ра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да рана ​1 (у 1 знач.); невялікая рана. На назе, трошачкі вышэй за калена, Алімпа знайшла ў .. [Валодзі] ранку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкарпэ́ткі, ‑так; адз. шкарпэтка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена. Васіль Кузьміч зняў туфлі і закінуў ногі ў шкарпэтках на падушку канапы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kolanko

н.

1. калена, каленца;

2. каленца (на сцябле)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ге́тры

(фр. guêtres)

цёплае адзенне для ног, якое надзяваецца паверх абутку і закрывае нагу да калена або да шчыкалаткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Наўколенцах ’на каленях, стаўшы на калені (што-небудзь рабіць)’ (Мележ). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), у выніку кантамінацыі спалучэнняў на каленцах і ў коленцах ’тс’, гл. наў‑; да кале́нца, кале́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сухажы́лле, ‑я, н.

Шчыльнае, эластычнае ўтварэнне са злучальнай тканкі, з дапамогай якога шкілетныя мышцы прымацоўваюцца да касцей. Балела .. калена і сухажылле над ім, хоць .. [Сотнікаў] адчуваў, што куля трапіла вышэй, у сцягно. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэнь ‘калена (роднасць)’: чытворты стрэнь (драг., ЖНС). Выабстрагаваны з стрэнні ‘дваюрадны’ (< стрыечны, стрэдні, гл.) назоўнік для абазначэння ступені роднасці па бацьку ці маці, узыходзіць да стрый (гл.). Гл. стрэнуць, стрэча 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРЛО́Ў (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 25.8.1953, г. Полацк),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). З 1988 у выд-ве «Мастацкая літаратура». З 1989 віцэ-прэзідэнт Бел. ПЭН-клуба. Друкуецца з 1976. Дэбютаваў вершамі. У прозе распрацоўвае гіст. тэматыку: «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая» (1989), «Рандэву на манеўрах», «Ефрасіння Полацкая», «Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі» (усе 1992), «Міласць князя Гераніма» (1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Таямніцы полацкай гісторыі» (абедзве 1994). Героі яго твораў — патрыёты роднай зямлі, славутыя людзі Беларусі, якія памнажалі яе славу і гонар, не шкадавалі свайго жыцця дзеля шчасця Бацькаўшчыны. Аўтар зб. вершаў у прозе «Там, за дзвярыма» (1991), кн. літ.-публіцыст. артыкулаў і эсэ «Совершенно секретно», або Адзін у трох іпастасях» (1992), «Мой радавод да пятага калена» (1993). Перакладае з рус., укр., фінскай моў.

І.​У.​Саламевіч.

У.А.Арлоў.

т. 1, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ТЫ,

тып шытага скуранога абутку з высокімі халявамі. Былі вядомы ўсх. славянам са стараж. часоў. У пісьмовых крыніцах згадваюцца ў 10—11 ст. Магнаты, гарадская знаць насілі боты з лепшых гатункаў скуры, найб. багатымі лічыліся каляровыя саф’янавыя боты, упрыгожаныя цісненнем, вышытым арнаментам. У гараджан былі больш простыя і танныя. У 2-й пал. 19 ст. боты сталі шыць і для заможных сялян, якія надзявалі іх пераважна на святы. Боты былі звычайна мужчынскім абуткам, але насілі іх і жанчыны. Шылі боты са скуры буйн. раг. жывёлы, коней, свіней, авечак. У мужчынскіх ботах халявы рабілі вышэй за калена, іх загіналі, адвароты дэкарыравалі. Жаночыя шылі з карацейшымі і вузейшымі халявамі, высокім і тонкім абцасам; на заднікі ў святочныя боты набівалі медныя пласцінкі і каляровыя кавалачкі скуры. Як зручны і практычны абутак боты, пераважна фабрычнага вырабу, бытуюць і ў наш час.

Н.​І.​Буракоўская.

Боты. Вёска Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобл.

т. 3, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

панчо́ха

(польск. ponczocha, ад с.-в.-ням. puntschuoch)

выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на нагу і заходзіць за калена.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)