1. Той, хто ўмее наглядаць (у 1 знач.). Абставіны прымусілі Саламона быць пастаянна насцярожаным і наглядальным.Бядуля.Ва ўсіх апавяданнях Я. Маўра ёсць захапленне старога наглядальнага і разумнага чалавека светам думак і пачуццяў дзіцяці.Кучар.
2. Які служыць для наглядання за кім‑, чым‑н. Лазячы на хвою, на наглядальны пункт, Міколка часта бачыў, як праходзяць зрэдку па Дняпры параходы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які спрыяе, памагае чаму‑н.; карысны для чаго‑н. І тут паўстала пытанне: дзе можна наглядаць за жыццём чаек у найбольш спрыяльных і характэрных умовах?В. Вольскі.Дактары параілі Цётцы перамяніць вільготны львоўскі клімат, паехаць куды-небудзь, дзе больш спрыяльны клімат для яе хворых лёгкіх.Панізнік.
2. У якім выяўляецца прыхільнасць, павага да каго‑н. Спрыяльныя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
observe
[əbˈzɜ:rv]
v.
1) назіра́ць, нагляда́ць; заўважа́ць
2) сказа́ць, заўва́жыць
3) прытры́мвацца, трыма́цца, захо́ўваць
to observe a rule — трыма́цца пра́віла
to observe silence — захо́ўваць маўча́ньне
4) сьвяткава́ць, ушано́ўваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Любава́цца ’разглядаць з захапленнем, з задавальненнем’, ’наглядаць за чыёй-небудзь дзейнасцю з задавальненнем’, ’мець уцеху’ (Яруш., ТСБМ, Нар. Гом.), любава́ць ’любіць, любавацца’ (Нас.). Укр.любувати(ся), любовати, рус.любоваться, ст.-рус.любовати, польск.lubować się, н.-луж.lubowaś, в.-луж.lubować, чэш.libovati si, ст.-чэш.ľubovati, славац.ľubovať si, славен.ljubováti, ljúbovati, серб.-харв.љубовати, макед.љубува се, балг.любува се. Прасл.lʼubovati ’захапляцца нечым’, утворанае ад lʼubъ (Слаўскі, 4, 358–359). Да лю́бы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
про́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыгатаваны або ўзяты на пробу (у 1 знач.), прызначаны для праверкі. Пробная партыя гавару. Пробныя духі.// Які служыць, робіцца для праверкі, пробы. — Колькі спатрэбіцца часу на падрыхтоўку новых фрэз?.. — Першыя пробныя можна зрабіць хутка.Кулакоўскі.З экспедыцыяй .. [Аляксей Іванавіч] паехаў і сам, каб наглядаць за бурэннем пробных шчылін.Шахавец.
2. Які мае пробу (у 3 знач.). Пробнае золата.
•••
Пробны каменьгл. камень.
Пробны шаргл. шар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Наглядаць, назіраць, вартаваць, сцерагчы. Коней папраўдзе не трэба было пасвіць, толькі пільнаваць ад ваўкоў, якіх у Маргах вадзілася шмат.Чарнышэвіч.Пільнуй гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі.Прыказка.
2. Падсцерагаць, сачыць. Зноў пільнаваў Глушак, як Апейкавы вочы бегаюць па паперы, загадзя прагнуў уведаць свой лёс.Мележ.[Рыгор:] — Ці ж гэта ты знарок дагэтуль стаяў за плотам ды пільнаваў мяне?Гартны.Аднаго разу чатыры чалавекі па чарзе пільнавалі выдру шэсць тыдняў і не маглі злавіць.Маўр.
•••
Чужую хату пільнаваць — бавіць, траціць час у суседа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
baczyć
bacz|yć
незак.кніжн.na kogo/coнаглядаць, назіраць, сачыць за кім/чым;
~yć na co — звяртаць увагу на што;
nie ~ąc na ... — нягледзячы на...
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Зо́рыць ’глядзець’, за́рыцца ’квапіцца, заглядацца на чужое’ (маг.віц., Шат.; Мат. Маг.; З нар. сл.; Шатал.; Нар. сл.). Рус.за́риться ’заглядацца’, пск., маск., сіб.зар́ить ’глядзець, шукаць вачыма’, дыял.зо́рить ’глядзець, сачыць, наглядаць’, укр.зори́ти ’глядзець, сачыць вачыма’, зари́ти ся ’заглядацца’ (Жэлях.). Славен.zóriti ’глядзець, сачыць вачыма’. Таго ж кораня, што зрок, зрэнкі, але з іншай ступенню чаргавання галоснага (zьr‑/zor‑; параўн. узор, надзор). Прасл. корань zьr/zor‑ узыходзіць да і.-е.*gʼher‑ ’прамянець, блішчаць’: літ.žerė́ti ’блішчаць’; параўн. зара. Фасмер, 2, 104; Траўтман, 366; Покарны, 1, 441–442; Варбат, Этимология, 1980, 32. Семантычны пераход ’глядзець’ — ’квапіцца, заглядацца на чужое’ прадстаўлен у зайздросціць, рус.видеть — завидовать і інш. Супрун, Полесье и этногенез славян, 1983, 61.