Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
мізэ́рны, -ая, -ае.
1. Вельмі малы, нязначны.
М. тэрмін.
Мізэрныя інтарэсы.
2. Схуднелы, худы, чэзлы.
Мізэрнае дзіця.
Мізэрныя расліны.
3.перан. Несамавіты на выгляд, убогі.
Ля ганка стаяў м. чалавек.
|| наз.мізэ́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мізэ́рны
1. мизе́рный, ничто́жный, ску́дный; плаче́вный;
2. исхуда́лый; то́щий;
м. твар — исхуда́лое лицо́;
3. невзра́чный, некази́стый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мізэ́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі малы, нязначны. Вёска бедная. У большасці сялян надзелы вельмі мізэрныя.Сяргейчык.У батарэях рацыі засталіся апошнія мізэрныя рэшткі энергіі.Мележ.Сяргей .. востра адчуў, якія мізэрныя былі ўсе яго ранейшыя хваляванні ў параўнанні з тым, што рабілася цяпер у яго душы.Сіўцоў.
2. Схуднелы, худы. Мізэрныя, абарваныя стаялі сіроткі.Бядуля.Мікалай з замілаваннем глядзеў на .. [Верын] мізэрны маленькі твар.Дамашэвіч.// Чэзлы, чахлы (пра расліны). Абышоўшы пасевы ярыны, пастаяўшы каля мізэрнага жыта, .. [Шаманскі] падаўся на двор трэцяй брыгады.Дуброўскі.
3.перан. Які не мае належнага выгляду, убогі; бедны. У фае тэатра цыганскім табарам размясціўся калектыў са сваімі сем’ямі і мізэрнымі пажыткамі.Сяргейчык.Сляпянка некалі вылучалася сваімі мізэрнымі, падслепаватымі хатамі.Новікаў.// Несамавіты; дробны, малы. Вясёлая баявая Насця Чычка, ёмкая, з мужчынскімі ўхваткамі, бураю налятае на мізэрнага Міхайлу Драбка.Колас.
4.перан. З якім не лічацца, не паважаюць, які выклікае адмоўныя пачуцці; нікчэмны. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век.Панчанка.
[Ад лац. miser — бедны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мізэ́рны miserábel, ármselig, erbärmlich;
мізэ́рны кава́лачак wínziges Stückchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мізэ́рны
(польск. mizerny, ад лац. miser = бедны)
1) маленькі, зусім нязначны;
2) нікчэмны; які выклікае адмоўныя пачуцці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Мізэрны ’вельмі малы’, ’худы, схуднелы’, ’бедны’, ’нікчэмны’, ’благі (аб раллі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Растарг.; КЭС, лаг.; гродз., Сл. ПЗБ), мізэра ’худы, бедны’ (Шат.), мізэрыя ’бедната’ (Растарг.), мізэрня́к ’бедны селянін’ (Нас.), мізе́рны ’мізэрны’ (ТС), мызыро́та, мызыр́отьте ’драбната, драбяза’ (Клім.), ст.-бел.мизерный, мисерный ’бедны’ (пач. XVI ст.), мизерия ’беднасць’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск.mizerny, mizerja, mizerota ’тс’, якія з лац.miseria ’гора, няшчасце, бяда’, ’цяжкасці’, miser ’абяздолены, гаротны’, ’варты жалю, убогі, дрэнны’ (Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 76; Кюнэ, Poln., 77). Сюды ж мізарне́ць, мізэрыць, мізэ́рнець ’худнець, чэзнуць, рабіцца меншым’, ’станавіцца нікчэмным’ (ТСБМ), ’бяднець’, ’даводзіць да галечы’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мізэ́рны
(польск. mizerny, ад лац. miser = бедны)
1) маленькі, зусім нязначны (напр. м-ая плата);
2) нікчэмны (напр. м-ыя інтарэсы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
шчу́плы, -ая, -ае.
Мізэрны, слабы, худы.
Шчуплае цельца.
|| наз.шчу́пласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мизе́рныймізэ́рны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)