэрэаізамеры: D-вінная к-та (віннакаменная к-та, вінная к-та), L-вінная к-та (гл.Аптычная ізамерыя) і мезавінная к-та (антывінная к-та), таксама рацэмат D, L-вінная к-та (вінаградная к-та). Найб. пашырана D-вінная к-та, бясколерныя крышталі, tпл 170 °C, шчыльн. 1759,8 кг/м³; раствараецца ў вадзе, спірце, ацэтоне. У свабодным стане ці ў выглядзе солей ёсць у пладах (асабліва ў вінаградзе). Атрымліваюць уздзеяннем мінер.к-т на т.зв.вінны камень. Выкарыстоўваюць к-ту, яе солі і эфіры (тартраты) у харч. прам-сці (вытв-сцьнапіткаў, фруктовых эсенцый, пры выпечцы хлеба), гальванатэхніцы, каляровай металургіі (для кантролю чысціні металаў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТО́ЙКА,
адзін з алкагольных напіткаў. Паводле рэцэптуры і віду сыравіны падзяляюць на салодкія, паўсалодкія і горкія, паводле колькасці спірту — на моцныя і малаалкагольныя. Салодкія Н. падобныя на наліўкі, але больш моцныя (маюць 16—25 аб’ёмных працэнтаў спірту) і ў іх меншая колькасць экстрактыўных рэчываў і цукру. Н. моцныя паўсалодкія маюць 30—40% спірту і 9—10% цукру, горкія — 40—45% спірту. Салодкія Н. вырабляюць са спіртаваных сокаў, морсу, настояў, горкія — з купажу (сумесі) спіртаваных настояў розных траў, каранёў, лісця, насення і інш. эфіраалейнай сыравіны, рэктыфікаванага спірту, змякчанай вады. Пасля вытрымкі купажу (не больш за 1 сут) Н. фільтруюць і разліваюць у бутэлькі. Найб. вядомыя бел. Н. «Белавежская горкая» (з настояў травы дуброўкі, лаўровага лісту, кропавага семя) і «Зуброўка» (з настояў траў зуброўкі і душыцы).
Пі — хоць заліся! (пра вялікую колькасць спіртных напіткаў; разм.).
3. Ужываць спіртное; п’янстваваць.
Муж не п’е і не курыць.
П. без просыпу.
◊
Як піць даць (разм.) — напэўна, абавязкова.
|| зак.вы́піць, -п’ю, -п’еш, -п’е; -і́ты (да 1 і 2 знач.).
|| наз.піццё, -я́, н.іпітво́, -а́, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гра́дус, ‑а, м.
1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1/360 акружнасці (абазначаецца знакам °, які ставіцца справа ад лічбы уверсе). Вугал у 45°.
2. Адзінка вымярэння тэмпературы (паветра, вады, чалавечага цела і пад.). Мароз 30 градусаў. Вада кіпіць пры тэмпературы 100° па Цэльсію.
3. Адзінка вымярэння моцы спірту, спіртных напіткаў. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар.Бядуля.
•••
Пад градусам — нецвярозы, у стане лёгкага ап’янення.
[Ад лац. gradus — ступень.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’я́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Гулянка, дзе многа п’юць спіртных напіткаў. [Хлопцы] думалі, што казакі перад адыходам у Ванькоўшчыне п’янку спраўляюць, аж было мірна і ціха.Лобан.— Выпі, дачка, тут не п’янка, а сяброўская вячэра. За нашу перамогу грэх не выпіць каліва...Машара.
2. Тое, што і п’янства. Аналізуючы прычыны прагулаў і парушэнняў дысцыпліны працы, прыходзіш да высновы, што пераважная большасць іх звязана з п’янкай.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапані́ны
(ад лац. sapo, -onis = мыла)
арганічныя злучэнні з групы гліказідаў, якія змяшчаюцца ў некаторых раслінах і ўтвараюць з вадой пену; выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ў вытворчасці шыпучых напіткаў, халвы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗЛАЧЫ́НСТВЫ У СФЕ́РЫ ПРАДПРЫМА́ЛЬНІЦТВА І І́НШАЙ ГАСПАДА́РЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ,
злачынствы, якія парушаюць правільнае функцыянаванне нар. гаспадаркі, прадпрымальніцтва, сферы гандлю, аказання паслуг, выкарыстання прыродных рэсурсаў і інш.
Паводле КК Рэспублікі Беларусь да гэтых злачынстваў адносяцца: перадача або адпраўка спажыўцу недабраякаснай, некамплектнай або нестандартнай прадукцыі; рэалізацыя прадукцыі, забруджанай радыенуклідамі больш за дапушчальныя ўзроўні; ілжэпрадпрымальніцтва; выманьванне крэдыту або датацый; ілжывае банкруцтва; злоснае банкруцтва; спекуляцыя; парушэнне парадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці; парушэнне антыманапольнага заканадаўства; нядобрасумленная канкурэнцыя; незаконнае карыстанне таварнымі знакамі; дыскрэдытацыя ці незаконнае выкарыстанне дзелавой рэпутацыі канкурэнта; распаўсюджванне лжывай інфармацыі аб прадукцыі; зрыў публічных таргоў; камерцыйны подкуп; падман пакупнікоў і заказчыкаў; выпуск у продаж недабраякасных тавараў; выраб, захоўванне з мэтай продажу або продаж моцных спіртных напіткаў хатняй выпрацоўкі; парушэнне правіл гандлю; парушэнне ветэрынарных правіл; занятак забароненымі відамі прадпрымальніцкай дзейнасці; утойванне ці заніжэнне прыбытку і даходаў; браканьерства і інш.