Матэрыяльна добра забяспечаны, багаты. Заможныя калгаснікі. Заможнае жыццё. □ Бацькі Анежкі не такія ўжо заможныя людзі, каб гадаваць са свайго дзіцяці толькі ляльку.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыадкры́ць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., што.
Адкрыць трохі, не да канца. [Стары] працягнуў руку да Марылі і з мяккім старэчым замілаваннем у вачах прыадкрыў тварык дзіцяці.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэмперату́ра, -ы, ж.
1. Ступень нагрэтасці якога-н. цела, рэчыва; цеплавая характарыстыка.
Т. вады.
Т. паветра.
2. Ступень цеплыні чалавечага цела як паказчык стану здароўя.
Памераць тэмпературу ў дзіцяці.
3. Павышаная цеплыня цела; гарачка (разм.).
У хворага т.
|| прым.тэмперату́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КВІНТЫЛІЯ́Н Марк Фабій (Marcus Fabius Quintilianus; каля 35, г. Калагурыс, цяпер Калаора, Іспанія — каля 96),
старажытнарымскі тэарэтык аратарскага мастацтва, педагог. Быў адвакатам, настаўнікам рыторыкі. Адкрыў першую дзярж. рытарскую школу. За вял.пед. заслугі ўпершыню ў гісторыі Стараж. Рыма атрымаў тытул ганаровага консула. Сярод яго вучняў быў Пліній Малодшы. З твораў К. захавалася толькі праца «Institutio oratoria» («Пра адукацыю аратара», 12 кніг, каля 95) — практычны дапаможнік для ўсебаковага навучання аратара з дзіцячага ўзросту. Паводле К., дзіця трэба выхоўваць ад моманту нараджэння. Пачынаць навучанне раіў да 7 гадоў, адначасова фарміраваць мараль і густ дзіцяці. Лічыў, што ўсе дзеці, за рэдкім выключэннем, надзелены здольнасцю вучыцца. Ад настаўнікаў патрабаваў грунтоўнай адукацыі, высокіх маральных якасцей. Гал. абавязкам настаўніка лічыў прывіццё любові да навучання, таму прапаноўваў заахвочваць вучняў пахвалой, узнагародамі. Заклікаў выхоўваць у дзіцяці дабрыню, асуджаў цялесныя пакаранні, выступаў за грамадскі характар навучання і інш.Пед. ідэі К. набылі асаблівую папулярнасць у эпоху Адраджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЫНАЎЛЕ́ННЕ (УДАЧАРЭ́ННЕ) ДЗЯЦЕ́Й,
юрыдычны акт, паводле якога паміж усыноўленым дзіцем і яго ўсынавіцелем устанаўліваюцца прававыя (асабістыя і маёмасныя) адносіны, аналагічныя адносінам паміж бацькамі і роднымі дзецьмі; адзін з інстытутаў сямейнага права. Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і такі акт дапускаецца ў адносінах непаўналетніх дзяцей і толькі ў іх інтарэсах. Усынаўленню падлягаюць дзеці, адзіны (адзін) або абодва бацькі якіх: памерлі; пазбаўлены бацькоўскіх правоў; далі згоду на ўсынаўленне дзіцяці; прызнаны ў суд. парадку недзеяздольнымі, адсутнымі без вестак або памерлымі; невядомыя. Разгляд спраў аб усынаўленні праводзіцца судом па правілах грамадз. працэсуальнага заканадаўства з абавязковым удзелам усынавіцеляў, органаў апекі і папячыцельства, пракурора, а па справах аб міжнар. усынаўленні — і з удзелам Нац. цэнтра ўсынаўлення. Усынаўленне падлягае дзярж. рэгістрацыі ў органах ЗАГСа. Для усынаўлення дзіцяці, якое дасягнула 10 гадоў, неабходна і яго згода. Тайна ўсынаўлення ахоўваецца законам. Адмена ўсынаўлення адбываецца ў суд. парадку. Пытанні, што ўзнікаюць пры ўсынаўленні, рэгламентуюцца сямейным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІІ́К-КАБА́,
рэшткі палеалітычнай стаянкі ў пячоры Кіік-Каба (Крым), за 25 км на У ад Сімферопаля. Даследавана ў 1923—24 Г.А.Бонч-Асмалоўскім. Мае 2 напластаванні: ніжні — канца ашэльскага — пач. мусцьерскага часу і верхні — сярэдняга мусцье. Знойдзены пахаванні неандэртальцаў (дарослага чалавека і дзіцяці), крамянёвыя прылады працы і косці дзікіх жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прарэ́зацца (празубы) dúrchbrechen*vi (s);
у дзіця́ці прарэ́зваюцца зу́бы das Kind bekómmt Zähne
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
блакі́тны, ‑ая, ‑ае.
Светла-сіні; колеру яснага чыстага неба. Паўночную частку Беларусі нездарма называюць краем блакітных азёр.В. Вольскі.Цікавыя былі .. [Гарасімавы] вочы, блакітныя, як у дзіцяці.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вярэ́кша — жартаўлівы зварот да дзіцяці (Працы, 6), рус.смал.верекса ’міфалагічная істота, якая выклікае ў дзіцяці хваробу, ад чаго дзіця плача, капрызіць’. Звязана з літ.ver̃kti, verkšlénti ’плакаць’, verksnỹs, verkšnà ’плакса’. Аб бел. суф. ‑ш‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 75–76.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СТАРАСЕ́ЛЛЕ,
палеалітычная стаянка ў пячоры каля г. Бахчысарай у Крыме (Украіна). Належыць мусцьерскай індустрыі (гл.Мусцье). Адкрыта і даследавана А.А.Фармозавым у 1952—56. Выяўлены каменныя рубільцы, апрацаваныя з 2 бакоў, востраканечнікі, скрэблы, лістападобныя наканечнікі і інш., рэшткі выкапнёвых жывёл; пахаванне дзіцяці (1,5—2 гадоў) з больш наяўнымі сапіентнымі рысамі ў параўнанні з неандэртальцам.