будзі́цца, буджуся, будзішся, будзіцца; незак.

Прачынацца ад сну. Я разам прывык са світаннем Будзіцца і крочыць шляхамі. Танк. // перан. Узнікаць, з’яўляцца, праяўляцца. У .. душы [Юлькі] будзіцца разам і герой і артыстка. Бядуля. Нас вёў сам мастак, і разам рэхам будзіліся, ішлі ўспаміны. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаха́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не захоўвае чыстаты, парадку. Неахайная гаспадыня. // Які ўтрымліваецца ў беспарадку, неакуратным стане. Неахайны пакой. □ Параход наводзіў туалет. Дні праз два зямля, канечны порт, не з’яўляцца ж туды неахайным карытам. Лынькоў.

2. Зроблены абы-як, без стараннасці. Неахайная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.

К. горада.

К. лагера.

3. Асоба, адказная за які-н. грамадскі будынак.

К. інтэрната.

|| прым. каменда́нцкі, -ая, -ае.

Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пладзі́цца, плодзіцца; незак.

1. Размнажацца, разводзіцца. У паўночнай частцы Ладажскага возера плодзіцца чорны сіг. «Маладосць». // Разм. Нараджаць вялікае патомства. — Жаніся, брат, пладзіся, напаўняй пінскія балоты, валодай імі, — гаварыў Лабановіч. Колас.

2. перан. З’яўляцца ў вялікай колькасці. Вокам кіну, вокам гляну, — Думкі роем плодзяцца. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

представа́ть несов. станаві́цца (перад кім, перад чым); (являться) з’яўля́цца, паяўля́цца (перад кім, перад чым); паўстава́ць (перад кім, перад чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kandideren vi (für A) выстаўля́ць сваю́ кандыдату́ру (на які-н. пост), з’яўля́цца кандыда́там

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wgbleiben* vi (s) адсу́тнічаць; не з’яўля́цца;

sie blieb weg разм. яна́ стра́ціла свядо́масць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Выплыва́цьз’яўляцца на паверхні вады’ (БРС, Нас., Яруш., КЭС, лаг.); ’каласіцца’ (БРС, КЭС, лаг., Шн., 1); ’асыпацца ад пераспеласці’ (Шат.). Гл. плыць, плыву. Урбуціс (Baltistica, 2 (1), 46) з’яўленне ў бел. мове значэння ’каласіцца’ тлумачыць уплывам літоўскай мовы ў выніку змешвання двух дзеясловаў: išplaũkti ’выплываць’ і (iš)plaukti ’выкаласіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заявля́ться

1. (сообщаться, объявляться) заяўля́цца;

заявля́ется о поте́ре па́спорта заяўля́ецца пра згу́бу па́шпарта;

2. (приходить, появляться) прост. заяўля́цца, з’яўля́цца, паяўля́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ukazywać się

ukaz|ywać się

1. кніжн. паказвацца, з’яўляцца;

w starym zamku ~ują się duchy — у старым замку з’яўляюцца духі (здані);

2. выходзіць (з друку), з’яўляцца (у друку)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)