Падга́лы ’тонкі, з падцягнутым жыватом (пра жывёлу)’ (Янк. 3.), ’тонкі’ (Сл. ПЗБ), ’прамы, высокі’ (Мат. Гом.), падга́лісты ’з доўгімі нагамі, цыбаты; высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны)’ (ТСБМ), ’тонкі, высокі з суччам наверсе’ (ТС, Некр.). Ад galъ (параўн. рус.дыял.га́лый ’голы, бязлесны’, прога́лина ’голае месца ў лесе’, а таксама польск.Podhale, podhalski — Брукнер, 133), звязанага чаргаваннем галосных з golъ ’голы’. Гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 96.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вербало́знік, ‑у, м.
Тое, што і вербалоз; зараснікі вербалозу. Шуміць вада, дзе-нідзе відаць куп’ё ды стаіць голы вербалознік.Дуброўскі.Вербалозніку раней тут было многа, а цяпер толькі адзін нізкі куст.. быў відзён на супрацьлеглым беразе.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kahlaго́лы; лы́сы;
~ wérden лысе́ць;
~ fréssen* абгрыза́ць (пра с.-г. шкоднікаў)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
nacktaго́лы, аго́лены;
~e Ármut непрыкры́тая гале́ча;
~e Wírklichkeit непрыкры́тая рэчаі́снасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
нямецкі акцёр. З пач. 1930-х г. у т-ры «Фольксбюнэ». У 1933 эмігрыраваў, жыў у Польшчы, СССР, Чэхаславакіі. У 1939—45 вязень гітлераўскіх канцлагераў. У 1945—49 у т-ры «Камершпіле» (Гамбург), з 1949 — у «Берлінер ансамблі». Сярод роляў: Маці, Палкавы свяшчэннік, Мяснік («Пан Пунціла і яго слуга Маці», «Матухна Кураж і яе дзеці», «Маці» Б.Брэхта). З 1932 здымаўся ў кіно: «Куле Вампе», «Капітан з Кёльна», «Людзі з крыламі», «Голы сярод ваўкоў», «Лорд з Александэрплац», «Чалавек з «Кап-Аркона». Нац. прэміі ГДР 1954, 1960, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРЧО́ЎНІК (Conioselinum),
род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 15 відаў. Пашыраны пераважна ў лясных раёнах Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі вельмі рэдка ў паўн. і ўсх. раёнах трапляецца гірчоўнік татарскі, або похвенны (C. tataricum). Расце ў лісцевых лясах і хмызняках, у далінах невял. рэк. Патрабуе аховы.
Шматгадовыя голыя травяністыя расліны з прамастойным, каленчата-сагнутым у вузлах, уверсе разгалінаваным цыліндрычным сцяблом з шызым налётам, выш. да 150 см. Ніжняе лісце чаранковае, двойчы-тройчыперыстарассечанае, верхняе сядзячае, больш дробнае. Кветкі белыя, дробныя, у складаных парасоніках. Плод — голы, бліскучы віслаплоднік.
Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца. Стары ледзь даплёўся да ложка. □ Цераз пажоўклае куп’ё, цераз голы агарод з вязкай вецця на плячы даплёўся [Васіль] да гумна.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ліняць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Страціць першапачатковы колер; паблякнуць. Загарэў старшыня, яшчэ больш вылінялі ад спёкі рыжыя бровы.Бялевіч.
2. Памяняць старую шэрсць (пер’е) на новую (пра жывёл, птушак). // Аблезці. [Тамаш:] — Але ж твой і кажушок выліняў, голы, як бубен.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРП,
рыба сям. карпавых, культурная форма сазана (Cyprinus carpio). Расселены ўсюды ў прэсных вадаёмах. Карпаводства ўзнікла ў Стараж. Кітаі. У Еўропе селекцыя вядзецца з часоў Стараж. Рыма. Зыходная форма свойскага К. — дунайскі К. Сярод парод свойскага К. адрозніваюцца К. лускаваты, люстраны, рамчаты, голы і інш.
Даўж. да 1 м, маса да 16, зрэдку да 30 кг. Колер спіны звычайна чарнавата-зялёны, бакі жоўтыя з зеленаватым адлівам, бруха белаватае. Вочы залацістыя. Спінны плаўнік доўгі. Луска буйная, авальная. Рог з тоўстымі губамі. Нераст вясной. Корміцца планктонам, бентасам, воднымі раслінамі. Асн. аб’ект сажалкавага і басейнавага рыбаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІЛАМЕЛА́Н [ад грэч. psilos гладкі, голы + melas (melanos) чорны],
раманешыт, мінерал, складаны гідраксід марганцу, BaMn2+ + Mn44O10∙2H2O. Састаў зменлівы. Мае ў сабе 4—17,5% аксіду барыю BaO. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае масіўныя дробнакрышт. і нацечныя агрэгаты, сталактыты, ааліты, зямлістыя масы, плёначныя дэндрыты. Колер шаравата-чорны. Цв. 5—6. Шчыльн. 4,7—4,8 г/см³.
Крохкі. Найб. агульнае паняцце П. — сумесі аксідаў і гідраксідаў марганцу ў выглядзе нацечных («чорная шкляная галава»), масіўных і зямлістых агрэгатаў. У іх склад уваходзяць уласна П., крыптамелан, галандыт, коранадыт, піралюзіт і інш. У прыродзе сумесі больш пашыраны, чым уласна П. Адзін з гал. кампанентаў марганцавых руд.