Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
thunder
[ˈӨʌndər]1.
n.
1) гром -у m., грымо́ты pl.
2) гул -у m.
the thunder of Niagara Falls — грымо́тны гул Ніяга́рскага вадаспа́ду
2.
v.i.
1) грыме́ць, груката́ць
2) мо́цна гавары́ць; крычэ́ць, грыме́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Тутне́ць ‘пульсаваць, рытмічна адгукацца’: тутніць у жылах кроў (Ластоўскі, Выбр. тв., 210), сюды ж тутно́ ‘пульс’ (Ласт.), ст.-бел.тутно ‘напружанне’ (ГСБМ). Параўн. рус.сіб.ту́тнуць ‘гучаць, адгукацца па зямлі (пра тупат)’, польск. старое tętnieć ‘рытмічна адгукацца, гучаць, разлятацца’, харв.tytnjiti ‘адгукацца гулам’, чак.tytńȉt ‘гудзець’: u glȏvȉ tutńȉ, славен.дыял.tutnéti ‘глуха гучаць’, серб.ту́тњити ‘грукатаць, грымець’, балг.тъ́тна ‘грымець, разлягацца, грукатаць’, радоп.татни́ ‘дрыжыць, трасецца (зямля пры землятрусе)’, макед.татни, татони ‘гудзець, разлягацца гулам’, ц.-слав.тѫтьнѣти ‘грымець, гучаць’. Прасл.*tǫtьneti/*tǫtьnati разглядаецца як вынік рэдуплікацыі кораня, які мае гукапераймальнае паходжанне (Фасмер, 4, 127; Брукнер, 571; Скок, 3, 529; Борысь, 633; Рэйзак, Prasl. dialektizacija, 146), дзеяслоў фармальна блізкі да літ.tutnoti ‘калаціць, таўчы’. Меркаванні Фурлан (Бязлай, 4, 252) пра мажлівасць вывядзення з прасл.*tǫtati і дэвербатыва *tǫtъ ‘гром, шум’ ставяць пад сумненне з-за адсутнасці фіксацыі ў славянскіх мовах адпаведных слоў (ESJSt, 16, 975), параўн., аднак, тут2 ‘мера, ступень’ няяснага паходжання (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
terkotać
terkota|ć
незак.
1.грукатаць, стракатаць; тарахцець, тарахкаць;
~ł młynek — стракатаў млынок;
2.перан. балбатаць, малоць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
growl
[graʊl]1.
v.i.
1) гы́ркаць (асабл. пра саба́ку)
2) зло́сна нарака́ць, бурчэ́ць
3) грыме́ць, грукаце́ць, груката́ць(пра гром)
2.
n.
1) гы́рканьне n.
2) зло́снае нарака́ньне, бурчэ́ньне n.
3) гру́кат і трэск, гул гро́му, грымо́ты pl.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тарара́х — выклічнік для абазначэння моцнага, раскацістага гуку, суадносны з адпаведнымі дзеясловамі (ТСБМ, ЭШ), ’выгук, які азначае бой у барабан або ў што-небудзь падобнае’ (Нас.), сюды ж тарара́хаць ’грукатаць, грымець, стукаць’ (ТСБМ), ’тарахцець’ (Касп.), тарара́хнуцца ’з сілай стукнуцца, з шумам упасці’ (ТСБМ), тарара́хнуць ’загрукацець, загрымець; моцна стукнуцца; моцна ўдарыць; выстраліць’, тарара́хтаць ’тарахцець’ (там жа), тарара́ха ’балбатуха’ (Ян.). Укр.тарара́х, рус.тарара́х. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 521). Карскі (1, 254) у дзеясловах бачыў падваенне склада ў зыходных тара́хаць, тра́хаць, што да выклічніка тарах, трак, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турката́ць ‘утвараць характэрныя для галубоў гукі, буркаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нар. Гом.), туркота́ті ‘тарахцець’ (беласт., Сл. ПЗБ). Сюды ж туркаце́ць ‘утвараць характэрныя для жабаў-жарлянак гукі’ (Скарбы), ‘грукатаць (коламі па шашы)’ (Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр.); ‘ляскатаць’; туркоті͡еті ‘тс’, ту́ркот ‘грукат’ (Вруб.). Параўн. укр.туркота́ти ‘буркаваць’, ‘аднастайна тарахцець, грукаюць’, ‘мармытаць, нешта часта паўтараць’, польск.turkotać ‘тс’, славац.trkotať ‘хутка і шмат сакатаць, балбатаць’, славен.trketáti ‘гучна ступаць’. Дзеяслоў з інтэнсіўным фармантам ‑от‑ (‑ат‑), утвораны ад гукапераймальнай асновы туркаць, гл. Борысь (654) лічыць, што адпаведны назоўнік, параўн. польск.turkot ‘грукат колаў’, вытворны ад дзеяслова turkotać ‘туркатаць’, а не наадварот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабі́навая ноч ’летняя ноч з громам, маланкай, дажджом’ (ТСБМ), ’навальнічная ноч у канцы лета’ (Ян.), рабі́нная ноч ’тс’ (Мат. Гом.), рабі́нова (рабі́на) ноч ’тс’ (ТС), укр.гороби́на ніч ’ноч з моцнай навальніцай’, рус.дыял.ряби́новая ночь, араби́новая ночь ’душная летняя ноч з зарніцамі’, ’навальнічная ноч’. Выраз вядомы толькі ўсходнім славянам. Упершыню засведчаны ў спісах XV ст. “Аповесці мінулых гадоў” як рѩбинаѩ ночь: И бывши нощи рябинои, быстъ тма, и гром шибаше и дождь. Німчук лічыць, што першы член выраза — гэта прыналежны прыметнік ад стараж.-рус.(о)рябъ, (о)рябь (< прасл.*rębъ ’курапатка’), гл. рабчык, які з цягам часу перастаў суадносіцца з назвай птушкі і быў рээтымалагізаваны шляхам збліжэння са словам рабіна або верабей (Німчук, Давньорус., 161–163). Малаверагоднай падаецца версія Даля пра сувязь з назвай дрэва (гл. рабіна), бо ў гэты час цвіце рабіна (Даль₃, 1775–1776). Па меркаванні іншых навукоўцаў назва звязана з рабы́ і роднаснымі і.-е. назвамі колеру і матывавана ўяўленнямі пра “рабую, стракатую” ад успыхваючых маланак у летнюю ноч (Брукнер, 451; Агапкина, Топорков, СіБФ, 1989, 230–253; Фінкель, ВЯ, 1956, 4, 92). Можна прапанаваць версію аб балтыйскім паходжанні назвы, параўн. літ.rabė́ti, rãbinti ’стукаць, грукатаць’, лат.grabinãt ’стукаць, удараць’, rībināt ’грукатаць (пра гром)’. Агляд версій гл. Фасмер, 3, 535; Будзішэўска, SOr, 39, 3–4, 275; Жураўлёў, Язык и миф, 522–524; Слав. др., 1, 433–434.
1. Учыніць расправу над. кім‑н.; пазбавіцца ад каго‑н., знішчыўшы або абясшкодзіўшы. Расправіцца з ворагамі. □ — Не змаглі вы самі асіліць Волата, дык мы з ім расправімся, — выхваляліся заморцы.Пальчэўскі.
2.перан.Разм. Управіцца з чым‑н., адолець, што‑н. Упэўнены, што калі ён так шчыра ўзяўся за вучобу, то хутка расправіцца з заданнем, Паўлік паспешліва пачаў сам сабе чытаць умову першай задачы.Краўчанка.// З’есці без астатку. Афіцэр расправіўся з курыцаю, выцер хустачкаю рот.Якімовіч.Ледзь толькі сакаляняты расправіліся з першай палёўкай, як маці прыляцела зноў і кінула ім новага грызуна.В. Вольскі.
Зрабіцца роўным, разгладзіцца, выпрастацца. А пойдуць у даль грукатаць перуны, Расправяцца ветразі, высахнуць снасць, — Адзін за адным павяслуюць чаўны.Лужанін./уперан.ужыв.Прайшло, мінула колькі год, Узрос, расправіўся народ, Пайшоў ў жыцці на ўсё прыплод, Узняўся з поля ўмалот, З’явілася здабыткаў шмат.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)