Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
канкурэ́нцыя
(с.-лац. concurrentia)
1) спаборніцтва, барацьба за дасягненне найлепшых вынікаў, пераваг;
2) эканамічная барацьба, саперніцтва паміж разрозненымі вытворцамі прадукцыі за атрыманне найбольшых прыбыткаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭ-ЛОНГ (De Long) Джордж Вашынгтон (22.8.1844, Нью-Йорк — 30.10.1881),
амерыканскі палярны даследчык. Скончыў марскую Акадэмію ЗША (1865). Першае плаванне здзейсніў у Бафінаў зал. (1873). У 1879 узначаліў экспедыцыю на яхце «Жанета», мэтай якой было дасягненнеПаўн. полюса і пошукі экспедыцыі Н.А.Нордэншэльда. На ПнУ ад в-ва Геральд яхта ўмерзла ў ільды; у час дрэйфу адкрыты а-вы Жанеты і Генрыеты. Пасля гібелі яхты ў чэрв. 1881 экіпаж дрэйфаваў на льдзіне, адкрыў в-аў Бенета. Д.-Л. з часткай спадарожнікаў, калі вызваліўся ад дрэйфу, дасягнуў вусця р. Лена, дзе загінуў ад голаду. Імем Д.-Л. названа група астравоў ва Усх.-Сіб. моры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. simulatio няшчырасць, прытворства),
паводзіны, накіраваныя на імітацыю хваробы ці яе сімптомаў з мэтай увесці ў зман. Матывамі С. могуць быць дасягненне пэўных ільгот, ухіленне ад абавязкаў, імкненне пазбавіцца ад адказнасці за ўчыненае злачынства, прыцягнуць да сябе ўвагу і ў інш. Мэты С. могуць быць усвядомленыя (робіцца зацікаўленай асобай з пэўнай мэтай) і неўсвядомленыя (яе выпадкі назіраюцца, напр., у асоб з істэрычнымі неўрозамі, калі С. становіцца адным са спосабаў неадэкватнага вырашэння неўратычнага канфлікту). С. з мэтай ухілення ад прызыву на ваен. службу або ад яўкі на зборы праз прытворную хваробу крымінальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь разглядае як адну з прыкмет злачынства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́кцыя1
(лац. actio = дзеянне)
дзеянне, накіраванае на дасягненне якой-н. мэты (напр. дыпламатычная а., палітычная а.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
псіхатрэ́нінг
(ад гр. psyche = душа + англ. training = трэнінг)
трэніроўка, мэтай якой з’яўляецца дасягненне пэўнага псіхічнага стану каго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДЖЭ́КСАН (Jackson) Майкл (н. 29.8.1958, г. Гэры, штат Індыяна, ЗША),
амерыканскі рок-спявак і кампазітар. Прафес. выступленні пачаў у 1969 у складзе сямейнай групы «Пяцёрка Джэксанаў» (з 1975 наз. «Джэксаны»), першы сольны «хіт» выканаў у 1971 («Павінен быць тут»). З 1979 супрацоўнічаў са студыяй кампазітара і аранжыроўшчыка К.Джонсана. Сярод найб. вядомых альбомаў: «Са сцяны» (1979), «Трылер» (1982), «Дрэнны» (1987), «Небяспечны» (1991), шматлікія пласцінкі-«сінглы», у т. л. «Білі Джын» (1983). Найб.дасягненне Дж. як кампазітара — песня «Мы — гэта свет» (1985, разам з Л.Рычы), у запісе якой удзельнічалі многія зоркі сусв. музыкі. Яго відэа- і канцэртныя выступленні вылучаюцца экспрэсіяй, пластычнасцю, прадуманай харэаграфіяй, уражвальнымі рэжысёрскімі вырашэннямі.