КАГЭЛНІЧА́НУ ((Kogálniceanu) Міхаіл) (6.9.1817, г. Ясы, Румынія —20.6.1891),
румынскі і малд.паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык, пісьменнік. Вучыўся ў Францыі і Германіі (1834—48). У 1843—44 выкладаў у Міхайлаўскай акадэміі ў Ясах. Удзельнік рэв. руху 1848 у Малд.княстве, пасля яго задушэння (май 1848) у эміграцыі (Чарнавіцы, да 1849). Склаў дакумент «Пажаданні нацыянальнай партыі ў Малдове», у якім прапанаваў праграму рэформ (роўнасць грамадз. і паліт. правоў, асабістая свабода, адданне зямлі сялянам за выкуп) і выступаў за аб’яднанне Малдовы і Валахіі ў адзіную Рум. дзяржаву. У 1860—61 кіраўнік урада Малдовы, у 1863—65 — Рум. княства; правёў агр. (1864) і інш. рэформы. У 1876 і 1877—78 міністр замежных спраў Румыніі; напярэдадні рус.-тур. вайны 1877—78 падпісаў канвенцыю аб праходзе рас. войск праз рум. тэрыторыю. 21.5.1877 абвясціў незалежнасць Румыніі. У 1868—70 і 1879—80 міністр унутр. спраў. У 1887—90 прэзідэнт Рум. акадэміі. Аўтар «Гісторыі Валахіі, Малдовы і задунайскіх валахаў» (1837), шэрагу навел, нарысаў і п’ес. Апублікаваў архіўныя матэрыялы «Летапісы Малдаўскай дзяржавы» (т. 1—3, 1845—52).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кабала́1
(тур. kabala, ад ар. qabālä)
1) даўгавое абавязацельства ў Вялікім княстве Літоўскім (14—17 ст.);
2) поўная залежнасць ад каго-н., заняволенне (напр. памешчыцкая к).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ба́рва
(польск. barwa, ад с.-в.-ням. varwe)
1) колер, афарбоўка, фарба;
2) чырвань, густа-чырвоны колер;
3) гіст. форменнае адзенне (мундзір, ліўрэя) у Вялікім княстве Літоўскім.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шарва́ркі, ‑рак; адз. шарварка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Грамадская працоўная павіннасць пераважна па будаўніцтву і рамонту дарог, мастоў, грэбляў, панскіх будоўляў у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай у 15–18 стст., а таксама ў Заходняй Беларусі ў 1921–39 гг. Вёска не хадзіла адбываць шарваркі, не плаціла падаткаў.Пестрак.Вызначалі [панскія начальнікі] фурманкі і людскую сілу на шарварку для рамонту мастоў і дарог, што праходзілі па панскай зямлі, зноў збіралі сход.Машара.На сялян сыпаліся шматлікія штрафы і прымусовыя павіннасць па рамонту дарог і мастоў (шарваркі), якія ператварылася ў сапраўдную дарожную паншчыну.Палуян.
[Польск. szarwark ад ням. Scharwerk.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шля́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
Гіст. Прывілеяванае саслоўе — дробнапамеснае дваранства — у Польшчы, Літве, на Беларусі ў 13 — пачатку 20 стст. Паходзілі.. чыноўнікі з асяроддзя заняпалай шляхты.Машара.У Польшчы шляхта мела больш правоў над сялянствам, і прыгоннае права ў ёй адчувалася мацней і праводзілася ў больш жорсткіх формах, чымся ў Вялікім Княстве Літоўскім.«Беларусь».//зб. Шляхцічы. Хадзіў.. [Лапінка да баптыстаў] часта, бо непрыхільна было сярод ганарыстай балоцкай шляхты.Брыль.Успомнілася і тое, як заляцаўся я да Стэфы, Лідзінай маткі, як прагнала мяне, мужыка, ганарлівая шляхта.Ваданосаў.Сябры баявыя разгрукалі шляхту Пад Аўгустовам і Гроднам.Панчанка.
[Польск. szlachta з стараж.-верхненям. slahta — род, парода.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кага́л
(ст.-яўр. kahal = сход)
1) яўрэйская абшчына ў старажытнай Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Расійскай імперыі ў 1772—1844 гг.;
2) перан. шумны бязладны натоўп, зборышча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
марша́лак
(польск. marszałek < чэш. maršalek, ад ст.-в.-ням. marahscalc = канюшы)
1) вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім і ў феадальнай Польшчы;
2) старшыня сейму ў Рэспубліцы Польшча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сацынія́нства
[ад іт. F. Socino = прозвішча іт. тэолага-гуманіста (1539—1604)]
антытрынітарны рэлігійна-філасофскі рух 16 — першай пал. 17 ст. у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім, заснаваны Ф. Соцыным.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шкаля́р
(польск. szkolarz, ад с.-лац. scholaris)
1) студэнт у сярэдневяковай Еўропе, у т.л. ў Вялікім княстве Літоўскім;
2) вучань, школьнік;
3) перан. дарослы чалавек з абмежаваным узроўнем ведаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўды́тар
(лац. auditor = слухач)
1) вучань у некаторых навучальных установах (напр. у духоўных вучылішчах), прызначаны настаўнікам выслухваць урокі іншых вучняў;
2) гіст. член царкоўнага суда ў Вялікім княстве Літоўскім;
3) асоба або фірма, якая правярае стан фінансава-гаспадарчай дзейнасці акцыянернай кампаніі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)