СТАРАСЕ́ЛЛЕ,

палеалітычная стаянка ў пячоры каля г. Бахчысарай у Крыме (Украіна). Належыць мусцьерскай індустрыі (гл. Мусцье). Адкрыта і даследавана А.​А.​Фармозавым у 1952—56. Выяўлены каменныя рубільцы, апрацаваныя з 2 бакоў, востраканечнікі, скрэблы, лістападобныя наканечнікі і інш., рэшткі выкапнёвых жывёл; пахаванне дзіцяці (1,5—2 гадоў) з больш наяўнымі сапіентнымі рысамі ў параўнанні з неандэртальцам.

т. 15, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)