помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў 1844, разбураны ў Вял.Айч. вайну, рэканструяваны ў канцы 1940 — пач. 1950-х г. (часткова перабудаваны гал. фасад, зменена ўнутр. планіроўка). Складаецца з 2 выцягнутых у плане аб’ёмаў. На вуліцу выходзіць невял. 2-павярховым гал. фасадам сіметрычнай кампазіцыі. У дэкоры выкарыстаны руст, шырокі пояс з ляпнымі элементамі, трохвугольны франтон і высокі атык. Гал. ўваход вылучаны 2 пілонамі і трохчвэртнымі калонамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЙ ЖАНО́ЧАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры эклектыкі ў Мінску. Пабудаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст. на рагу вуліц Пецярбургскай і Міхайлаўскай (цяпер вул. Кірава і Міхайлаўскі зав.) як прыватны жылы дом (3-павярховы). З 1910 у ім знаходзілася прыватная жаночая гімназія Я.Рэймана (надбудаваны 4-ы паверх, зменена планіроўка). Цагляны трапецападобны ў плане 4-павярховы будынак з 2 уваходамі (першы вылучаны манум. парталам, другі просты на дваровым фасадзе). Гал. фасад вылучаны цэнтр. рызалітам і бакавымі зрэзанымі вугламі з трохвугольнымі атыкамі, якія маюць паўцыркульныя завяршэнні ў цэнтры. Фасады (акрамя дваровага) насычаны дэкар. дэталямі, выкананымі цаглянай муроўкай. Асобныя ляпныя элементы (руставаныя пілястры, капітэлі, ліштвы акон, карнізы, картушы і інш.) былі пакрыты белай тынкоўкай. Па перыметры будынка (паміж 3-м і 4-м паверхамі) праходзіць аркатурны фрыз, які быў размаляваны фрэскамі (не захаваліся).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС ((Addams) Джэйн) (6.9.1860, Седэрвіл, штат Ілінойс, ЗША — 21.5.1935),
грамадскі дзеяч ЗША. Дзеяч амер.сац. рэфармізму і міжнар. жаночага руху, пацыфістка. У 1889 заснавала ў Чыкага Хал-хаўс — комплекс сац., культ.-асв. і інш. устаноў для беднякоў-імігрантаў. Віцэ-прэзідэнт Амер. асацыяцыі за выбарчае права жанчын (1911 — 14), старшыня Жаночай партыі міру (з 1915), прэзідэнт Міжнар.жаночай лігі за мір і свабоду (1919—29). Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Н.Батлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСУЛЬТА́ЦЫЯмедыцынская,
лячэбна-прафілактычная ўстанова для аказання мед. дапамогі дзецям і жанчынам. Існавалі 3 тыпы К.: дзіцячая (прафілакт. і лячэбная дапамога дзецям да 3 гадоў), жаночая і змешаная. На Беларусі з 1975 лячэбна-прафілакт. дапамогу дзецям аказваюць дзіцячыя бальніцы, аб’яднаныя з паліклінікамі, і дзіцячыя паліклінікі. Жаночыя К. (структурнае падраздзяленне радзільнага дома, паліклінікі ці амбулаторыі) забяспечваюць прафілакт. і лячэбную дапамогу цяжарным і гінекалагічна хворым жанчынам, ажыццяўляюць меры па ахове і замацаванні здароўя жанчын. Асн. задача жаночай К. — назіранне за цяжарнай, своечасовае выяўленне паталогіі цяжарнасці і аказанне кваліфікаванай дапамогі, назіранне за парадзіхамі. Пры жаночай К. працуюць школы маці, юрыд. кансультацыі. На Беларусі жаночыя К. працуюць як структурныя падраздзяленні ў 110 установах (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЕ́ЛІНА (Праскоўя Мікітаўна) (12.1.1913, в. Старабешава Данецкай вобл. — 21.1.1959),
трактарыстка, арганізатар (1933) і брыгадзір першай у СССРжаночай трактарнай брыгады. Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1940). Двойчы Герой Сац. Працы (1947, 1958). Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—58. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОМАЛАГІ́ЧНЫЯ ХРАМАСО́МЫ,
парныя, адпаведныя храмасомы, якія маюць аднолькавы набор генаў, падабенства марфалагічных прыкмет і нармальна кан’югіруюць у меёзе. У дыплоідным наборы храмасомы прадстаўлены парамі гомалагічных храмасом, пры гэтым адна з іх прыўнесена мужчынскай гаметай, другая — жаночай. Гомалагічныя храмасомы могуць адрознівацца алелямі генаў і абменьвацца ўчасткамі ў працэсе кросінговеру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІГО́ТА (ад грэч. zygotos злучаны разам),
клетка, утвораная зліццём мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет) у жывёльных і раслінных арганізмах; пачатковая стадыя развіцця зародка. Ядры гамет зліваюцца ў адно, але храмасомы кожнай гаметы зберагаюць сваю індывідуальнасць. З. мае двайны набор храмасом — дыплоідная фаза развіцця арганізма. Гл. таксама Дыплоід, Апладненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛО́ІД (ад грэч. diploos двайны + eidos від),
асобіна або клетка з двайным (поўным) наборам гамалагічных пар храмасом. Утвараецца ад зліцця 2 гаплоідных гамет (мужчынскай і жаночай), кожная з якіх мае па аднаму набору храмасом. Дыплоіднымі з’яўляюцца спарафіты вышэйшых раслін, пераважная большасць жывёл, гаметы паліплоідных арганізмаў (гл.Поліплаідыя) або гаметы, якія ўзніклі ў дыплоідных асобін з парушаным меёзам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. copulatio злучэнне),
палавы акт у жывёл, якія маюць капулятыўныя органы, а таксама злучэнне пры палавым размнажэнні 2 асобін, у якіх адсутнічаюць капулятыўныя органы (напр., гатэрыі, дажджавыя чэрві). Да К. адносяць працэс зліцця 2 палавых клетак (ці асобін), якія знешне не адрозніваюцца (ізагаметы). Калі мужчынская гамета рэзка адрозніваецца ад жаночай, то працэс іх зліцця наз.апладненнем.