Арна́мент. Рус., укр.орна́мент, польск.ornament. Ужо ў ст.-бел.орнаментъ з лацінскай (Гіст. лекс., 108), магчыма, праз польскую мову, таму няма неабходнасці дапускаць паўторнае запазычанне ў XX ст. (як Гіст. мовы, 2, 144; Гіст. лекс., 252 і 261). Украінскае, рускае, як і беларускае, верагодна, праз польскую; у рускай з пач. XVIII ст. (Фасмер, 3, 153).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
assume[əˈsju:m]v.
1. меркава́ць, лічы́ць, дапуска́ць;
let us assume that… дапу́сцім, што…
2.fml прысво́йваць (уладу), захо́пліваць
3.fml браць імя́;
He assumed a new name. Ён узяў сабе новае імя.
4. : assume an air of innocence прыня́ць няві́нны вы́гляд
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
замі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Вымушаная затрымка ў рабоце, дзейнасці каго‑, чаго‑н. Ад цямна да цямна не пакідаў поля і Уладзімір Аляксеевіч. Абы-якая замінка ці маленькая няўпраўка, ён ужо там.Пальчэўскі.Нельга дапускаць ніводнай, нават самай маленькай замінкі ў руху паяздоў.Васілевіч.
2. Тое, што замінае, абцяжарвае; перашкода. Кожная грудка лёду, кожны парог-гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць.. [ручайкам] замінкі.. ў іх імклівым руху.Колас.[Маргун:] А гэту замінку мне пакінь. (Паказвае на вінтоўку).Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ашашке́рыцца ’стаяць (сядзець) у стане нерухомасці, абыякавасці і безжыццёвасці, нагадваючы хворую на гняздзе курыцу’ (карэліц., Янк. II). Хутчэй за ўсё звязана з шашэрыцца ’натапырвацца’, шушэрыцца ’настаўляць поўсць, пер’е; насцярожвацца’ (КСП), да апошняга параўн. рус.ошушурить ’ашчацініцца, ускалмаціцца, надуцца’; маючы на ўвазе тлумачэнне слова, можна дапускаць сувязь (другасную) з шашок, шашко ’тхор’, параўн. сведчанне Пяткевіча аб тым, што тхор ачмурае курэй такім паганым духам, што ўсе куры, пачадзеўшы, падаюць да долу (Пятк., 2, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж.žehlic ’прасаваць’, ’мігцець’, žehlić so ’тлець’, чэш.žehliti ’прасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац.zehliť ’прасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв.жа̏грити ’паліць’, рус.дыял.жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання жураць — жуляць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калапні́ ’каноплі’ (Гарэц., Др.-Падб., Жд. 2; дзісн., дзярж., КЭС; мядз., полац., Нар. сл.; полац., Нар. лекс.; Рам., Чач.), колопня ’каноплі’ (Нас.). Гродз.калапні, мін.калапня (Кіс.). Метатэза ад каноплі, СРНГ адзначае колопня ’расліна Cannabis sativa’ са спасылкай на Аненкава і з паметай «заходняе». Жыздр., кастр.колопли ’тс’. Укр.зах.-укр.колопні посківні. Аднак, відаць, няма патрэбы дапускацьусх.-слав. паходжанне слова, паколькі рэгулярны характар працэсу хутчэй за ўсё незалежнае развіццё метатэзы ва ўсх.-слав. мовах. Гл. каноплі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
suspect2[səˈspekt]v.
1. падазрава́ць;
suspect smb. of smth./doing smth. падазрава́ць каго́-н. у чым-н.
2. сумнява́цца, не давяра́ць;
suspect evidence не давяра́ць паказа́нням
3.дапуска́ць, здага́двацца, меркава́ць;
suspect nothing ні аб чым не здага́двацца;
I suspect that he is right. Думаю, што ён мае рацыю.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
улама́ць, уламлю, уломіш, уломіць; пр. уламаў, ‑мала; заг. уламі; зак.
Разм.
1.што. Праламаць; зрабіць пралом. Не бегай па страсе, а то ўломіш.
2.што. Ломячы, аддзяліць частку ад чаго‑н.; адламаць. Уламаць хлеба.// Выгадаць, прыдбаць што‑н. (звычайна хітрыкамі). [Бялькевіч:] — Але ў той жа час і трывога ў мяне: што там старой гэтай спатрэбілася? Гэта ж .. нешта хоча ўламаць!..Савіцкі.
3.перан.; каго. Пераканаць, з цяжкасцю ўгаварыць згадзіцца з чым‑н. «Ну няўжо я яго [Алеся] не ўламлю», — цвёрда падумала Адэля.Броўка.[Ляснічы:] — Праўду кажучы, мы са старшынёй калгаса добра-такі ўспацелі, пакуль уламалі Бандарэнку: не хацеў дапускаць Васіля да руля.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)