1. Верхні слой глебы, які густа парос пырнікам, дзяцелінай; дзірван (БРС). Тое ж дрэнь (Кам.), дзёрэн (Слаўг.), дзёрман (Сміл.Шат.), дзярно (Азяр.Касп., Мсцісл.Юрч., Нясв., Шчуч.), дзярну́х, дзярну́шша, дзярновіна, дзярну́чча, дзярновішча, дзярновічышча (Слаўг.).
2. Поле, якое зарасло травой (Рэч.).
3. Рад пасеву буракоў, бульбы да акучвання; баразна (Ветк).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
спаро́ць, спару, спораш, спора; зак.
1.што. Адпароць, аддзяліць. [Лукавіцын] адразу скеміў, што справа дрэнь — прыціх, спароў гузікі і зняў цэшку.Крапіва.Вышыўка на рукавах зліняла, выцерлася, і Сабіна, спароўшы яе зусім, кладзе новыя чырвоныя крыжыкі.Ракітны.
2.каго-што. Скінуць, зняць што‑н. адкуль (звычайна зверху ўніз). У заслоне [загадчык гаража] трохі заблытаўся, спароў з галавы вушанку, разблытваючыся, потым наступіў на яе і ледзь не бразнуўся са сцэны.Кулакоўскі.//перан. Выжыць каго‑н. адкуль‑н., вымусіць пайсці, пакінуць што‑н. Ніхто мяне з маёй зямлі не спора, на якой я спрадвеку сядзеў.Чорны.Пальчык ужо хацеў даць .. [днявальнаму] якое-небудзь «заданне», каб спароць яго на хвіліну з гэтага месца.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Касны́ ’сараматны’, ’дрэнны’, ’худы’ (Касп.: «Твая карова дужа косная»). Слова, якое мае адпаведныя паралелі, як здаецца, толькі ў рус. мове. Параўн. рус.дыял.кастный. кастной ’паскудны, гадкі, брыдкі, нячысты’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 9, 158, гэта лексема узыходзіць да прасл. (дыял.) *kasib. якое мае вельмі разгалінаваную семантыку. Параўн. яшчэ ў рус. гаворках касть ’патрава хлебная’, ’свавольства, паскудства’, ’кал’, ’пацук або мыш’, ’дрэнь, гадасць, брыдота’ і г. д. Паводле Трубачова, там жа, 157, магчыма, даўняе вытворнае з падаўжэннем галоснага о ö (> а) ад слова *kostь ’косць’. Як семантычную паралель Трубачоў прыводзіць іншае вытворнае ад слова *kostь — *ко&сипъш семантыка якога эвалюцыяніравала ад ’касцявы’ да ’тленны, нячысты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сіпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.
1. Утвараць сіплыя гукі. Потым.. [гаспадар] карміў парсюка, завіхаўся каля печы, там нешта сінела, выкіпала, прыгарала.Хомчанка.Дзед.. калупаў ды прадзьмухваў люльку, якая пачынала пры гэтым сіпець на ўсе лады.Лынькоў.Сіпеў.. недзе ў шэрых прыцемках паравоз.М. Стральцоў.
2. Гаварыць сіплым голасам, вымаўляць сіплыя гукі. Глушак стары яшчэ доўга сіпеў, гразіўся, злосна снуючы з кутка ў куток, аж пакуль не ахрып, не знямогся зусім.Мележ.— Э-э... Дрэнь... — сіпіць.. [Грыпіна] прастуджаным голасам.Пташнікаў.// Шыпець, выказваючы нездавальненне кім‑, чым‑н. Цяпер [Рак-Кандэрскі] прыходзіць у канцылярыю раней за ўсіх, .. корпаецца ў паперах і ўвесь дзень сіпіць на маладых сакратарак і машыністак.Навуменка.Наш поспех ім — пад сэрца клін. Яны дасюль сіпяць ад злосці, Што мы ўзялі ў баях Берлін.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каз ’скажэнне’ (Гарэц.), магчыма, сюды ж kazý (Федар. Рук.). Укр.каз ’шал, шаленства’, толькі ў прымаўцы «Нехай на тебе каз найде!», рус.наўг., кем., арх.казь ’дрэнь, бруд; падла’. Рус. слова адрозніваецца фармальна і семантычна і, магчыма, наогул сюды не адносіцца, польск.дыял.kaz ’загана’, ’бяльмо’, чэш.kaz ’агрэх, дэфект (напрыклад, у тканіне)’, славац.kaz ’недахоп, дэфект’, славен.kàz ’загана, немач’, ’дэфект у тканіне’, серб.-харв.каз ’вырадак’ (слова адзначана ў XVIII ст.). Меркаваць аб статусе як бел., так і іншых слоў цяжка; Трубачоў (Эт. сл., 9, 174–175) лічыць, што прыведзеныя формы дазваляюць рэканструяваць прасл.kazъ — адваротнае вытворнае ад kaziti, гл. казіць. Што датычыцца статуса бел.каз, параўн. яшчэ ўсх.-бел.кажены ’пракажоны’ і сказа ’дэфект і да т. п.’ (гл.).
1. Зрабіцца няспраўным, непрыгодным для карыстання, ужывання. Не даязджаючы кіламетраў пяць да Мохаўкі, машына сапсавалася.Шахавец.Сэрца балела, калі ў якой кватэры кавалак тынку адваліцца або дзверы сапсуюцца.Бядуля.
2. Стаць хваравітым ад чаго‑н. [Міхалючок:] Ад смятаны і сала разам дык жывот сапсуецца.Чорны.
3. Змяніцца на горшае, пагоршаць, зрабіцца дрэнным. Надвор’е сапсавалася: сыпаў мокры снег, дзьмуў халодны паўночны вецер.Бяганская.За апошні час адносіны Пісанца з рэдактарам сапсаваліся.Грамовіч.[Барташэвіч] нічога не адказаў: мой настрой цалкам сапсаваўся.Карпюк.// Зрабіцца менш прыгожым, непрывабным. Твар дзяўчыны нешта сапсаваўся.
4. Набыць дрэнныя звычкі, схільнасці; распусціцца. І мне здаецца, Ніколі добры чалавек Не сапсуецца, А дрэнь Заўсёды дрэнню застаецца.Корбан.[Іван Мацвеевіч:] Дай дзецям волю, пусці іх без догляду — сапсуюцца.Бядуля.
5. Стаць нясвежым (аб прадуктах). [Віктар:] — Калі будзеш доўга чакаць, то мяса і сапсавацца можа.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
с ним шу́тки пло́хи з ім жа́рты каро́ткія (малы́я);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ка́верзня ’бесталковы, хлуслівы’, накаверзнічаць ’схлусіць’ засведчаны ў Барысаўскім р‑не (Жакава, Совещание по ОЛА, 1975, 199). Укр.каверза ’хітрыкі, штука’, каверзник не выглядае як народнае, аднак Грынчэнка з паметай «Лебед. у.» прыводзіць слова каверзякати ’верзці лухту’. Рус.каверза вядома ў літар. мове (з 1641) і ў гаворках: пск., асташ., цвяр.каверза ’пра чалавека, які прыносіць іншым непрыемнасці’, перм., алан., арх. ’пляткар, пляткарка’, валаг. ’штукар’, алан. ’назола’, смален.кавирзу сплесть ’схлусіць, сказаць плётку, узвесці паклёп’. Усх.-слав. утварэнне ад коверзати ’плесці’, гл. кавярзаць. Семантыка празрыстая, параўн. рус.сплетня, польск.plotki. Бел.каверзь ’лухта’ можна параўнаць з рус.пск., асташ., цвяр.каверзь ’дрэнь, брыдота’ (параўн. адзначанае на той жа тэрыторыі каверзяниться ’пэцкацца’), ’пра пустога, нікчэмнага чалавека’; бел.каверзня ’пра бесталковае, хлуслівае’ з рус.пск., асташ., цвяр.каверзня ’неверагоднае, або такое, якое не заслугоўвае даверу, апавяданне’. Гл. кавярзень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Dréckm -es
1) гразь, гной, памёт
2) дрэнь;
◊
in den ~ fállen* папа́сці ў ця́жкае стано́вішча [бяду́];
sich aus dem ~ heráusarbeiten вы́брацца з ця́жкага стано́вішча [бяды́]; вы́брацца з бру́днай гісто́рыі [сітуа́цыі];
sich um jéden ~ kümmern усю́ды ўтыка́ць свой нос
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
kram, ~u
м.
1. крама, магазін;
kram z mięsem — мясны магазін; ятка;
2. хлам, дрэнь, барахло;
3. беспарадак; важданне, клопат; вэрхал;
jaki pan, taki kram прык. якая рада, такая і грамада; які пастух, такая й чарада
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)