Счасаць кару ў якім‑н. месцы на дрэве, зрабіць залысіну (у 2 знач.). Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка).Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
садра́цца (злупіцца) sich (áb)lösen, sich (áb)schälen; (пра скуру); sich ábrinden (пра кару)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Абялі́ць ’зняць кару, каб была відаць белая драўніна’ (Шат.). Тлумачэнне не дакладнае. Параўн. абяліць ’зняць скуру з забітай жывёлы’ (Бяльк., Шн., КЭС). Гл. бяліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абхітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Перамагчы каго‑н. хітрасцю, перахітрыць. [Рыбак] усё думаў, прыкідваў: і так і гэтак, каб як абхітрыць паліцыю, выкруціцца або хоць адцягнуць кару.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.
Разм.
1. Адарваўшы, завярнуць, загнуць. Залупіць скуру на пальцы. Залупіць кару на дрэве.
2. Загнуўшы, падняць угору; загаліць (у 2 знач.). Залупіць спадніцу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Абадраць у многіх месцах, кругом; абадраць усё, многае. Паабдзіраць кару на дрэве. Паабдзіраць ногі.
2.перан.Разм. Абабраць, абкрасці ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гармон пярэдняй долі гіпофіза, які стымулюе функцыю кары наднырачнікаў (выпрацоўку картызону). Поліпептыд складаецца з 39 рэшткаў амінакіслот. Выдзяленне АКТГ рэгулюецца гармонам гіпаталамуса кортыкаліберынам. На яго сакрэцыю ўплываюць антыдыурэтычны гармон, катэхаламіны, вазаактыўны інтэрстынальны пептыд, картызол, ангіятэнзін. Пры дзеянні АКТГ на кару наднырачнікаў стымулюецца яе рост, паскараецца сінтэз бялку і РНК, павялічваецца сінтэз і сакрэцыя стэроідаў наднырачнікаў, што паскарае пераўтварэнне халестэролу ў прэгненалон. АКТГ у вял. колькасці можа выклікаць актывацыю ліпазы і ўзмацненне ліполізу, стымуляваць сакрэцыю інсуліну падстраўнікавай залозай. Прэпараты АКТГ атрымліваюць з гіпофіза свіней, авечак; выкарыстоўваюць як лек. сродкі пры захворванні сістэмы крыві, рэўматоідным артрыце, падагры, розных алергічных хваробах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛІРО́ЎКА (ад лац. oculus вока),
спосаб прышчэплівання раслін роставай пупышкай (вочкам). Найб. пашыраны спосаб размнажэння многіх пладовых дрэў. Спячым вочкам часцей за ўсё прышчэпліваюць сеянцы дзікіх відаў і культурных сартоў. Акуліроўка патрабуе найменшага расходу прышчэпачнага матэрыялу і забяспечвае адносна высокую прыжывальнасць прышчэпак. Прышчэпа прыдатная да акуліроўкі ў час летняга руху сокаў (ліпень—жнівень), калі ў раслін добра адстае кара. У першую чаргу акуліруюць костачкавыя культуры, потым грушу, насенныя прышчэпы яблыні і апошнімі — клонавыя прышчэпы.
Акуліроўка: а — паўмесяцавы надрэз кары прышчэпы; б — падоўжны разрэз кары; в — пачатак зрэзу шчытка з пупышкай; г — размяшчэнне шчытка пад кару; д — абцісканне кары пасля размяшчэння шчытка; е — пачатак абвязкі; ж — паслядоўнасць абвязкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́СЫ,
зборная назва надсям. джалячых насякомых атр. перапончатакрылых, за выключэннем пчол і мурашак. Да восаў належаць надсямействы: блішчанкі, дарожныя восы, рыючыя восы, сапраўдныя восы, немкі, сколіі, найб. пашыраныя на Беларусі, і інш. У сусв. фауне больш за 20 тыс. відаў, пашыраных на ўсіх мацерыках, найб. у трапічнай і субтрапічнай зонах.
Лічынкі бязногія, маларухомыя, кормяцца павукамі, насякомымі і іх лічынкамі, нектарам і пылком раслін, некаторыя — паразіты інш. насякомых. Зрэдку восы шкодзяць лясной (абгрызаюць маладую кару ў дрэўцаў) і сельскай (шэршні знішчаюць меданосных пчол) гаспадарцы. Карысныя як апыляльнікі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМА́КУ О́РГАНЫ, смакавыя цыбуліны,
органы, якія ўспрымаюць смакавыя раздражненні.
У чалавека смакавыя цыбуліны (да 10 тыс.) размешчаны ў эпітэліі рота, языка, пярэдняга аддзела глоткі, стрававода і гартані. У дзяцей — у эпітэліі губ, надгартанніка, галасавых звязак. Маюць эліпсападобную форму, утвораны 30—80 прадаўгаватымі смакавымі клеткамі. Верхняя ч. смакавай клеткі мае мікравырасты, якія ўспрымаюць раздражненні смакавых рэчываў. Узбуджэнне смакавых клетак па нерв. валокнах перадаецца ў кару галаўнога мозга, дзе фарміруецца смак. У насякомых С.о. прадстаўлены конусападобнымі вырастамі на сценках рота і стрававода. У рыб у поласці рота каля 20 тыс. смакавых цыбулін, у птушак 80—400, у млекакормячых да 2 тыс.