БАЛЯСЛА́ЎСКІ (Ісак Яфрэмавіч) (9.6.1919, г. Залатаноша Чаркаскай вобл., Украіна — 14.2.1977),

бел. шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1948), засл. майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер СССР (1964). Скончыў Уральскі ун-т (1949). Чэмпіён свету (1952) і Еўропы (1957, 1965) у камандным першынстве. Неаднаразовы чэмпіён Украіны і Беларусі. Удзельнік міжнар. матчаў зборнай Беларусі з шахматыстамі Польшчы, Венгрыі, ГДР. З 1954 трэнер зборнай СССР па шахматах, з 1967 — Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства (г. Мінск). Знаўца і даследчык шахматных дэбютаў.

т. 2, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

judge1 [dʒʌdʒ] n.

1. суддзя́

2. зна́ўца;

I’m no judge of poetry. Я не бяруся разважаць пра паэзію.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бібліяфі́л

(ад гр. biblion = кніга + phileo = люблю)

аматар, знаўца, збіральнік рэдкіх выданняў кніг.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

грыбні́к м. разм. Plzsammler m -s, -, Plzsucher m -s, -; Plzkenner m -s, - (знаўца грыбоў)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

virtuoso [ˌvɜ:tjuˈəʊsəʊ] n. (pl. virtuosos or virtuosi)

1. віртуо́з

2. знато́к маста́цтва; зна́ўца прадме́таў маста́цтва, рарытэ́таў, прадме́таў даўніны́ і да т.п.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gastronome

[ˈgæstrənoʊm]

n.

гастрано́м -а m., зна́ўца і ама́тар сма́чнае е́жы, гурма́н -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

стратэ́г

(гр. strategos)

1) палкаводзец, знаўца стратэгіі;

2) перан. чалавек, які валодае майстэрствам кіраўніцтва грамадскай і палітычнай барацьбой.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прафесіяна́л

(с.-лац. professionalis = прафесійны, ад лац. professio = спецыяльнасць)

добры спецыяліст, знаўца сваёй справы (параўн. аматар).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прафесіяна́л, ‑а, м.

Той, хто зрабіў які‑н. занятак сваёй прафесіяй; добры спецыяліст, знаўца сваёй справы. — Вы прафесіянал па скрыпцы? — Не. Скрыпка таксама выпадковае. Галавач. Арганічная сувязь з народным мастацтвам мела для мастакоў-прафесіяналаў надзвычай важнае значэнне. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

білігно́ст

(ад лац. bilis = жоўць + гр. gnostes = знаўца)

кантрастнае рэчыва, якое выкарыстоўваюць пры рэнтгеналагічных даследаваннях жоўцевых шляхоў і жоўцевага пузыра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)