Тшчы (тщій) ‘пусты, які не ўжываў ні ежы, ні вады’, ‘чысты’: як табе з тшчым сэрцам, а ты лукавіш са мною (Нас.), ‘марны’ (там жа), ст.-бел. тщий, тщивый ‘тс’, тще ‘пуста, дарэмна’ (ГСБМ). Параўн. укр. тщий ‘цвярозы, пусты, непатрэбны’, ‘марны’, на тще серце, на тщо серце ‘не еўшы, нашча’, тще ‘дарэмна, марна’, рус. тщий ‘пусты, парожні’, тще ‘дарма, дарэмна’, а таксама тощий ‘худы’, ‘пусты’, ‘бедны’, ‘посны’, стараж.-рус. тъщий ‘парожні’, ‘дарэмны’; польск. czczy ‘тс’, ‘бясплодны’, ст.-польск. tszczy, ст.-чэш. tští ‘тс’, славен. tȅšč, харв. tȁšč, серб. та̏шт ‘пусты’, ‘марны’, ‘нязначны, мізэрны, нікчэмны’, макед. на ште cрце ‘на галодны страўнік’, ст.-слав. тъшть ‘пусты’. Прасл. *tъščь ‘пусты’ роднаснае літ. tùščias ‘пусты’, ‘марны’, ‘халасты’, ‘бясплодны’, лат. tukšs ‘тс’, ‘парожні’, лац. tesqua ‘пустыні, стэпы’, ‘самотны край’, авест. taoš‑, ст.-інд. tucchyá‑ ‘пусты, мізэрны’, ‘беспаветраны’ < і.-е. *tus‑skʼo‑ ‘пакінуць’ < і.-е. *teu̯s‑ ‘пусты, пакінуты’ (Фасмер, 4, 130; Чарных, 2, 274; Фрэнкель, 1145–1146; Смачынскі, 696–697; Покарны, 1085; Сной, 762; Скок, 3, 413; Львоў, Этимология–1974, 79). Непераканальна пра сувязь з *tъska ‘смутак, прыгнечанасць’ Цвяткоў, Запіскі, 76. Параўн. тушчы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недачупа́лле ’недарэка, някемлівы чалавек’ (пух.; чэрв., Жыв. сл.), недачупилы ’недаразвіты, мізэрны’ (там жа), ’не зусім разумны’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- і цупаць ’экспр. ісці’ (чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. дакладны структурны адпаведнік названаму прыметніку — нядошлы ’слабак, хваравека’ (ТС); для некаторых значэнняў не выключана сувязь з тупіць ’кеміць, цяміць’. Праблематычнай застаецца сувязь з літ. čiupaila ’неразумны’, якую прапануюць аўтары «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», у сувязі з няяснасцю паходжання самога літоўскага слова (вытворнае ад čiupti ’хапаць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тускно́та ‘маркота, смутак, сум’ (Байк. і Некр., Адм.). Ранняе запазычанне з польск. tęsknota ‘туга, смутак, журба’, пра што сведчыць замена другаснага насавога на у (Булыка, Выбр. пр., 122) < *tъskn‑ota < *tъsknъ ‘смутны, журботны, тужлівы’, ‘варты жалю, мізэрны’ (гл. папярэдняе слова), што дало натуральным шляхам прыметнік ckny ‘тс’. Ст.-польск. tesknić sobie ‘быць у роспачы, засмучаным’, дзе пазней пад уздзеяннем ‑n‑ галосны гук ‑e‑ стаў насавым гукам > tęsknić (Борысь, 632), магчыма, было крыніцай ст.-бел. тескнети ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недалёкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай адлегласці; блізкі. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі вочкамі з недалёкага бровара. Бядуля. Злева ад нас памалу заціхаў бой, а начную цемрадзь спакваля разганялі водсветы недалёкага пажару. Дзенісевіч. // Які мае невялікую працягласць; кароткі. Дарога была недалёкая: сем вёрст. Чарнышэвіч.

2. Такі, які адбываўся нядаўна або адбудзецца, надыйдзе неўзабаве. У недалёкім мінулым. □ Быў шэры дзень, ужо напоўнены подыхам недалёкай зімы. Пестрак.

3. Разумова абмежаваны; някемлівы. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. усцярог, усцерагла, ‑ло; заг. усцеражы; зак., каго-што ад каго-чаго.

Зберагчы, захаваць у цэласці. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба ад прагавітай [пашчы] вайны, як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці. Колас. // Засцерагчы ад чаго‑н. небяспечнага, непажаданага. Усцерагчы ад прастуды дзіця. □ [Ганна Карпаўна:] — Што ж, — кажу, — вядзіце ў хату вашу Маруську. Можа як усцерагу ад нечысцяў... Сіняўскі. Цяпер думкі Гарбачэўскага былі скіраваны на тое, як усцерагчы людзей ад правалу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nędzny

nędzn|y

1. жаласны, мізэрны, убогі;

~a lepianka — убогая зямлянка;

2. нікчэмны;

~e intrygi — нікчэмныя інтрыгі;

~y pokarm — бедная страва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nikły

nikł|y

1. бледны; слабы; далікатны;

~y deseń — бледны ўзор;

~y rumieniec — слабы румянец;

2. непрыкметны; мізэрны;

~a postać — мізэрная постаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

плаче́вный

1. (жалобный) жа́ласны; плаксі́вы;

плаче́вный го́лос жа́ласны (плаксі́вы) го́лас;

2. перен. жа́ласны; (печальный) су́мны; (безнадёжный) безнадзе́йны; (жалкий) мізэ́рны; (ничтожный) нікчэ́мны;

плаче́вный вид жа́ласны вы́гляд;

плаче́вное положе́ние су́мнае стано́вішча;

плаче́вные результа́ты мізэ́рныя (нікчэ́мныя) вы́нікі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Капо́ра1 ’ланцуг для прывязвання лодкі’ (петрык. Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, у выніку распадабнення з какора (гл.) ’крывы камель, корань дрэва’, семантыка якой развівалася наступным чынам: ’крывы камель (дуба), які выкарыстоўваўся ў якасці шпангоўта лодкі’ > верхняя частка шпангоўта, за якую прывязвалі лодку’ > ’ланцуг’.

Капо́ра2, напора ’а нічога, дармо’, ’няхай сабе, ліха з ім’ (пін., Нар. лекс., Жыв. сл.). Відавочна, з’яўляецца працягам укр. капар. якое з іўрыцк. kappärä ў пераносным значэнні ’варты жалю’, ’мізэрны’, ’нічога не варты’, якое з дзеяслова карат ’пакрываць’ кірзгг ’выбачыць, пакрыць віну’ (ЕСУМ, 2, 369).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́х, лапуха ’лопух, Arctium L.’ (Сцяшк., Яўс.; гродз., Кіс., Сл. паўн.-зах.), ’капытнік, Calla palustris L.’ (Сл. паўн.-зах.), ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.), ’дурань’, ’неразвіты чалавек’ (Яўс., Шатал.). Да лопух (гл.). Сюды ж лапушнік ’лотаць’ (Сл. паўн.-зах., Кіс.), віц. лапуха ’тс’ (Касп.; лепел., КЭС), лапушчік ’зараснік лопуху’, лапушны, лапушысты ’шыракалісты, падобны на лісце лопуху’, лапушыцца ’пышна разрастацца, выпускаць многа лісця’ (Сцяшк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лыпуховымізэрны, пусцяковы’, лы‑ пуховіча ’пусцяковіна’ (Яўс.), лапушьісты ’пульхны, лапушысты (аб снезе)’ (Бяльк.), лапушнік ’лешч, які нерастуе першым’ (Лаўмане, Zivju, 170). Да лопух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)