Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лабара́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы.
Старшы л.
2. Памочнік выкладчыка на лабараторных занятках.
3. Супрацоўнік кафедры, які выконвае тэхнічную работу.
Л. кафедры агульнага мовазнаўства.
|| ж.лабара́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым.лабара́нцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЫЯХРАНІ́Я (ад дыя... + грэч. chronos час),
1) змены, што адбываюцца на працягу часу ў моўнай сістэме, на асобных узроўнях мовы, а таксама ў іх падсістэмах і адзінках.
2) Лінгвістычнае вывучэнне працэсаў такіх змен, а таксама гіст. развіцця моўнай сістэмы ў цэлым. Дыяхранічнае мовазнаўства даследуе законы існавання і функцыянавання мовы ў часе і прасторы, што істотна для разумення як агульнай прыроды мовы, так і прычын, што абумовілі яе стан на пэўным гіст. этапе. Паслядоўнае размежаванне Д. і сінхраніі (а таксама самі тэрміны) прапанаваны Ф. дэ Сасюрам. Асн. раздзелы дыяхранічнага мовазнаўства: параўнальна-гістарычнае мовазнаўства, гіст. граматыка і лексікалогія, этымалогія, гісторыя літ. мовы, дыяхранічная тыпалогія моў.
Літ.:
Соссюр Ф. де. Курс общей лингвистики // Соссюр Ф. де. Тр. по языкознанию: Пер. с фр.М., 1977;
Пауль Г. Принципы истории языка: Пер. с нем. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАКУ́Н Леў Міхайлавіч (14.9.1926, в. Браткава Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 6.11.1996),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1966), праф. (1967). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў БДУ (1950), з 1953 працаваў у ім (з 1967 заг. кафедры). Даследаваў праблемы развіцця бел.літ. мовы, гісторыі бел.мовазнаўства, словаўтварэння і выкладання бел. мовы ў ВНУ. Аўтар «Нарысаў гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (1960), «Марфемнага слоўніка беларускай мовы» (1975, з А.М.Бардовічам), падручніка «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (2-е выд., 1984), вучэбных дапаможнікаў і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1959;
Кароткі агляд развіцця беларускага мовазнаўства // Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. ўказ. (1825—1965 гг.). Мн., 1967;
Карані роднай мовы: Выбр. працы па гісторыі бел. мовы. Мн., 2001.
Літ.:
Красней В.П., Плотнікаў Б.А., Трайкоўская В.П. Прафесар Л.М.Шакун. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЕ́ (Meillet) Антуан (11.11.1866, г. Мулен, Францыя — 12.9.1936),
французскі мовазнавец; прадстаўнік індаеўрапейскага параўнальна-гіст.мовазнаўства. Чл. Французскай акадэміі, чл.-кар. Пецярбургскай АН (1906). З 1906 праф. Французскага калежа, сакратар Парыжскага лінгвістычнага т-ва. Аўтар прац па агульным мовазнаўстве, слав., герм., стараж.-грэч., армянскай стараж.-персідскай і татарскай мовах: «Індаеўрапейскія дыялекты» (1908), «Гістарычнае і агульнае мовазнаўства» (т. 1—2, 1921—36) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Общеславянский язык. М., 1951;
Сравнительный метод в историческом языкознании. М., 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛАДЭ́НАЎ Стэфан Стаянаў (15.12.1880, г. Відзін, Балгарыя — 1.5.1963),
балгарскі мовазнавец. Акад.Балг. і Польск. АН (1929), інш. акадэмій, чл.-кар.АНСССР (1931). Скончыў Сафійскі ун-т (1902). Д-р філасофіі Пражскага (1905), праф. Сафійскага (1921—47) ун-таў. Асн. працы па гісторыі балг. мовы («Гісторыя балгарскай мовы», 1929; і інш.), славістыцы, індаеўрапеістыцы і агульным мовазнаўстве («Уводзіны ў агульнае мовазнаўства», 1927, «Параўнальна-індаеўрапейскае мовазнаўства», 1936). Аўтар «Этымалагічнага і арфаграфічнага слоўніка балгарскай літаратурнай мовы» (1941). Дзімітроўская прэмія 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРА́ДЭР (Schrader) Ота (28.3.1855, г. Веймар, Германія — 21.3.1919),
нямецкі мовазнавец і гісторык. Вучыўся ў Іене і Лейпцыгу. З 1890 праф. Іенскага, з 1909 — Брэслаўскага (Вроцлаўскага) ун-таў. Развіваў ідэі культ.-гіст. школы ў мовазнаўстве: параўноўваў даныя параўнальна-гістарычнага мовазнаўства з дасягненнямі археалогіі, этнаграфіі, батанікі, заалогіі. Комплексны культ.-гіст. падыход выкарыстоўваў і пры вывучэнні стараж.этн. гісторыі індаеўрап. народаў, пры рэканструкцыі сац. і культ. структуры першабытнага грамадства («Параўнальнае мовазнаўства і першабытная гісторыя», 1883; «Індаеўрапейцы», 1911). Стварыў «Слоўнік індаеўрапейскіх старажытнасцей» (1901).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БУЗУ́К Пётр Апанасавіч (14.7.1891, в. Цярноўка, Малдова — 7.10.1943),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1924), праф. (1925). Скончыў Адэскі ун-т (1916). У 1926—30 заг. дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта (з 1929 АН Беларусі), у 1931—33 дырэктар Ін-та мовазнаўстваАН Беларусі і заг. кафедры ў Бел. вышэйшым пед. ін-це. У 1934 арыштаваны, высланы ў Волагду. Даследаваў праблемы праслав. мовы і ўтварэння асобных моўных груп эпохі праслав. адзінства («Погляды акадэміка Шахматава на дагістарычныя лёсы славянства», 1918—21; «Становішча беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў», 1927, і інш.), пытанні агульнага і параўнальна-гіст.мовазнаўства («Асноўныя пытанні мовазнаўства», 1926). Вывучаў мову помнікаў стараж.-сербскага пісьменства, узаемасувязі паміж укр. і бел. мовамі («Узаемаадносіны паміж украінскай і беларускай мовамі», 1926), дыялекты бел. мовы, станаўленне яе літ. нормаў. Аўтар першага дыялекталагічнага атласа бел. мовы «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі» (1928).