фрыво́льны, -ая, -ае.

Не зусім прыстойны, легкадумны, нясціплы.

Фрывольныя размовы пра жанчын.

|| наз. фрыво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абяссі́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Тое, што і знясілець.

Хворы зусім абяссілеў.

|| наз. абяссі́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затармасі́ць, -машу́, -мо́сіш, -мо́сіць; -мо́шаны; зак., каго (што) (разм.).

Замучыць, стаміць, тармосячы.

Дзеці мяне зусім затармасілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мутнава́ты, -ая, -ае.

Крыху мутны, не зусім празрысты.

Мутнаватае люстра.

Мутнаватая вада.

|| наз. мутнава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

utterly [ˈʌtəli] adv. зусі́м, по́ўнасцю, ца́лкам; надзвы́чай;

I’m utterly exhausted. Я зусім стаміўся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разгульта́іцца, -а́юся, -а́ішся, -а́іцца; зак. (разм.).

Стаць гультаём, разленавацца.

Зусім разгультаіўся хлопец.

|| незак. разгульта́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аніво́дны, -ая, -ае (разм.).

Ні адзін, зусім ні адзін.

Я не чуў пра цябе аніводнага благога слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачужэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

Стаць чужым, страціць сувязі з блізкімі, роднымі.

Штосьці ён зусім ачужэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнзу́рны, -ая, -ае.

1. гл. цэнзура.

2. Прыстойны, дапушчальны.

Не зусім цэнзурныя словы.

|| наз. цэнзу́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недоразумева́ть несов., уст. не зусі́м (не я́сна) разуме́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)