Сабіздра́л ’хто легкадумны’, савіздра́л ’хвалько’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск.Sowizdrzał; першапачаткова Sownoćiardłek, пераклад ням.Eulenspiegel, імя народнага жартаўніка і веселуна, персанажа рамана Ш. Дэ Кастэра “Легенда пра Уленшпігеля і Ламе Гудзака” (Брукнер, 508).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́траны, ‑ая, ‑ае.
1. З ветрам, які суправаджаецца ветрам. Ветраны дзень. Ветранае надвор’е.
2.перан.Разм.Легкадумны; пусты. [Дзіміна] здавалася Максіму Сцяпанавічу несур’ёзнай, ветранай.Карпаў.[Маша] ніколі не была такой ветранай, каб ад аднаго бегчы да другога.Шамякін.
ветраны́, ‑а́я, ‑о́е.
Які прыводзіцца ў рух ветрам. Ветраны млын.
•••
Ветраная воспагл. воспа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lóckera
1) ры́хлы, хі́сткі, сла́бы
2) легкаду́мны
3) тэх. расхіста́ны, расшата́ны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
няста́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не дасягнуў сталасці, поўнага развіцця. Па гэтых сваіх слязах.. [Чыжык] раптам адчуў, якое ён усё ж, па сутнасці, яшчэ дзіця, яшчэ юнак, яшчэ нясталы чалавек, яшчэ падлетак.Лупсякоў.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
асудзі́цьсов.
1. (признать виновным) осуди́ть;
а. грабе́жніка — осуди́ть граби́теля;
2. (признать предосудительным) осуди́ть;
а. легкаду́мны ўчы́нак — осуди́ть легкомы́сленный посту́пок;
3. (предназначить к какой-л. участи) обре́чь, осуди́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ветраго́н1 ’прыстасаванне для ўтварэння моцнага патоку паветра’ (КТС, БРС), вітрагон ’прыстасаванне ў веялцы’ (Яўс.), укр.вітрого́н ’вентылятар’, рус.ветрогон: варон. ’флюгер’, урал. ’ручны вентылятар у шахце’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад вецер і гнаць (гл.). У прыметніка ветрагонны (мед.) першая частка ветра- (< вецер) ужыта ў пераносным значэнні ’газы’. Серб.-харв.ветро̀гон і вјетро̀гон ’падвей асаковы, Eriophorum, Cyperaceae’, балг.ветрогон ’сінегаловік’ утварыліся, відавочна, самастойна і не звязаны з бел.ветрагон1.
Ветраго́н2 ’легкадумны, пусты чалавек’ (КТС, БРС, Яўс., Растарг.), укр.вітрогон, рус.ветрогон, польск. даўн. wiatrogon ’вясёлы, дасціпны, легкадумны чалавек’, серб.-харв.ветро̀гоња ’пустаслоў, легкадум’, макед.ветрогон, балг.ветрогон ’тс’. Да вецер і гнаць (гл.). Узнікла ў выніку пераносу значэння па функцыі лексемы ветрагон1. Сюды ж ветрагонка ’легкадумная жанчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падшы́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад падшыць.
•••
Ветрам падшыты (падбіты) — а) пра верхняе адзенне, якое не засцерагае ад холаду. Імкліва ішла восень, і мы ў сваіх апранахах, падшытых ветрам, моцна адчувалі яе крокі, асабліва халоднымі начамі.С. Александровіч; б) легкадумны; нясталы.
Чортам падшыты — непаседлівы, вяртлявы. Мікіта быў нізкі і вяртлявы, быццам чортам падшыты, мог цэлы дзень, без перапынку, бегаць па вёсцы.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)