ЭКСГІБІЦЫЯНІ́ЗМ (ад лац. exhibitio выстаўленне),
палавая ненармальнасць, дасягненне палавога задавальнення шляхам дэманстрацыі палавых органаў асобам процілеглага полу. Э. — вынік парушэння псіхасексуальнага арыентавання. Лячэнне пераважна псіхатэрапеўтычнае.
т. 18, кн. 1, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗАЦЫ́ЙНАЯ СТРУКТУ́РА ў эканоміцы,
сукупнасць устойлівых і лагічных суадносін узроўняў кіравання і функцыянальных сфераў суб’екта гаспадарання, прызначаных забяспечыць эфектыўнае дасягненне мэты. Аптымальная арганізацыйная структура — найважнейшая ўмова арганізацыі вытворчасці.
т. 1, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТЫНГ (англ. petting),
дасягненне партнёрамі палавога задавальнення шляхам узаемных ласкаў, але без палавых зносін. Акрамя захавання нявіннасці, П. карыстаюцца, каб засцерагчыся ад цяжарнасці, з мэтай прафілактыкі венерычных захворванняў і інш.
т. 12, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДУС ВІВЕ́НДЗІ (лац. modus vivendi лад жыцця, спосаб існавання),
часовае пагадненне па пытаннях, якія патрабуюць свайго вырашэння, калі пры існуючых акалічнасцях немагчыма дасягненне пастаяннага пагаднення. Мае на мэце замену яго пастаянным пагадненнем.
т. 10, с. 511
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСТЫЦЫ́ЗМ,
схільнасць да містычнага (гл. Містыка); рэлігійна-культавая практыка, накіраваная на дасягненне яднання са звышнатуральнымі сіламі (акультызм, спірытызм, астралогія, магія, парапсіхалогія і інш.), а таксама сукупнасць дактрын, якія асэнсоўваюць і абгрунтоўваюць гэтую практыку.
т. 10, с. 474
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛАМУ́ЗЫКА, колерамузыка,
розныя віды сінтэзу музыкі і святла (колеру, выявы, прасторава арганізаванага святла). Дасягненне вобразнага адзінства ў святломуз. сінтэзе стала магчымым пры засваенні прыёмаў слыхазрокавай поліфаніі. Першыя маст. эксперыменты — у пач. 20 ст.: сімф. паэма «Праметэй» А.Скрабіна (1910), опера «Шчаслівая рука» А.Шонберга (1913). Пашырылася з 1950-х г. у розных відах муз. шоу.
т. 14, с. 276
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ ХЭ,
кітайскі жывапісец і тэарэтык 5 ст. Аўтар трактата «Катэгорыі класічнага жывапісу», у якім акрэсліў 6 правіл пабудовы жывапіснага твора: рытм душы — рух жыцця; валоданне малюнкам, валоданне пэндзлем; адпаведнасць з аб’ектам, дасягненне знешняга падабенства; увядзенне фарбаў у адпаведнасці з натурай; увядзенне парадку, размеркаванне мас; выкарыстанне традыцый, прапрацоўка ўзораў. Працаваў у жанры «людзі». Творы не захаваліся.
т. 14, с. 358
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮКЕ́ВІЧ Генадзь Іванавіч (н. 1.6.1958, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — трайны скачок). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1978). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1980). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні (1979) і сярод юніёраў (1977), Спартакіяды народаў СССР (1979). Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Лепшы вынік — 17,29 м (1979, вышэйшае сусв. дасягненне для залаў).
т. 3, с. 495
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕЙРО́Н (ад грэч. apeiron бязмежнае),
тэрмін стараж.-грэч. філасофіі. Уведзены Анаксімандрам для абазначэння неакрэсленай, бязмежнай матэрыі, што знаходзіцца ў вечным руху. Усе рэчы і сусвет узніклі шляхам вылучэння з апейрону процілегласцяў (мокрае і сухое) і іх барацьбы. Важнае дасягненне ў параўнанні з уяўленнямі аб тоеснасці матэрыі з канкрэтным рэчывам (вадой, паветрам). У піфагарэізме апейрон — бясформенны, неабмежаваны пачатак, разам з процілегласцю — «канцом» — аснова існага.
т. 1, с. 421
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЫ́НДА (Gerindo, скарочана ад Gerakan rajat Indonesia інданез. нар. рух),
палітычная арг-цыя левага кірунку ў Інданезіі ў 1937—42. Заснавальнікі — А.Шарыфуддзін, А.К.Гані, М.Ямін і інш. дзеячы нац.-вызв. руху ва ўмовах нідэрл. панавання ў краіне. Мела на мэце дасягненне самакіравання Інданезіі. З 1939 у складзе адзінага нац. фронту — арг-цыі Паліт. саюз Інданезіі (распушчаны ў 1942 пасля акупацыі краіны японцамі).
т. 5, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)