расійскі і грузінскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маск. архітэктурны ін-т (1955), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (1959). З 1960 на «Масфільме». Дэбютаваў фільмам «Сярожа» (1960, разам з І.Таланкіным). Здымае псіхал. драмы («Шлях да прычала», 1962), лірычныя («Я крочу па Маскве», 1964; «Міміно», 1970, Дзярж. прэмія СССР 1978), сатыр. («Трыццаць тры», 1966), фантаст. камедыі («Кін-дза-дза», 1987) і трагікамедыі («Не бядуй», 1969; «Афоня», 1975; «Асенні марафон», 1979, Дзярж. прэмія Расіі 1981; «Слёзы капалі», 1983; «Пашпарт», 1990), для якіх характэрны ўвага да сац. прыроды з’яў і ўчынкаў, спачувальная інтанацыя ў адносінах да герояў.
грузінскі дырыжор. Нар.арт. Грузіі (1978), нар.арт.СССР (1985). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1958), выкладае ў ёй. Вучань А.Дымітрыядзі. З 1955 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.хар. капэлы Грузіі. У 1962—71 дырыжор, з 1982 гал. дырыжор Груз.т-ра оперы і балета. З 1973 адначасова маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Грузіі. Сярод пастановак: оперы «Саламея» Р.Штрауса, «І быў год восьмы...» Б.Квернадзе (абедзве 1983), «Музыка для жывых» Г.Канчэлі (1984). Інтэрпрэтатар сімфоній С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча, Канчэлі, твораў І.Стравінскага, Г.Малера, Р.Штрауса, груз. кампазітараў. Дзярж. прэмія Грузіі 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЧЭ́ЛІ (Георгій) (Гія) Аляксандравіч (н. 10.8.1935, Тбілісі),
грузінскі кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Грузіі (1972). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1963), з 1970 выкладае ў ёй. Працуе пераважна ў сімф. і опернай музыцы. Сярод твораў: опера «Музыка для жывых» (паст. 1984); муз. камедыя «Хітрыкі Ханумы» (паст. 1973); кантата «Светлы смутак» (1985); 7 сімфоній (1967—86); літургія «Аплаканыя ветрам» для вял.сімф. аркестра і альта сола (1988); музыка для эстр. аркестра, да драм. спектакляў і кінафільмаў, у т. л. «Не бядуй», «Міміно». Дзярж. прэмія СССР 1976. Дзярж. прэмія Грузіі 1981.
Літ.:
Зейфас Н. Симфонии Гии Канчели // Композиторы союзных республик. М., 1980. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАРЫЯ́ДЗЕ (Сярго) (Сяргей) Аляксандравіч (1.7.1909, Баку — 13.4.1971),
грузінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1958). Вучыўся ў Тбіліскім ун-це. З 1928 акцёр Груз.т-ра імя К.Марджанішвілі, з 1956 — Т-ра імя Ш.Руставелі (абодва ў Тбілісі). Стварыў камед., рамантычна ўзнёслыя, з тонкім псіхалагізмам вобразы. Сярод лепшых роляў: Урыэль Акоста («Урыэль Акоста» К.Гуцкова), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Крэонт («Антыгона» Ж.Ануя), Маленькі велікан («Чынчрака» Нахуцрышвілі) і інш. З 1934 здымаўся ў кіно: «Дзень апошні, дзень першы», «Бацька салдата» (Ленінская прэмія 1966) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952 і Грузіі 1971.
Літ.:
Твалчрелидзе Т., Церетели К. Серго Закариадзе // Актеры советского кино. М., 1967. Вып. 3.
грузінскі спявак (барытон), педагог; адзін з заснавальнікаў груз. оперна-вак. мастацтва. Нар.арг.СССР (1950). Скончыў Тбіліскае муз. вучылішча (1916). З 1917 саліст, з 1933 заг.маст. часткі Груз.т-ра оперы і балета. З 1937 выкладаў (з 1942 праф.) у Тбіліскай кансерваторыі. Сярод лепшых партый у операх нац. рэпертуару: Мурман, Кіязо («Абесалом і Этэры», «Даісі» З.Паліяшвілі), Гоча («Дарэджан Каварная» М.Баланчывадзе); у класічных — Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно). Сярод вучняў М.Аміранашвілі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОРДКІПАНІ́ДЗЕ (Ніко) (Мікалай Мерабавіч; 29.9.1880, с. Чунешы, Грузія — 25.5.1944),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Горную акадэмію ў Леобене (Аўстрыя; 1907). У творчасці імкнуўся асэнсаваць праблемы гісторыі і сучаснасці. Яго апавяданні і аповесці вылучаюцца майстэрствам стварэння вобразаў, перадачай духу эпохі: «Рыцары», «Грозны валадар» (абедзве 1912), «Ліхалецце» (1914—19) і інш. Гісторыка-рэв. аповесць «З сцежак на рэйкі» (1928) пра барацьбу груз. народа ў 1905—07. Аповесці «Непакорныя» (1943) і «Вяртанне былога палоннага» (1944) пра Вял.Айч. вайну. Аўтар цыкла навел «Разбураныя гнёзды» (1916), аповесці «Скульптар» (1936) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — С тропинок на рельсы: Повести и рассказы. М., 1981.
грузінскіпаэт. Вучыўся ў Літ. ін-це імя В.Брусава.(1923—27), Камуніст. ін-це журналістыкі. Друкаваўся з 1921. Пісаў пад псеўданімам А.Машашвілі. У творах тэмы патрыятызму, адказнасці паэта перад сучаснікамі, філас.-паэт. асэнсаванне часу: паэт.зб-кі «Высокая мара» (1950), «Гімн Радзіме» (1951), «Маладому пакаленню» (1956), «Маладосць кліча» (1966), «Руставі» (1970), паэмы «Інгуры» (1937), «Рустаўская сімфонія» (1959). Аўтар балад, п’есы «Трывога» (паст. 1931). На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Х.Жычка.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕРУЛА́ВА (Хута Міхайлавіч) (н. 10.12.1924, г. Зугдыды, Грузія),
грузінскіпаэт. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1952). Друкуецца з 1941. Піша на груз. і рус. мовах. Аўтар зб-каў вершаў «Дні» (1950), «Гэтыя дваццаць гадоў...» (1963), «Эпітафія дойліду Светыцхавелі» (1974), «Родныя імёны: Успаміны» (1979), паэм «Рускае сэрца» (1950), «Калхецкая легенда» (1943—55), «Бурная цішыня» (1981) і інш. У творах каларытныя карціны прыроды, жыцця і побыту грузінскай вёскі. Піша для дзяцей. На груз. мову пераклаў творы Г.Бураўкіна, А.Грачанікава. Беларусі прысвяціў паэму «Хвалі Нёмана. Дванаццаць песень пра Беларусь» (1973). На бел. мову творы Берулавы перакладалі Р.Барадулін, А.Вольскі, Грачанікаў, Х.Жычка, В.Зуёнак, В.Лукша, У.Паўлаў, Я.Семяжон і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІ́Д БУДАЎНІ́К, Давід IV Георгіевіч (каля 1073 — студз. 1125),
грузінскі цар [1089—1125]. З дынастыі Багратыёнаў. Аб’яднаў груз. княствы ў адзіную цэнтралізаваную дзяржаву. У 1907 спыніў плату даніны сельджукам і аднавіў незалежнасць Грузіі. Далучыў да сваіх уладанняў Кахеты, Эрэты (1104) і інш. землі. У 1121 у Дыдгорскай бітве груз. войскі перамаглі кааліцыю мусульманскіх правіцеляў. У 1122 пасля вызвалення Тбілісі Давід Будаўнік перанёс сюды сталіцу з Кутаісі. Вёў барацьбу за цэнтралізацыю ўлады, стварыў пастаяннае войска, падпарадкаваў сабе феадалаў, царкву і гарады. У 1123—24 вызваліў ад сельджукаў Шырван і г. Ані. Надаваў вял. значэнне буд-ву гарадоў, дарог, мастоў, садзейнічаў развіццю асветы, заснаваў акадэмію і манастыр у Гелаты. За сваю дзейнасць празваны Будаўніком.