Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дуда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Народны духавы музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок або пузыр, які надзімаецца праз трубку; валынка. Іграць на дудзе. □ Без музыкі, без дуды ходзяць ногі не туды.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́ба1, ‑ы, ж.
Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба.
[Лац. tuba — труба.]
ту́ба2, ‑ы, ж.
Мяккая (часцей металічная) трубка для захавання вязкіх рэчываў; цюбік. Туба зубной пасты. Абед касманаўтаў знаходзіцца ў губах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РОГ,
старажытны нар.духавы сігнальны амбушурны муз.інструмент Вядомы многім народам свету. Вырабляецца з рагоў і біўняў жывёл, а таксама з ракавін, дрэва, металу. У залежнасці ад памераў і формы, наяўнасці ці адсутнасці ігравых адтулін Р. дазваляе здабываць адзін або некалькі тонаў абертонавага ці паступеннага гукарадаў. Моцнае, далёка чутнае гучанне Р. спрыяла выкарыстанню яго як камунікатыўнага сродку ў абрадах, рэліг. цырымоніях, паляўнічай, пастухоўскай, вартаўнічай і ваен. практыцы. На Беларусі пашыраны Р. розных памераў (30—50 см), робіцца з пустацелых рагоў быка, каровы, барана, з дрэва (бярозы, алешыны, клёну формай, блізкай да натуральнага рога жывёлы), часам з бляхі; ігравых адтулін не мае.
У муз. мастацтве Р. — папярэднік разнастайных духавых інструментаў (валторны. трамбона і інш.), а таксама аснова рагавога аркестра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАРНЕ́Т [франц. clarinette ад лац. clarus ясны (гук)],
драўляны духавы язычковы муз.інструмент. Складаецца з дзюбападобнага муштука з прымацаваным да яго трысняговым ці бамбукавым язычком, кароткай пашыранай часткі, верхняга і ніжняга кален з пальцавымі адтулінамі (7) і клапанамі (каля 20) і раструба. Сярод рэгістравых разнавіднасцей найб. пашыраны К. малы (пікала), сапранавыя, альт (басетгорн), бас-кларнет.
Прафес. К. створаны ў Германіі каля 1700 на аснове франц.нар. інструмента шалюмо (тыпу бел.жалейкі). Выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент.
На Беларусі паявіўся спачатку ў прафес. практыцы (Нясвіж, Гродна, Шклоў і інш.), з 2-й пал. 19 ст. таксама і ў народнай. У нар.інстр. ансамблях К. актыўна замяняе жалейку ў спалучэнні са скрыпкай і цымбаламі або з гармонікам, скрыпкай і барабанам. Найб. характэрны для Палесся і цэнтр. раёнаў Беларусі. Творы розных жанраў для К. і камерных ансамбляў з К. у складзе стварылі бел. кампазітары Л.Абеліёвіч, М.Аладаў, Г.Вагнер, В.Войцік, Г.Гарэлава, Я.Глебаў, Я.Дзягцярык, Дз.Камінскі, П.Падкавыраў, Р.Сурус, Л.Шлег і інш. Класы ігры на К. існуюць у муз.навуч. установах рознага ўзроўню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
барыто́н, ‑а, м.
1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам. Сярод прысутных выдзяляўся густы барытон Кротава.Прокша.// Спявак з такім голасам. Над возерам разлягалася чароўная песня: спяваў гучны барытон.Ваданосаў.
2.Духавы або струнны музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТУ́БА (італьян. і лац. tuba труба),
шырокамензурны духавы муштуковы аркестравы муз.інструмент самага нізкага рэгістра. З’явілася ў Еўропе ў 1820—40-я г. Уяўляе сабой доўгую састаўную шматразова сагнутую метал. трубку з раструбам і вентыльным механізмам. Валодае мяккім, выразным, аб’ёмным тэмбрам, кантрастнай дынамікай. Асн. яе разнавіднасці: басовая, клавікор, вял. басовая («кайзербас»), паходная, валторнавая («вагнераўская»), гелікон, сузафон. У сімф. і духавых аркестрах выконвае пераважна функцыю басовага голасу, а таксама кантрапункт, сольныя фрагменты і творы. Найб. пашыраны Т.-бас і Т.-кантрабас. На Беларусі вядома з 2-й пал. 19 ст. ў духавых аркестрах: Мінскім гарадскім, Мінскага вольна-пажарнага т-ва, Мінскага рэальнага вучылішча, ваен. аркестрах і інш. Выкарыстана ў творах бел. кампазітараў А.Багатырова, С.Бельцюкова, Э.Казачкова, У.Каральчука.
Літ.:
Левин С. Духовые инструменты в истории музыкальной культуры. Ч. 1—2. Л., 1973—83.