АРСЕ́НКА (Арсен Дзіянісавіч) (15.3.1903, г.п. Новая Вадалага Харкаўскай вобл. — 30.8.1945),

бел. і ўкр. спявак (барытон). Нар. арт. Беларусі (1944). Скончыў Харкаўскі муз.-драм. тэхнікум (1928). З 1928 у оперных т-рах Украіны, з 1936 у Вял. т-ры СССР. З 1937 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Творчасць Арсенкі вылучалася высокай вак. культурай, арыгінальнасцю ў муз. і сцэн. трактоўцы вобразаў. Першы выканаў гал. партыі ў операх «У пушчах Палесся» А.​Багатырова (Кузьміч), «Кветка шчасця» А.​Туранкова (Андрэй). Найб. значная работа — вобраз Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні). Інш. партыі: Змітрок, Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.​Цікоцкага), Эскамільё («Кармэн» Ж.​Бізэ), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж.​Вердзі), Ялецкі, Анегін («Пікавая дама» і «Яўген Анегін» П.​Чайкоўскага). Выступаў як камерны спявак.

Літ.:

Смольскі Б. Арсен Арсенка // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.

А.​Дз.Арсенка.

т. 1, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАНА́ДАС, Гранадас-і-Кампінья (Granados y Campiña) Энрыке (27.7.1867, г. Лерыда, Іспанія — 24.3.1916), іспанскі кампазітар, піяніст, педагог. Вучыўся ў Ш.Берыо, Ф.Педрэля і Ж.Маснэ. Шмат канцэртаваў, вядомы як выканаўца твораў Ф.​Шапэна і Э.​Грыга. Выступаў з І.Альбенісам, Э.Ізаі, К.Сен-Сансам, Ж.Цібо і інш. У 1900 заснаваў у Барселоне Т-ва класічных канцэртаў (выступаў як дырыжор), у 1901 — Акадэмію музыкі (кіраўнік да 1916; пазней яго імя). Кампазітарская творчасць Гранадаса звязана з адраджэннем ісп. нар. музыкі, т.зв. Рэнасім’ента; асн. рыса яго твораў — спалучэнне нац. элемента з сучаснай тэхнікай пісьма. Сярод твораў: 7 опер, у т. л. «Марыя дэль Кармэн» (1898), «Гаескі» (1916); сімф. паэма «Боская камедыя» паводле Дантэ (1908) і інш. арк. творы; камерна-інстр. ансамблі; для фп. — 10 ісп. танцаў, «Арагонская рапсодыя», «Іспанскае капрычыо»; для голасу з фп. — танадыллі, песні, і інш.

Літ.:

Розеншильд К. Э.​Гранадос. М., 1971.

т. 5, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРУ́ЗА ((Caruso) Энрыка) (25.2.1873, г. Неапаль, Італія — 2.8.1921),

італьянскі спявак (тэнар); адзін з выдатных прадстаўнікоў стылю бельканта. Вучыўся ў Г.​Верджыне і В.​Ламбардзі. У 1894—1920 спяваў у буйнейшых оперных т-рах свету. У 1903—20 саліст т-ра «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). Валодаў голасам незвычайнай прыгажосці. Яго выкананне спалучала мяккі лірызм і агністы тэмперамент. Выступаў у рознахарактарных партыях (каля 80), з якіх каля 30 лічыліся лепшым выкананнем: Манрыка, Герцаг, Радамес («Трубадур», «Рыгалета», «Аіда» Дж.​Вердзі), Каварадосі, Рудольф («Тоска», «Багема» Дж.​Пучыні), Каніо («Паяцы» Р.​Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар» П.​Масканьі), Федэрыка («Арлезіянка» Ф.​Чылеа), Лорыс («Федора» У.​Джардана), Фауст («Мефістофель» А.​Бойта), Надзір, Хазэ («Шукальнікі жэмчугу», «Кармэн» Ж.​Бізэ), Ліянель («Марта» Ф.​Флотава). Адзін з лепшых выканаўцаў неапалітанскіх песень.

Літ.:

Лаури-Вольпи Дж. Вокальные параллели: Пер. с итал. Л., 1972.

Э.Каруза ў ролі Герцага.

т. 8, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІТАЕ́НКА (Дзмітрый Георгіевіч) (н. 18.8.1940, С.-Пецярбург),

расійскі дырыжор, педагог. Нар. арт. СССР (1984). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1966). З 1969 дырыжор, з 1970 гал. дырыжор Муз. т-ра імя К.​Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор сімф. аркестра Маскоўскай філармоніі. З 1969 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1986 праф.). Пры яго ўдзеле ў Муз. т-ры адноўлены пастаноўкі опер «Кармэн» Ж.​Бізэ (1969), «Кацярына Ізмайлава» Дз.​Шастаковіча (1972), «Багема» Дж.​Пучыні (1973), балета «Папялушка» С.​Пракоф’ева (1971), пастаўлены оперы «Алека» С.​Рахманінава і «Маўра» І.​Стравінскага (1973). Кіраваў пастаноўкай опер «Пікавая дама» П.​Чайкоўскага (1982) і «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага (1983) у Венскай оперы і інш. 2-я прэмія на 1-м Міжнар. конкурсе маладых дырыжораў Фонду Г.​Караяна (Зах. Берлін, 1969). Дзярж. прэмія Расіі 1988. З 1990 жыве за мяжой.

т. 8, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́ПІНЬШ (Lapiņš),

Лапінь Артур (11.2.1911, с. Саты Тукумскага р-на, Латвія — 1983), латвійскі тэатр. мастак і мастацтвазнавец. Нар. мастак Латвіі (1954). Чл.-кар. АМ СССР (з 1970). Вучыўся ў Рызе ў Латвійскай АМ (1929—32). У 1940—41 гал. мастак Т-ра драмы Латвіі. З 1945 у Акад. т-ры оперы і балета Латвіі ў Рызе. Адначасова (да 1947) прарэктар Латв. АМ. Стварыў выразныя паводле колеравага і кампазіцыйнага вырашэння дэкарацыі да спектакляў у т-ры оперы і балета Латвіі: «Кармэн» Ж.​Бізэ (1945), «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага (1949), «Сакта свабоды» А.​Скултэ (1950), «Вайна і мір» С.​Пракоф’ева (1961), «Валькірыя» Р.​Вагнера (1963), «Граў я, скакаў» І.​Калніньша (1977). Аўтар манаграфій пра класікаў лат. жывапісу А.​Алксніса, Я.​Валтэра, Ф.​Варславана, К.​Гуна, Я.​Розентала, Ю.​Федэра і інш. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.

т. 9, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЭ́ЛЕП (Георгій Міхайлавіч) (20.4.1904, с. Бабруйкі Чарнігаўскай вобл., Украіна — 18.6.1957),

расійскі спявак (драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1951). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1930). З 1929 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета, з 1944 — Вял. т-ра ў Маскве. Валодаў роўным ва ўсіх рэгістрах голасам вял. дыяпазону, рэдкай прыгажосці і тэмбравага багацця. Яго творчасці былі ўласцівы вял. сцэн. культура, арганічнае спалучэнне вак., муз. і драм. майстэрства. Сярод партый: княжыч Юрый, Герман («Чарадзейка», «Пікавая дама» П.​Чайкоўскага), Садко («Садко» М.​Рымскага-Корсакава), Сабінін («Іван Сусанін» М.​Глінкі), Галіцын, Самазванец («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага), Хазэ («Кармэн» Ж.​Бізэ), Радамес, Манрыка («Аіда», «Трубадур» Дж.​Вердзі), Фларэстан («Фідэліо» Л.​Бетховена), Енік («Прададзеная нявеста» Б.​Сметаны), Ёнтэк («Галька» С.​Манюшкі), Рыгор Мелехаў («Ціхі Дон» І.​Дзяржынскага), Кахоўскі («Дзекабрысты» Ю.​Шапорына), Незяласаў («Мікіта Вяршынін» Дз.​Кабалеўскага). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949, 1950.

Г.М.Нэлеп.

т. 11, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАВАРО́ЦІ ((Pavarotti) Лучана) (н. 12.10.1935, г. Модэна, Італія),

італьянскі спявак (тэнар). Вучыўся ў А.​Полы і Э.​Кампагальяні. На опернай сцэне з 1961. Выступае ў буйнейшых т-рах свету, у т. л. ў «Ковент-Гардэн» (Лондан), «Ла Скала» (Мілан), «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк), Венскай дзярж. оперы і інш. Валодае голасам прыгожага звонкага тэмбру, надзвычай вял. дыяпазону. Яго выкананне адметнае шчырасцю, эмацыянальнасцю. У рэпертуары рознахарактарныя партыі пераважна ў італьян. класічных операх: Рудольф, Каварадосі, Калаф, («Багема», «Тоска», «Турандот» Дж.​Пучыні), Радамес, Атэла, Герцаг («Аіда», «Атэла», «Рыгалета» Дж.​Вердзі), Немарына, Тоніо («Любоўны напітак» і «Дачка палка» Г.​Даніцэці), Хазэ («Кармэн» Ж.​Бізэ). Выступаў у трыо з Х.Карэрасам і П.Дамінга, запісаў з імі шэраг папулярных оперных арый. Аўтар успамінаў «Гісторыя майго жыцця» (1981). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе вакалістаў імя А.​Перу (Рэджанель-Эмілія, Італія, 1961).

Л.Павароці.

т. 11, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕКСАНДРО́ЎСКАЯ (Ларыса Пампееўна) (15.2.1904, Мінск — 23.5.1980),

бел. спявачка (сапрана), рэжысёр і грамадскі дзеяч. Нар. арт. Беларусі (1938), нар. арт. СССР (1940). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1928, клас В.Цвяткова), опернае майстэрства ўдасканальвала ў А.Баначыча (1930—33). У 1919—24 удзельніца арганізаванай ёю самадз. трупы пры палітаддзеле Зах. фронту. У оперы дэбютавала ў 1928 партыяй Маргарыты («Фауст» Ш.​Гуно, спектакль муз. тэхнікума). Да 1960 салістка, у 1951—60 і гал. рэжысёр Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам шырокага дыяпазону, выконвала сапранавыя і мецца-сапранавыя партыі. Музыкальнасць, драм. тэмперамент і артыстызм абумовілі моцнае эмац. ўздзеянне створаных ёю вобразаў. Сярод партый у нац. спектаклях: Марыся і Алеся («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.​Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А.​Туранкова), Марыя Грагатовіч («Кастусь Каліноўскі» Дз.​Лукаса). Своеасаблівасцю вак.-сцэнічнай трактоўкі, пранікнёным лірызмам вызначаліся партыі ў класічных операх: КармэнКармэн» Ж.​Бізэ), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.​Чайкоўскага), Яраслаўна, Канчакоўна («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Любаша («Царская нявеста» М.​Рымскага-Корсакава) і інш. Рэжысёр пастановак: «Запарожац за Дунаем» С.​Гулак-Арцямоўскага (1951), «Страшны двор» С.​Манюшкі і «Мазепа» Чайкоўскага (1952), «Дзяўчына з Палесся» Я.​Цікоцкага і «Аіда» Дж.​Вердзі (1953), «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага (1954), «Надзея Дурава» А.​Багатырова (1956), «Міхась Падгорны» (1957), «Яснае світанне» Туранкова (1958), «Пікавая дама» (1960) і інш. Выступала як канцэртная спявачка, выконвала бел. нар. песні, у т. л. на Міжнар. муз. выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне (1927), гастраліравала ў Германіі, Швецыі (з С.Навіцкім; першы выезд бел. артыстаў за мяжу ў сав. час). Адна з арганізатараў Бел. тэатр. аб’яднання (з 1946 старшыня, з 1976 ганаровы старшыня яго прэзідыума). Дзярж. прэмія СССР 1941. З 1987 праводзіцца Рэсп. конкурс вакалістаў імя Александроўскай, у 1992 устаноўлена прэмія імя Александроўскай у галіне тэатр. мастацтва.

Літ.:

Модэль М. Л.​П.​Александроўская. Мн., 1945;

Рузов Г. Л.​П.​Александровская. М.; Л., 1950;

Лукас Д., Жураўлёў Д. Выдатны дзеяч опернага мастацтва // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.

Б.​С.​Смольскі.

Л.П.Александроўская.
Л.Александроўская ў ролі Канчакоўны.

т. 1, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАШЧА́К (Яраслаў Антонавіч) (19.2.1921, г. Броды, Украіна — 2.3.1989),

дырыжор. Нар. арт. СССР (1979). Скончыў Вышэйшы муз. ін-т імя М.​Лысенкі (Львоў, 1939). З 1944 дырыжор у оперных т-рах Украіны і Расіі. З 1972 гал. дырыжор, з 1980 дырыжор Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. На бел. сцэне кіраваў пастаноўкай опер «Джардана Бруна» С.​Картэса (1977), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.​Солтана (1989, Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Міндыя» А.​Тактакішвілі (1972), «Сельскі гонар» П.​Масканьі (1973), «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага (1974), «Дон Карлас» Дж.​Вердзі (1979), «Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні (1986) і балетаў «Крылы памяці» У.​Кандрусевіча (1986), «Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ — Р.​Шчадрына (1974), «Спартак» А.​Хачатурана (1980), «Балеро» на муз. М.​Равеля (1984); вак.-харэагр. прадстаўлення «Карміна Бурана» на муз. К.​Орфа (1983). Выканальніцкая манера Вашкевіча вызначалася спалучэннем эмац. свабоды са строгім густам, уважлівым стаўленнем да аўтарскага тэксту.

А.​А.​Саламаха.

т. 4, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗІДЗІЧЭ́НКА (Ірына Дзянісаўна) (н. 22.8.1936, С.-Пецярбург),

бел. артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў т-рах Чэлябінска і Новасібірска. У 1959—75 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Яркая характарная танцоўшчыца, валодала выразнай пластыкай, моцным сцэн. тэмпераментам.

Сярод партый: Мадэрнісцкая танцоўшчыца і Карчмарка («Мара», «Выбранніца» Я.​Глебава), Марта («Святло і цені» Г.​Вагнера), Мерседэс і Вулічная танцоўшчыца («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Анітра («Пер Гюнт» на муз. Э.​Грыга), Каляровая дзяўчына («Сцежкаю грому» К.​Караева), Маўрытанка і Іспанка («Балеро» на муз. М.​Равеля), фея Карабос («Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), танцы — індускі («Баядэрка», Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда» А.​Глазунова), іспанскі танец, мазурка («Папялушка» С.​Пракоф’ева), кракавяк («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі («Спартак» А.​Хачатурана), а таксама ў операх «Князь Ігар» А.​Барадзіна, «Хаваншчына» М.​Мусаргскага, «Кармэн» Ж.​Бізэ.

А.​І.​Калядэнка.

т. 6, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)