праве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго. Наведаць, даведацца. З Сухадола на станцыю везлі збожжа, і яна наважылася праведаць свайго мужа. Ракітны.

2. што і з дадан. сказам. Атрымаць звесткі пра каго‑, што‑н. Заданне было — праведаць, калі змяняюцца на мосце вартавыя. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Распытваючы, даведацца аб кім‑, чым‑н. [Зося і Міхалка] абвандравалі ўвесь гарадок, пакуль дапыталіся кватэры Назарэўскага. Чорны. [Павел] хадзіў разгубленым, заглядваў людзям у вочы, усё стараючыся што-небудзь зразумець, знайсці параду, дапытацца ў людзей, што ж рабіць, як жа ратаваць коней. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дачу́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак., пра каго-што, аб кім-чым ці з дадан. дап.

Разм. Даведацца з дайшоўшых чутак; дазнацца. Дачуцца пра сям’ю. □ Пятрусь Грыб, адзін з багацеяў мястэчка Дварок, дачуўся надоечы, што лес ягоны сякуць напавал, больш як заўсёды. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счуць, счу́ю, счу́еш, счу́е; счу́ты; зак. (разм.).

1. каго-што і з дадан. Улавіць на слых якія-н. гукі, размову; пачуць.

С. крокі пад акном.

2. што. Атрымаць звесткі пра каго-, што-н., даведацца з якіх-н. крыніц.

Счуў я навіну пра сваіх родзічаў.

3. каго. Пра жывёл: учуць.

Кошка счула мыш і затаілася.

4. перан., што і з дадан. Інтуітыўна прадбачыць.

С. бяду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Даве́дка ’даведка’ (БРС). Дакладная адпаведнасць ва ўкр. мове: до́відка ’тс’. Па паходжанню гэта ўтварэнне суфіксам ‑ка ад дзеяслова *dovědati sęдаведацца’. Спачатку *dovědъka было аддзеяслоўным nomen actionis. Параўн. рус. дове́дка ’высвятленне чаго-н.’ (Ходил к нему на доведку — гл. СРНГ, 8, 83), укр. д́овідки ’разведка, высвятленне’ («Піду на довідки, що там вони роблять»Грынч.). Адсюль і даве́дка ’даведка’ (дакумент).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызна́ць, прызнава́ць ’пазнаць; пагадзіцца, устанавіць’ (ТСБМ; шальч., даўг., лях., Сл. ПЗБ; ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад зна́ць ’ведаць’ (гл.). Паводле Трубачова (Этногенез, 188), слав. *priznati сінтэзуе значэнні ’быць родным’ і ’знаць’, што адлюстроўвае архаічнасць мыслення, параўн. рус. дыял. призна́ть ’атрымаць звесткі, даведацца’, ’вызначыць, распазнаць’, укр. призна́ти ’прызнаць, пагадзіцца, успрыняць, устанавіць’, ’прызнаць сваім’, балг. призна́вам ’пагаджацца, прымаць да ведама’, ’паважаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Выявіць, адшукаць каго‑, што‑н. па паху; знюхаць. Сабака ўнюхаў зайца.

2. перан. Непрыкметна даведацца пра каго‑, што‑н., высачыць каго‑, што‑н. [Платаіс:] — Мне перадалі, ..што фашысты нешта ўнюхалі і рыхтуюцца да арыштаў падпальшчыкаў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго (што). Звярнуцца да каго-н. з пытаннем з мэтай даведацца, высветліць што-н.

Запытай, калі ён вернецца дадому.

2. што або чаго. Звярнуцца з якой-н. просьбай, папрасіць аб чым-н.

З. дазволу.

3. каго-што аб чым, пра што. Зрабіць запыт (у 1 знач.) куды-н., запатрабаваць што-н. у каго-н.

З. меркаванне рэдакцыі.

|| незак. запы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цярпе́цца, ‑піцца; безас. незак. (звычайна з адмоўем «не»).

Каму‑н. хапае цярпення, вытрымкі; у каго‑н. ёсць цярпенне, вытрымка. Кастусю асабліва не цярпелася. Бацька абяцаў прывезці яму сёння кнігу з вялікімі літарамі і малюнкамі. С. Александровіч. — Бабуля, а што піша тата? — не цярпелася даведацца хлопчыку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́двацца несов.

1. узнава́ть; разузнава́ть;

2. (аб кім, чым, пра каго, што) справля́ться (о ком, чём), осведомля́ться (о ком, чём); навеща́ть, посеща́ть, прове́дывать;

1-3 см. даве́дацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)