ЗАХА́РАЎКанстанцін Фёдаравіч (крас. 1919, г. Іванава, Расія — 13.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Пермскую авіяц. школу (1939). З 1941 на Зах., Цэнтр., Бел. франтах. Лётчык-знішчальнік, камандзір авіяэскадрыллі капітан З. зрабіў 190 баявых вылетаў, збіў 15 самалётаў ворага. 13.1.1944 у баі каля г. Мазыр Гомельскай вобл. падбіты, ахоплены полымем самалёт З. скіраваў на калону варожых войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЖЫЖАНО́ЎСКІКанстанцін, бел. скрыпач, педагог і кампазітар сярэдзіны 19 ст. Выкладаў музыку ў Мінскай мужчынскай гімназіі, прыватных пансіёнах. Выступаў у аматарскіх канцэртах як скрыпач і спявак. Сябраваў з С.Манюшкам і В.Дуніным-Марцінкевічам. Разам з Манюшкам стварыў музыку да спектакляў тэатра Дуніна-Марцінкевіча «Рэкруцкі набор» (1841) і «Ідылія» («Сялянка», 1852). У сваіх творах выкарыстоўваў нар. песенныя і танц. мелодыі. Сярод яго вучняў М.Ельскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРАБІШВІ́ЛІКанстанцін Міхайлавіч (23.7.1906, Тбілісі — 1993),
грузінскі скульптар. Нар.маст. Грузіі (1958). Чл.кар.АМСССР (1970). Скончыў Тбіліскую АМ (1930), з 1934 выкладаў у ёй (з 1944 праф.). Аўтар помнікаў Ш.Руставелі (1942) і М.Ахундаву (1958) у Тбілісі, Г.Эрыставі ў Горы (1950), Г.Дзімітрову ў Маскве (1972, з М.Мерабішвілі) і інш., партрэтаў. Дзярж. прэмія СССР 1943.
К.Мерабішвілі. Помнік Ш.Руставелі ў Тбілісі. 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУТО́ЎСКІКанстанцін Аляксандравіч (9 2.1826, г. Курск, Расія — 29.3.1893),
украінскі і рускі мастак. У 1845—49 вольнаслухач Пецярбургскай АМ, з 1860 яе акадэмік. Аўтар жанравых карцін, прасякнутых любоўю да народа: «Карагод у Курскай губерні» (1860), «Калядкі на Украіне» (1864), «Збор нядоімак на сяле» (1886), «Бяленне палатна» (1874). Выканаў ілюстрацыі да паэм Т.Шаўчэнкі «Гайдамакі» (1886), «Нявольнік» (1887), баек І.Крылова (1864) і інш.
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). З 1994 дырэктар выд-ва «Кавалер паблішэрс». Працуе ў галіне плаката, кніжнай графікі, дызайну. Аўтар плакатаў «Лёс планеты — твой лёс» (1986), «Апошняя старонка Чырвонай кнігі» (1987), «Перабудуй» (1988), «Першы Мінскі фестываль духоўнай музыкі» (1989), «Я ёсць, але хто я?» (1990) і інш.; дызайну грошай Рэспублікі Беларусь (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЛЕРКанстанцін Аляксандравіч (5.7.1905, С.-Пецярбург — 15.4.1993),
бел. і расійскі балетмайстар, артыст балета. Засл. дз. маст. Беларусі (1956). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1926). У 1926—46 (з перапынкам) і 1960—73 працаваў у розных т-рах, у т. л. ў Вял. т-ры ў Маскве (1931—37). У 1937—41 саліст і балетмайстар, у 1946—60 гал. балетмайстар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. На бел. сцэне з вял. эмацыянальнасцю выканаў партыі Зігфрыда («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Базіля («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Раба («Карсар» А.Адана). Як балетмайстра яго вылучалі музыкальнасць, імкненне да драм. апраўданасці харэаграфічнага вырашэння, што найб. рэалізавана ў бел. балетах «Князь-возера» В.Залатарова (1949, Дзярж. прэмія Беларусі 1950), «Салавей» М.Крошнера (1950), «Падстаўная нявеста» Г.Вагнера (1958); у класічным і сучасным рэпертуары: «Марная засцярога» П.Л.Гертэля (1938 і 1959), «Дон Кіхот» (1941, 1946), «Лебядзінае возера» (1938), «Спячая прыгажуня» (1954), «Шчаўкунок» (1956) Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні і «Бахчысарайскі фантан» (абодва (1949), «Доктар Айбаліт» І.Марозава (1951).
Літ.:
Чурко Ю. Канстанцін Мулер // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986;
Яе ж. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 36—43.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕЎКанстанцін Міхайлавіч (5.3.1910, С.-Пецярбург — 1.4.1992),
расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1957). Герой Сац. Працы (1991). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1930), у 1938—40 і з 1973 маст. кіраўнік у ім (з 1991 Акадэмія рус. балета імя А.Ваганавай, С. — прэзідэнт). У 1930—61 вядучы танцоўшчык, у 1951—55 і 1960—70 гал. балетмайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета. Танцоўшчык лірыка-рамант. плана, выканаўца асн. класічнага рэпертуару т-ра. Сярод партый: Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Папялушка» С.Пракоф’ева), Яўген («Медны коннік» Р.Гліэра), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Альберт («Жызэль» А.Адана), Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага) і інш. Сярод пастановак: «Папялушка» Пракоф’ева (1946, 1964), «Сцежкаю грому» К.Караева (1958), «Гамлет» М.Чарвінскага (1970). Здзейсніў рэдакцыі класічных балетаў, у т. л. «Раймонда» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949). Зняўся ў кінафільмах-канцэртах, у т. л. «Майстры рускага балета» (1953). Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў-канцэртаў «Дыялог са сцэнай» (1988), «Нараджэнне танца» (1991). Творчасці С. прысвечаны тэлефільм «Канстанцін Сяргееў. Старонкі харэаграфіі» (1976). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1951. Прэмія Парыжскай акадэміі танца (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ука́зчык, ‑а, м.
Той, хто ўказвае другім, што і як трэба рабіць. — Зараз жа забірайце коней! — сказаў [стражнік] са злосцю ў голасе. — Не маеце права тут пасвіць!.. [Бежанец:] — А што ты, чалавеча, за ўказчык нам?Якімовіч.[Бабуля:] — Ах, Канстанцін Сцяпанавіч .. Не ўказчык я вам і не нарадчык, але чую я сваім розумам: навошта вам гэтая служба?Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЛО́ЎСКІКанстанцін Іванавіч (15.12.1913, г. Быхаў — 22.7.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1934. Скончыў Бабруйскае танк. вучылішча (1939). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Вызначыўся ў ліп. 1944 пры вызваленні Латвіі: танк. батальён пад яго камандаваннем двойчы прарываў умацаванні ворага, за 8 дзён наступлення прайшоў каля 300 км, знішчыў 12 танкаў, 8 танкетак, каля 50 гармат. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЕ́НІ,
дынастыя балг. цароў у перыяд Другога Балг. царства (1187—1280). Засн. балярамі (баярамі) Асенем і Пятром, якія кіравалі паўстаннем 1185—87 супраць візант. панавання ў Балгарыі.
Прадстаўнікі Асеняў: Асень I [1187—96], яго брат, цар-суправіцель, Пётр I [1187—97], Калаян [1197—1207], Борыл [1207—18], Іван Асень II [1218—41], Каліман I [1241—46], Міхаіл I Асень [1246—56], Каліман II [1256—57], Канстанцін Асень Ціх [1257—77], Міхаіл II Асень [1277—79], Іван Асень III (1279—80; уцёк у Візантыю, пасля гэтага дынастыя Асеняў перастала існаваць).