Hchland n -(e)s, -länder і -e пласкаго́р’е, го́рная краі́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

highland1 [ˈhaɪlənd] n.

1. наго́р’е, высакаго́рная мясці́на або́ краі́на

2. the Highlands по́ўнач і паўно́чны за́хад Шатла́ндыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

імпарцёр

(ад лац. importare = увозіць)

краіна, установа або асоба, якія займаюцца імпартам 1 (проціл. экспарцёр).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

міралю́бны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і міралюбівы. Паша краіна заўсёды была, ёсць і застанецца міралюбнай. «Работніца і сялянка». Тон князя змяніўся і з сухавата-здзеклівага стаў амаль міралюбным. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бацькаўшчына, радзіма, айчына, родны край, свой край, наш край, родная краіна, свая краіна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

метрапо́лія, ‑і, ж.

1. Гіст. У Старажытнай Грэцыі — горад-дзяржава (поліс) у адносінах да заснаваных ім калоній на тэрыторыі іншых краін.

2. Капіталістычная краіна ў адносінах да калоній, якімі яна ўладае.

[Грэч. mētēr — маці і polis — горад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўкаланія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да напаўкалоніі. Напаўкаланіяльная залежнасць. // Які паводле свайго становішча набліжаецца да калоніі, залежны ў эканамічных і палітычных адносінах ад капіталістычных дзяржаў (пра краіну, дзяржаву). Напаўкаланіяльная краіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспарцёр

(фр. exporteur, ад лац. exportare = вывозіць)

краіна, установа або асоба, што займаюцца экспартам 1 (проціл. імпарцёр).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прадуцэ́нт

(лац. producens, -ntis = які вырабляе)

краіна, якая вырабляе пэўны тавар.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

БХА́РАТ,

афіцыйная назва Індыі на мове хіндзі. Паходзіць ад стараж.-інд. назвы тэр. племені бхаратаў Бхаратаваршы (міжрэчча Джамны і Сатледж; «краіна ці царства бхаратаў»).

т. 3, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)