МАРГРЭ́ТЭ II (Margrethe; н. 16.4.1940, Капенгаген),
каралева Даніі (з 1972). З дынастыі Шлезвіг-Гольштэйн-Сёнерборг-Глюксбургаў. Дачка Фрэдэрыка IX. Д-р права Кембрыджскага (1975) і Лонданскага (1980) ун-таў. Вучылася ў Капенгагенскім, Орхускім (Данія), Кембрыджскім (Вялікабрытанія), Парыжскім (Сарбона) ун-тах, Лонданскай школе эканомікі і паліт.навук. Паводле канстытуцыйнай змены 1953 аб магчымасці перадачы дацкага прастола ў спадчыну па жаночай лініі з 1958 наследная прынцэса. На прастоле пасля смерці бацькі (п. 14.1.1972). У адпаведнасці з канстытуцыяй з’яўляецца і вярх. галоўнакамандуючым узбр. сіламі Даніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ААГЕНЕ́З (ад аа... + ...генез),
паслядоўны працэс развіцця жаночай гаметы ад першаснай палавой клеткі да спелага яйца. Ахоплівае стадыі: размнажэння (павелічэнне колькасці дыплоідных палавых клетак — аагоніяў), росту аацытаў (павольны ў першай фазе, якая ў чалавека і жывёл можа працягвацца гадамі, у другой фазе — хуткі, з інтэнсіўным павелічэннем аб’ёмаў клетак) і іх выспявання (меятычнае дзяленне з утварэннем гаплоідных яйцаклетак, здольных да апладнення). У губак, некаторых кішачнаполасцевых і чарвей аагенез адбываецца ў любой частцы цела, у астатніх жывёл і чалавека лакалізаваны ў яечніках, у раслін — у аагоніях, архегоніях або зародкавым мяшку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНО́М (англ. genome ад грэч. genos род, паходжанне),
адзінарны (гаплоідны) набор храмасом з лакалізаванымі ў ім генамі; асн.генет. і фізіял. сістэма дадзенага віду арганізмаў. У адрозненне ад генатыпа геном уяўляе сабой характарыстыку віду, а не асобнага арганізма. У гаплафазе дыплоіда кожная клетка мае 1 геном, у дыплафазе — 2 (адзін уведзены ў зіготужаночай, другі — мужчынскай гаметай). Выключэнне складаюць паліплоідныя формы. Пры аддаленай гібрыдызацыі магчыма атрыманне алапаліплоідаў (напр., гібрыды ад скрыжавання пшаніцы і жыта), якія нясуць розныя геномы. Для вызначэння колькасці і падабенства геномаў у розных відаў выкарыстоўваюць геномны аналіз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕПЯШЫ́НСКАЯ (Вольга Барысаўна) (18.8.1871, г. Перм, Расія — 2.10.1963),
дзеяч рэв. руху (з 1898), сав. біёлаг. Акад.АМНСССР (1950). Жонка П.М.Лепяшынскага. Скончыла Маскоўскі ун-т (1915). Удзельнічала ў рабоце Пецярб. «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1907—10 выкладала ў жаночай прагімназіі і вяла парт. работу ў г. Орша. Удзельнічала ў стварэнні і працавала ў Ліцвінавіцкай школе-камуне. З 1919 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце. Навук. працы па абалонках жывёльных клетак, гісталогіі касцявой тканкі. Уяўленне Л. аб няклетачнай структуры жывога рэчыва не атрымала навук. пацвярджэння. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Каро́бачка1 ’ахоўная сетка ад пчол на твар і галаву’ (З нар. сл.), да каробка (гл.), падобнасць рэалій у тым, што яны плеценыя. Гл. каробачка2.
Каро́бачка2 ’від жаночай прычоскі: сплеценыя косы і ўкладзеныя на патыліцы’ (Сцяшк.). Гл. каробачка2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ку́кса1, ‑ы, ж.
Астатак пакалечанай або ампутаванай рукі, нагі. Фактычна няма рукі — з рукава суконнага пінжака вытыркаецца забінтаваная кукса.Навуменка.
ку́кса2, ‑ы, ж.
Род жаночай прычоскі: закручаныя ў выглядзе валіка ззаду валасы. У яе быў драбнаваты твар і валасы, закручаныя ў высокую куксу пад хусткай.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́лік, ‑а, м.
1.Памянш.да вал (у 4 знач.). Тут размяшчаўся цэлы друкарскі камбінат, які выпускаў сотні тысяч экземпляраў газет, часопісаў, кніг, брашур, і яны суцэльным патокам плылі з-пад валікаў ратацый.Хадкевіч.
2. Прадаўгаватая цыліндрычнай формы падушка канапы, тахты і пад.
3. Адна з частак жаночай прычоскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невідзі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1. У казках і паэзіі — істота, якая мае здольнасць быць нябачнай. //узнач.прысл.невідзі́мкай (‑аю). Нябачна, непрыкметна. А восень ходзіць невідзімкай, Смугой заслаўшы далягляд.Звонак.
2. Маленькая тонкая шпілька або заколка для жаночай прычоскі.
•••
Шапка-невідзімкагл. шапка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЦЭТА́ТНЫЯ ВАЛО́КНЫ,
штучныя валокны, якія атрымліваюць з ацэтатаў цэлюлозы. Адрозніваюць трыацэтатнае валакно (з трыацэтату цэлюлозы) і валакно з часткова амыленага (другаснага) ацэтату цэлюлозы. Ацэтатныя валокны фармуюць з раствораў ацэтатаў цэлюлозы ў сумесі метыленхларыду і спірту ці ў ацэтоне (звычайна сухім метадам) і атрымліваюць філаментныя ніткі (ацэтатны шоўк). Штапельнае ацэтатнае валакно фармуюць сухім і мокрым спосабамі (гл. ў арт.Валокны хімічныя). Эластычныя, мяккія, прапускаюць УФ выпрамяненне, афарбоўваюцца спец. фарбавальнікамі, аднак маюць малую трываласць, нізкую тэрма- і зносаўстойлівасць, электрызуюцца. Выкарыстоўваюць для вырабу вопраткі, сукенак, жаночай бялізны, тканін на падкладкі; штапельнае ацэтатнае валакно замяняе бавоўну ў тканінах і трыкатажы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎР (Laurus),
род кветкавых раслін сям. лаўровых. 2 віды. Пашыраны ў Міжземнамор’і і на астравах Атлантычнага ак. Са стараж. часоў у культуры Л. высакародны (L. nobilis); лаўровы вянок і лаўровая галінка — сімвал славы, доблесці і перамогі. На Беларусі культывуюць у пакоях, аранжарэях.
Вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце чаргаванае, скурыстае, суцэльнакрайняе. Кветкі белавата-жоўтыя, дробныя, у парасонападобных суквеццях. Плод — сіне-чорная касцянка. Лісце выкарыстоўваюць у кансервавай і кандытарскай прам-сці, з пладоў атрымліваюць эфірны алей, драўніна ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.
Лаўр высакародны. Галінкі расліны: 1 — жаночай; 2 — мужчынскай; 3 — ліст з верхняга боку.