Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАПА́Н (Copán),
старажытны горад індзейцаў майя на тэр. сучаснага Гандураса. Існаваў з першых стагоддзяў да н. э. У перыяд росквіту (7—8 ст.н. э.) цэнтр самаст.паліт. аб’яднання майя. Заняпад К. звязаны, верагодна, з агульным крызісам гарадоў-дзяржаў майя ў 9 ст. У выніку археал. раскопак 1890-х і 1930—40-х г. адкрыты шматлікія арх. помнікі: рэшткі пірамід, платформ, храмаў, стадыёна і аздобленых скульптурай лесвіц. Сучасны К. — археал. запаведнік.
Рукі па швах — пра рукі, выцягнутыя ўніз удоўж тулава.
Трашчыць па ўсіх швах — прыходзіць у поўны заняпад, развальвацца; разм.).
|| прым.шыўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Ш. матэрыял (у хірургіі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Про́пад, про́падам у выразе прападзі ты пропадам! (ТСБМ). Параўн. рус.пропади ты про́падом, укр.про́па́д, про́падом ’тс’, польск.przepad ’страта залогу, закладу’, чэш.propad ’люк; правал’, серб.-харв.propȁd, славен.propàd ’заняпад, упадак’. Аддзеяслоўны дэрыват ад *propadǫ, *propasti. Гл. прапасці. Параўн. пропадзь, пропасць (гл.). Відаць, у спецыяльных значэннях незалежныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах (гл. Фасмер, 3, 376; ЕСУМ, 4, 599; Банькоўскі, 2, 883); Сной₂, 584 (рэканструюе *propadъ ’падзенне, ухіл’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БІЯЛАГІ́ЧНЫ РЭГРЭ́С,
эвалюцыйны заняпад дадзенай групы арганізмаў, якая не змагла прыстасавацца да змен умоў навакольнага асяроддзя або не вытрымала канкурэнцыі з інш. групамі. Характарызуецца змяншэннем колькасці асобін у пэўным таксоне і падпарадкаваных сістэматычных груп, звужэннем яго арэала, паступова можа прывесці да вымірання дадзенай групы арганізмаў (напр., род хахуляў, сям. гінкгавых; рэптыліі, якія былі пашыраны ў мезазоі, цяпер іх значна менш і арэал абмежаваны). Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1925). Параўн.Біялагічны прагрэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТ-ШЭ́МЕШ,
старажытны горад у Паўд. Палесціне, на З ад Іерусаліма (сучасны Аін-Шэмш, Ізраіль). Узнік у 3-м тыс. да н.э. Упамінаецца ў егіпецкіх крыніцах з 18 ст. да н.э. (т.зв. тэксты праклёну). У выніку войнаў неаднаразова разбураны. Быў заняты ханаанеямі, філісцімлянамі, ізраільцянамі. Пасля захопу Вавілонам у 6 ст. да н.э. прыйшоў у заняпад. Археал. раскопкамі выяўлена абсталяванне для ліцця бронзы, шмат жал. вырабаў, пасудзін, прывезеных з Егіпта і раёна Эгейскага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЙСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 14—18 ст. у г.п. Друя Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Размяшчаўся ў сутоках Друйкі і Зах. Дзвіны. У час Лівонскай вайны 1558—83 у Д.з. ў 1561 размяшчаўся конны атрад. У ходзе ваен. падзей 16—17 ст. замак зведаў шматлікія аблогі і штурмы, неаднаразова быў разбураны і спалены. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 адноўлены, але сваёй магутнасцю не вылучаўся. У 18 ст. паступова прыйшоў у заняпад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДА́ЛЬГА, гідальга (ісп. hidalgo),
дробнамаянтковы рыцар у сярэдневяковай Іспаніі. Гал.ваен. сіла ў час Рэканкісты. Тэрмін узнік у канцы 12 ст., укараніўся ў 13—14 ст.Заняпад І. пачаўся ў 15 ст. У 16 ст. актыўна ўдзельнічалі ў заваяваннях новаадкрытых амер. зямель. Для феад. Іспаніі эпохі заняпаду (канец 16—17 ст.) характэрна вял. колькасць збяднелых І., якія па-ранейшаму захоўвалі саслоўныя забабоны. Тыповы для таго часу І. ўвасоблены пісьменнікам Сервантэсам у вобразе Дон Кіхота.